Ольстэр

О́льстэр (англ.: Ulster, ірл.: Cúige Uladh) — адна з чатырох гістарычных правінцый Ірландыі, якая аб’ядноўвае ў наш час дзевяць графстваў на поўначы вострава.

Шэсць з гэтых графстваў — Антрым, Арма, Даўн, Фермана, Ландандэры і Тырон — уваходзяць у склад Паўночнай Ірландыі, астатнія — Каван, Данегол і Манахан — з’яўляюцца часткай Рэспублікі Ірландыя. Насельніцтва Ольстэра складае парадку 2 млн чалавек. Плошча правінцыі — 24 481 км². Найбуйнейшы горад Ольстэра — Белфаст.

Ольстэр (Ульстэр)
Ulster, Cúige Uladh
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Статус Гістарычная правінцыя
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Найбуйнейшы горад Белфаст
Афіцыйныя мовы англійская
ірландская
Насельніцтва
1,932 млн (3-е месца)
Плошча 24 481 км²
(2-е месца)
Ольстэр (Ульстэр) на карце
Часавы пояс GMT + 0.00
Код ISO 3166-2 IE-U
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Асноўнай мовай з’яўляецца англійская, другой па распаўсюджанасці — ірландская. Каля 10 % насельніцтва Паўночнай Ірландыі маюць пэўныя веды ў ірландскай мове, хоць мову выкладаюць ва ўсіх графствах, якія з’яўляюцца часткай рэспублікі.

Часта Ольстэрам памылкова завуць Паўночную Ірландыю.

Геаграфія

Насельніцтва Ольстэра — каля 2 мільёнаў чалавек. Плошча — 24 481 квадратных кіламетраў (8 952 квадратных міль). Самы вялікі горад — Белфаст з насельніцтвам больш чым 500 000 чалавек. Шэсць з дзевяці акруг Ольстэра, Антрым (Aontroim), Арма (Ard Mhacha), Даўн (An Dun), Фермана (Fear Manach), Ландандэры (Doire) і Тырон (Tir Eoghain), фарміруюць Паўночную Ірландыю, якая засталася часткай Вялікабрытаніі пасля падзелу Ірландыі ў 1921 годзе. Тры Ольстэрскія акругі, Каван (An Cabhan), Данегол (Dun na nGall) і Манахан (Muineachan) з’яўляюцца часткай Ірландскай рэспублікі.

Гісторыя

У раннім Сярэднявеччы правінцыяй кіравала дынастыя О’Нілаў. Пасля нарманскага ўварвання ў XII стагоддзі Ольстэр трапіў пад кантроль нарманскіх баронаў — спачатку дэ Курсі, затым — дэ Ласі. Яны стварылі тут графства Ольстэрскае.

У XIX стагоддзі Ольстэр стаў самай багатай і квітнеючай правінцыяй Ірландыі, а Белфаст абагнаў сталіцу, Дублін, па насельніцтве.

У XX стагоддзі Ольстэр стаў арэнай сутыкненняў ІРА і праанглійскіх ольстэрскіх юніяністаў (Асацыяцыя абароны Ольстэра, Добраахвотніцкі фронт Ольстэра).

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі

This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Ольстэр, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

Tags:

Ольстэр ГеаграфіяОльстэр ГісторыяОльстэр Гл. таксамаОльстэр СпасылкіОльстэрІрландская моваІрландыяАнглійская моваБелфастГрафства АнтрымГрафства АрмаГрафствы ІрландыіДаўн (графства)Ландандэры (графства)Паўночная ІрландыяПравінцыі Ірландыі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

OasisСмерцьПадобнасць (геаметрыя)Мялецій СматрыцкіЗімовыя Алімпійскія гульні 2014Дрычын (Пухавіцкі раён)Тобі АлдэрвейрэлдЯн БаршчэўскіХайбер-ПахтунхваДжэрэмі РэнерРэкі і каналы БеларусіКандрат КрапіваКапялюшРаян РэйнальдсЖазефіна БагарнэУвасабленнеТворны склонВікісховішчаІван ПташнікаўАральны сексСупрацьстаянне ў Ігл-ПасБеларуская міфалогіяБелсатБапба ГокленКарл X БурбонКазуля еўрапейскаяАляксандр Рыгоравіч ЛукашэнкаПурпурны колерБародкіВікіманіяПралескаІрына ПаляшчукБеларуская літаратура першай паловы XX стагоддзяУварванне Расіі ва Украіну (з 2022)Марыя Віктараўна ВасілевічМарына Вітальеўна ВасілеўскаяГызыларбатЯнка МаўрБрэстКупал-цыбулінаПутумаёВікіпедыяЛіянель МесіАляксандр Рыгоравіч ЧарвякоўЯўген ПапакульМножаннеЕўропійТомас Лубанга2011Гепатыт CДзейнасць ПВК «Вагнер» у АфрыцыАртэмідаАрланда БлумСунічная палянаРэйчэл КарсанПрафесійны саюзТэракт у «Крокус Сіці Холе»ЧэхіяСанцэнаАбдэль Хамід Махамед ДбэйбеВялікая пандаКыргызстанМностваInternet ExplorerБізнес-анёлПаўночная КаралінаБеларускі арабскі алфавітНікарагуаМірскі замакЧыгуначны вакзалПрыватныя ваенныя кампаніі ў Іракскай вайне🡆 More