Астравы Окленд

Астравы Окленд (анг.

Уваходзіць у склад гэтай краіны. Агульная плошча — 625 км². Сталага насельніцтва няма.

Окленд
англ. Auckland, маары Maungahuka
Выгляд з космасу
Выгляд з космасу
Характарыстыкі
Найбуйнейшы востраўвостраў Окленд 
Агульная плошча625 км²
Найвышэйшы пункт705 м
Насельніцтва0 чал.
Размяшчэнне
HGЯO
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Окленд (астравы) (Ціхі акіян)
Окленд
Окленд
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

Першаадкрывальнікамі астравоў Окленд былі палінезійцы. Знойдзены рэшткі іх паселішча XIII ст. Аднак, калі ў 1806 г. адбылося новае адкрыццё кітабоем А. Брыстау, то астравы ўжо былі бязлюднымі. У 1807 г. іх анексіравала Вялікабрытанія. Пазней увайшлі ў склад Новай Зеландыі.

Доўгі час астравы Окленд прыцягвалі да сябе кітабояў, рыбакоў і паляўнічых на ластаногіх, якія стваралі сезонныя паселішчы. У 1839 г. мясцовыя землі даследаваў Ж. С. Дзюмон-Дзюрвіль.

У 1842 г. на астравы Окленд перабралася каля 150 маары і палонных імі марыоры з астравоў Чатэм. Яны займаліся кітабойным промыслам, паспяхова вырошчвалі лён. Улетку 1849 г. была заснавана брытанская калонія Хардвік, якая праіснавала да 1852 г. і была ліквідавана з-за адсутнасці прыбытковасці. У 1854 г. Окленд пакінулі і маары. У 19411945 гг. тут працавала новазеландская метэаралагічная станцыя.

У другой палове XX ст. астравы набылі запаведны статус. У 1998 г. трапілі ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Астравы Окленд часта наведваюцца вучонымі, але прыбыццё турыстаў абмежавана.

Геаграфія

Архіпелаг складаецца з 7 астравоў і мноства скал вулканічнага паходжання. Паверхня ўзгорыстая, сфармаваная базальтамі. Найвышэйшая кропка — гара Дык на самым паўднёвым востраве Адамс (705 м). На ўсходнім узбярэжжы шмат фіёрдаў. З гор сцякае мноства ручаёў і рэк.

Клімат субантарктычны вільготны. У сярэднім 27 дзён у месяц дажджлівыя. Сярэднегадавая тэмпература каля 11 °C.

Прырода

Астравы Окленд маюць некалькі прыродных зон. Бліжэй да мора знаходзяцца лугі. Вышэй за іх — лясы з вычварнымі ад сталых антарктычных вятроў стваламі паўднёвых міртавых дрэў (Metrosideros umbellata) і так званых «рамонкавых» хмызнякоў (Olearia lyallii). Іх кроны ствараюць амаль непрыступны спад. Яшчэ вышэй пачынаецца зона субальпійскіх лугоў з астраўкамі хмызнякоў і балот. Самую высокую альпійскую зону займае субантарктычная тундра з рэдкімі купінамі траў.

Астраўная фаўна адрозніваецца пэўнай разнастайнасцю. Налічваецца больш за 200 відаў мясцовых насякомых, 2 віды ластаногіх сынуноў, 1 від прэснаводных рыбін, але галоўнае прыроднае багацце складаюць мясцовыя птушкі — пінгвіны, буравеснікападобныя, сокалы і г. д.

У XIX ст. на астравы былі выпушчаны козы, свінні, трусы, самастойна трапілі каты, мышы і сабакі. Гэта прывяло да вымірання некалькіх мясцовых відаў. Аднак з 1990-ых гг. вядзецца ліквідацыя інтрадуцыраваных жывёл. Пакуль захоўваецца невялікае пагалоўе свінняў, катоў і мышэй.

Спасылкі

Астравы Окленд  Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 877
рус.англ.фр.

Tags:

Астравы Окленд ГісторыяАстравы Окленд ГеаграфіяАстравы Окленд ПрыродаАстравы Окленд СпасылкіАстравы ОклендАнглійская моваАрхіпелагМаары (мова)Новая ЗеландыяЦіхі акіян

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Яўген ПапакульРаберту РывелінуСезон 2010/2011 «Барысфена» МагілёўБеларускі полк «Пагоня»557-я інжынерная брыгадаФранцішак БагушэвічКлаўдзій Сцяпанавіч Дуж-ДушэўскіСяргей Яўгенавіч ПукстМастацкі стыльКаскадныя табліцы стыляўБенедыкт XVIШвагерМарыя Віктараўна ВасілевічФонд ВікімедыяMicrosoft WindowsСцяпан Антонавіч ВяршковічАлесь РазанаўОрдэн «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»Паўночная АмерыкаМікола ХведаровічКарл VII (кароль Францыі)МаніёкІван НавуменкаГродзенская вобласцьСянная мукаІван Мікітавіч СерадаЗімовыя Алімпійскія гульні 2014АвіцэнаЗборная Расіі па футболеРадучы (вёска)Натуральная воспаНацыяналізмКарыбут АльгердавічВасіль ВіткаСымон-музыкаСан-Паола-фуоры-ле-МураКабардзінская моваМаўленнеГрузіяМаксім ГарэцкіМаладзечнаРазбітае сэрца пацанаВануатуДаўятДэвід Лойд ДжорджФК СевільяТэрмінГрамадскі набытакБеларускі арабскі алфавітАкупацыя Ірака (2003—2011)Магнус ХенрыксенАфіцыйна-дзелавы стыльБеларускія народныя казкіСцягЯкуб КоласГідрапонікаГістарычны горад СукатаіГерб БеларусіЛавіса ШведскаяГамеланТомас МорЭдвін Паўэл ХаблМоўная нормаЭмілія ПлятэрКрысціна БесманБелсатЕфрасіння Полацкая.neФальшывыя сябры перакладчыкаГорадБора-БораВалерый Дзмітрыевіч МаракоўКантрольны нумар Бібліятэкі Кангрэса🡆 More