Міфалогія Плутон: бог у старажытнарымскай міфалогіі

Плуто́н (стар.-грэч.: Πλούτων, лац.: Pluto) у старажытнагрэчаскай і рымскай міфалогіі — адно з імёнаў бога падземнага царства і смерці.

Пачынаючы з V ст. да н.э. гэта імя дадавалася да больш старажытнага імя Гадэс (Аід, ᾍδης Hā́idēs) і канчаткова выцесніла яго.

Плутон
Міфалогія Плутон: Старажытнагрэчаская міфалогія, Старажытнарымская міфалогія, Крыніцы
Статуя Плутона з трохгаловым сабакам Цэрберам
(II стагоддзе нашай эры, мармур)
Міфалогія старажытнарымская рэлігія
Пол мужчынскі пол
Бацька Сатурн
Браты і сёстры Веста, Glauca[d], Юпітэр, Нептун, міфалогія, Цэрэра і Юнона
Жонка Празерпіна
У іншых культурах Аід, Dis Pater[d], Оркус і Aita[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Плутон — старэйшы сын Сатурна і Опы. Брат Юпітэра, Нептуна, Цэрэры, Весты і Юноны. Дзядзька і муж багіні Празерпіны. Пасля перамогі над тытанамі і гігантамі браты падзялілі сусвет, і Плутону дасталася ва ўдзел падземнае царства і ўлада над ценямі памерлых. Плутон лічыўся «гасцінным», але няўмольным богам, які ахвотна прымаў усіх у сваё царства, але нікога не адпускаў назад. Шэраг міфаў звязваў Плутона з богам багацця — Плутасам. Вядомы толькі адзін храм, прысвечаны Плутону, які знаходзіўся ў Элідзе. У ахвяру Плутону прыносілі буйную рагатую жывёлу чорнай масці. Плутона адлюстроўвалі з двухзубцам ці жазлом у руцэ, часам з рогам дастатку.

У гонар Плутона і Празерпіны ў Рыме святкаваліся Тэрэнцінскія і Таўрыйскія гульні[en].

Старажытнагрэчаская міфалогія

Плутон ваяваў з Гераклам, калі той хадзіў здабываць для Эўрысфея пякельнага сабакі Цэрбера. Геракл параніў у плячо Плутона, які мусіў пакінуць сваё царства і адправіцца для вылячэння раны на Алімп да ўрача багоў Пеона. У іншы раз пакінуў Плутон апраметную для выкрадання Персефоны. У Плутона мелася чароўная шапка, якая рабіла таго, хто яе надзеў, нябачным; яе надзявалі Персей, Афіна і Гермес.

Старажытнарымская міфалогія

У старажытнарымскай міфалогіі Плутон — сын Сатурна і Опы (Крона і Рэі), брат Юпітэра, Юноны, Нептуна, Цэрэры і Весты. Плутон атрымаў у свой удзел замагільны свет і быў прызначаны богам падземных багаццяў. Ён выклікаў ва ўсіх людзях непераадольны жах, таму што ён з’яўляўся на паверхні зямлі толькі для таго, каб выбраць сабе чарговую ахвяру і пацягнуць яе ў сваё змрочнае царства. Плутон правяраў, ці няма на зямлі расколіны, праз якія ў яго цёмнае царства мог бы пракрасціся сонечны прамень і разагнаць панавалую там цемру. У яго была калясніца, якую везлі чатыры чорныя жарабцы.

Аднойчы ён павёз прыгожую багіню раслін, Празерпіну, якую пасадзіў на трон у Гадэсе і зрабіў сваёй царыцай.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Tags:

Міфалогія Плутон Старажытнагрэчаская міфалогіяМіфалогія Плутон Старажытнарымская міфалогіяМіфалогія Плутон КрыніцыМіфалогія Плутон ЛітаратураМіфалогія Плутон СпасылкіМіфалогія ПлутонАідЛацінская моваМіфалогіяРымская міфалогіяСтаражытнагрэчаская моваСтаражытнагрэчаская міфалогія

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Гісторыя БеларусіСавецкі партызанскі рух у Беларусі (1941—1944)Саюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікСакавікБабынінскі раён.neМарына Вітальеўна ВасілеўскаяБора-БораТрагедыя ў НалібокахГеоргій МарчукСтакгольмНаркамаўкаКаўнасУкраінаСяргей Іванавіч ГрахоўскіТрасянкаСмяротнае пакараннеGoogle ChromeЯндэксСанта-Крус-дэ-ТэнэрыфэТэхасФіліп Нуарэ.mcКуфарМіхаіл ШэйтэльманКаростаСмерцьMediaWiki1984 (раман)ФК МіланЛатэранскі палацАляксей ДудараўЛітаратурныя жанрыЦягнікАляксандр Валер’евіч ХаджаеўІсакратМіхась ЗарэцкіXIX стагоддзеЛішайнікіРадыё Свабодная Еўропа/Радыё СвабодаСтаражытны светКанфлікт у Судане (з 2023)Прыватныя ваенныя кампаніі ў Іракскай вайнеВольга Яўгенаўна КарачКока-КолаТадэвуш ТышкевічСоймВялікдзеньКанье УэстРаберту Рывеліну2002Бізнес-анёлЛунцікАляксандр I (імператар расійскі)ВікікрыніцыВірусыЛінцЯфім Якаўлевіч БеленькіАзотЯдвігін Ш.Беларуская Народная РэспублікаHTMLІван Піліпавіч АкімачкінАляксандр Рыгоравіч ЧарвякоўКамп’ютарная мышPornhubСавояЗінаіда Іосіфаўна ДудзюкСтатуты Вялікага Княства ЛітоўскагаПятрусь БроўкаБоска НтагандаСянная мукаБеларускі алфавіт🡆 More