Ніас

Ні́ас, або Нія́с (індан.: Nias, на мове ніасцаў Tano Niha, літаральна «зямля людзей») — востраў у Індыйскім акіяне.

Уваходзіць у склад Інданезіі. Насельніцтва (2010) — 756 762 чалавек.

Ніас
індан. Nias
Выгляд з космасу
Выгляд з космасу
Характарыстыкі
Плошча5 121,3 км²
Насельніцтва756 762 чал.
Шчыльнасць насельніцтва147,77 чал./км²
Размяшчэнне
HGЯO
АкваторыяІндыйскі акіян
Краіна
Ніас (Інданезія)
Ніас
Ніас
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія

Ніас — самы буйны востраў Інданезіі на захад ад Суматры. Плошча — 5121,3 км². Даўжыня — каля 125 км, шырыня — каля 40 км. Сфарміраваны ў выніку субдукцыі (напаўзання акіянічных пліт, гл. Тэктоніка пліт). Знаходзіцца ў зоне сейсмічнай актыўнасці. Моцна пацярпеў пад час землетрасенняў 2004 г. і 2005 г.

Берагі нізкія, часам забалочаныя. Вылучаюцца шырокія пясчаныя пляжы, асабліва характэрныя для поўдня. Цэнтральная частка і поўдзень вострава ўзгорыстыя (да 886 м). Шмат рэк.

Клімат экватарыяльны вільготны. З красавіка да кастрычніка цягнецца сезон мусонаў, з лістапада да сакавіка — адносна сухі сезон, які суправаджаецца сталымі вятрамі, але найбольшай моцы вецер дасягае ў міжсезонне, асабліва ў кастрычніку. Усяго налічваецца 270 дажджлівых дзён. На працягу года тэмпературы вагаюцца ад 20 да 36 °C.

Прырода

На Ніасе захаваліся мангравыя і шыракалістыя лясы. Апошнія растуць пераважна на ўзгорках. Частка гаспадарчых зямель занятая плантацыямі какосавай пальмы (27 445 га) і гевеі (26 262 га), сярод якіх сустракаецца нямала дзікарослых дрэў.

Багатая калісьці фаўна была ў вялікай ступені страчана ў выніку дзейнасці чалавека. Значныя праблемы ўзнікаюць з-за шырока распаўсюджаных малярыі і шаленства.

Гісторыя

Ніас 
Правадыр з Ніаса, мал. 1866 г.

Дакладны час засялення Ніаса не вядомы. Археалагічныя раскопкі паказваюць, што продкі ніасцаў з’явіліся каля 12 тыс. гадоў таму, калі востраў быў злучаны з Суматрай сухапутным мостам. Але некаторыя аўтары мяркуюць, што засяленне магло адбыцца значна раней — каля 55 тыс. гадоў таму. Гэта часткова пацвярджаецца генетычнымі даследаваннямі, якія праводзіліся ў 20022003 гг., хаця і не абвяргае тэорыю аб пазнейшых перасяленцах з Суматры і, магчыма, Індыі.

У адноснай ізаляцыі абарыгены Ніаса стварылі арыгінальную мегалітычную культуру. Яны займаліся сельскай гаспадаркай, паляваннем і збіральніцтвам. Да прыходу еўрапейцаў вылучыўся пласт спадчынных правадыроў, якія вялі паміж сабою войны.

У персідскіх пісьмовых крыніцах звесткі пра Ніас з’явіліся ў IX ст. З XV ст. востраў наведвалі гандляры рабамі з Паўночнай Суматры, якія заснавалі на паўночным усходзе вострава невялікі гандлёвы цэнтр.

У 1857 годзе Ніас быў намінальна далучаны да валоданняў Нідэрландаў. Аднак рэальны каланіяльны кантроль быў усталяваны толькі ў 1906 г. У 1865 г. на Ніасе высадзіліся нямецкія місіянеры, якія садзейнічалі распаўсюджванню хрысціянства, спыненню ўзаемных войнаў і гандлю рабамі. Каля 1915 г. сярод астравіцян узмацніўся апакаліпсічны рух.

У 1945 г. Ніас увайшоў у склад Інданезіі.

Узбярэжныя раёны моцна пацярпелі ў выніку цунамі 26 снежня 2004 года.

Сацыяльна-эканамічнае становішча

Ніас падзяляецца на некалькі адміністрацыйных адзінак. Галоўным паселішчам і эканамічным цэнтрам з’яўляецца горад Гунунгсітолі на паўночным усходзе. Большасць насельніцтва вострава — карэнныя ніасцы, таксама жывуць кітайцы, выхадцы з Паўночнай Суматры і Явы.

Мясцовая эканоміка абапіраецца на сельскую гаспадарку, экспарт сыравіны для гумавай і харчовай прамысловасці. На поўдні вострава размешчана некалькі курортаў, якія абслугоўваюць турыстаў — прыхільнікаў сёрфінгу.

Пасля цунамі 26 снежня 2004 года сацыяльнае становішча застаецца напружаным. Назіраецца міграцыя мясцовых насельнікаў у Джакарту і іншыя правінцыі Інданезіі.

Зноскі

Літаратура

  • Ниас // Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 522. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)

Спасылкі

Tags:

Ніас ГеаграфіяНіас ПрыродаНіас ГісторыяНіас Сацыяльна-эканамічнае становішчаНіас ЛітаратураНіас СпасылкіНіасІнданезійская моваІнданезіяІндыйскі акіянВостраўНіасцы

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

ПестаКузьмінічы (Чавускі раён)Беларуская Народная РэспублікаДамінік РудніцкіСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікФабіа КанавараВаенна-паветраныя сілы і войскі СПА Рэспублікі БеларусьГеркуланумПімен ПанчанкаПершая Аўстрыйская РэспублікаЖуан ПерэйраЮНЕСКАКасцёл Святога Духа (Мінск)Карл II СцюартМаксім Яўгенавіч КацАстатЯрылаПалесціна.muЕфрасіння ПолацкаяЯндэкс.КартыХарукі МуракаміГенры ФордВ’етнамРэнесансСэрца на далоніПрыватныя ваенныя кампаніі ў Іракскай вайнеСімяон Полацкі1984 (раман)ВозераБеларускі алфавітПрыгоннае праваЗборная Расіі па футболеАнальны сексСтаражытны светBingXЛеаніды не вернуцца да ЗямліАлесь АдамовічДжон Рональд Руэл ТолкінПрэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2025)Сэм КлафлінКсенія ПазнякВікікрыніцыБеларускія татарыШарашоваІспанская інквізіцыяМоўная інтэрферэнцыяЛеў XIIIГран-Пры Манака 2014 годаКарэнныя амерыканцы ЗШАБрамбіАдам МіцкевічКаласы пад сярпом тваімБеларуска-літоўскія летапісыУ агні народжанаяЧарадзейныя казкіМіхась ПазнякоўБеларусьApraxiaПавел Аляксандравіч ХарланчукДу ФуУладзімір КараткевічПурпурны колерБайкаБільбааГерб БеларусіАвіцэнаБеларуская энцыклапедыяЭтымалогіяУладзімір Пятровіч СаламахаСцяг Вялікага Княства ЛітоўскагаПалівальны панядзелакРымска-Каталіцкая ЦаркваМова🡆 More