Міхаіл Рыгоравіч Баразна

Міхаіл Рыгоравіч Баразна (20 лістапада 1962, Ракушава, Круглянскі раён Магілёўскай вобласці) — беларускі мастацтвазнавец, мастацкі крытык, фотамастак.

Кандыдат мастацтвазнаўства (1998). Рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (з 2010). Ганаровы член Расійскай акадэміі мастацтваў. У якасці рэктара БДАМ удзельнічаў у рэпрэсіях супраць студэнтаў, якія пратэставалі супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. У сувязі з гэтым з чэрвеня 2021 года знаходзіцца ў санкцыйных спісах Еўрасаюза.

Міхаіл Рыгоравіч Баразна
Міхаіл Рыгоравіч Баразна
Дата нараджэння 20 лістапада 1962(1962-11-20) (61 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці мастацтвазнавец, мастацкі крытык, фотамастак, фатограф
Навуковая сфера мастацтва і фатаграфія
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат мастацтвазнаўства
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Скончыў Круглянскую сярэднюю школу, затым мастацка-прамысловы факультэт Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута (1985). У 1986—1992 гадах мастацкі рэдактар выдавецтва «Беларусь». З 1992 года выкладае ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, у 1996—1998 гадах в.а. загадчыка кафедры гісторыі і тэорыі мастацтваў, з 1999 — прарэктар па навукова-творчай рабоце, з 2010 — рэктар. Прафесар кафедры гісторыі і тэорыі мастацтваў.

Грамадская дзейнасць

  • Член грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз мастакоў»
  • Член Савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі
  • Старшыня Рэспубліканскага экспертна-мастацкага савета па манументальным і манументальна-дэкаратыўным мастацтве,
  • Пастаянны член журы Рэспубліканскага конкурсу «Мастацтва кнігі»
  • Член журы міжнародных творчых конкурсаў

Удзел у выставах

Асноўныя персанальныя выстаўкі і праекты

  • 1997 «Адзін у горадзе». Музей Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Мінск
  • 1997 «Вечны горад» — вечны …" Таварыства культурных сувязей з замежнымі краінамі, Мінск
  • 1998—1999 «Мая Амерыка». Замежнае таварыства зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія, Дортмунд (Германія)
  • 2000 «Белая шэрань». Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск
  • 2001 «Вечны горад». БелЭКСПА, Мінск
  • 2001 «Preview». М-Галерэя Інстытута імя Гётэ ў Мінску
  • 2002 «Ф. Рушчыцу прысвячаецца …». Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, Мінск
  • 2004 «Заслаўскі праменад». Заслаўскі гісторыка-культурны музей-запаведнік, Заслаўе
  • 2004 «Зала чакання». М-Галерэя Інстытута імя Гётэ ў Мінску
  • 2005 «206». Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, Мінск
  • 2006 «Рух трохкутніка». М-Галерэя Інстытута імя Гётэ ў Мінску
  • 2009 «Тлумачальны слоўнік» (сумесна з К. Кенігсберг). Музей «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці», Брэст; Выставачная зала Баранавіцкага краязнаўчага музея, Баранавічы; Карцінная галерэя Г. Х. Вашчанкі, Гомель; Абласны мастацкі музей імя П. В. Масленікава, Магілёў
  • 2010 «Еўропа плюс» (сумесна з К. Кенігсберг). Галерэя Вышэйшай народнай школы Вены-Хітцынг, Вена, Аўстрыя
  • 2010—2011 «Еўропа плюс-мінус» (сумесна з К. Кенігсберг). Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск
  • 2019 «Інтэнцыі». Рэспубліканская мастацкая галерэя, Мінск

Сумесныя выстаўкі і праекты

  • 1995 «АРТУНОДЫСКУС». Віцебск
  • 1996 «Belart. Zeitgenössische Kunst aus Belarus». Охтруп, Ібенбюрэн, Германія
  • 1996 «Аўтапартрэт іншага». Галерэя візуальных мастацтваў «NOVA», Мінск
  • 1996 групавая выстаўка Артура Клінава, Міхаіла Баразны, Вольгі Сазыкінай у Зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія, Германія
  • 1997—1998 Выстава-турнэ. Варшава, Гданьск, Слупск, Познань, галерэя «Арсенал», Беласток (Польшча)
  • 1999 «Хрон-А-Топ». Рэспубліканская мастацкая галерэя Беларускага саюза мастакоў, Мінск
  • 1999 «Мінск — горад з тварам». Мінск
  • 1999 «Беларускі друкаваны плакат». Рэспубліканская мастацкая галерэя Беларускага саюза мастакоў, Мінск
  • 2000 «Час белых ценяў». Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск
  • 2000 «Новая калекцыя». Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск
  • 2000 «Ілюзія адлегласцяў». Другі міжнародны тэматычны выставачны праект. Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Мінск; Магілёўскі абласны музей імя П. В. Масленікава, Магілёў
  • 2001 «Неба і зямля Фердынанда». Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск
  • 2002 «Centre of Attraction». VIII Балтыйская трыенале міжнароднага мастацтва, Вільнюс, Літва
  • 2002 «Фрагменты страчанага часу». Мастацкі цэнтр «Жыльбел», Мінск
  • 2003 «Адроджаны свет. Яўрэйскае жыццё ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе». Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск; Музей беларускага кнігадрукавання, Полацк; Абласны мастацкі музей імя П. В. Масленікава, Магілёў; Карцінная галерэя Г. Х. Вашчанкі, Гомель; Выставачная зала Бабруйскай гарадской арганізацыі Беларускага саюза мастакоў, Бабруйск
  • 2003 «Краса Айчыны». Нацыянальны музей гісторыі і культуры, Мінск
  • 2003 «Alberobello Arte edizione 2003». Альберабела. (Італія)
  • 2004 «Дзежа вю». Выстава беларускай фатаграфіі. Галерэя Палаца Рэспублікі, Мінск
  • 2004 «Крыж — прастора — сляды» (сумесна з І. Галертам). «Bunker church-gallery», Дзюсельдорф (Германія)
  • 2004—2005 «Ілюзія часу». Чацвёрты міжнародны тэматычны выставачны праект. Музей Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Мінск; Магілёўскі абласны мастацкі музей імя П. В. Масленікава, Магілёў; Мастацкая галерэя Г. Х. Вашчанкі, Гомель; Карцінная галерэя, Полацк; Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей, Гродна.
  • 2006 «Універсум». Рэспубліканская мастацкая галерэя Беларускага саюза мастакоў, Мінск; Абласны мастацкі музей імя П. В. Масленікава, Магілёў.
  • 2006—2007 «Прыпынак Еўропа». Пяты міжнародны тэматычны выставачны праект. Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск; Карцінная галерэя, Полацк; Абласны мастацкі музей імя П. В. Масленікава, Магілёў; Мастацкая галерэя Г. Х. Вашчанка, Гомель; Дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей, Гродна; Музей «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці» і Абласны краязнаўчы музей, Брэст.
  • 2007 «Юбілейны вернісаж». Выстаўка да 15-годдзя галерэі «Традыцыя» ім. Пранішнікава, Светлагорск.
  • 2008 «Індустрыя святла». Выстаўка беларускай фатаграфіі. Музей Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Мінск.
  • 2088 «Прэзентацыя». Сумесны праект Дзюсельдорфскай акадэміі мастацтваў і Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Музей Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Мінск.
  • 2009 «Ctrl+Art». Мастацкая выстаўка фатаграфікі. Рэспубліканская мастацкая галерэя Беларускага саюза мастакоў, Мінск.
  • 2009 «Апостал народаў». Касцёл Святога Сымона і Святой Алены, Мінск.
  • 2010 «Адлюстраванні». Выстаўка беларускай фатаграфіі. Кіеўская гарадская галерэя мастацтваў «Лаўра», Кіеў, Украіна.
  • 2010 «Люстэрка часу». Мірскі замак, Мір.
  • 2011 «Беларускі нацюрморт». Рэспубліканская мастацкая галерэя ГА «Беларускі саюз мастакоў», Мінск.
  • 2011 «Адлюстраванні». Выстаўка беларускай фатаграфіі. Абласны мастацкі музей імя П. В. Масленікава, Магілёў; Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск.
  • 2019 «Лента часу» (Палац Нацый (Штаб-кватэра ААН) у Жэневе, Швейцарыя.

Удзел у якасці куратара

Асноўныя праекты

  • 2002 Выстава «Мастакі сучаснай Беларусі» (Цэнтр П’ера Кардэна, Парыж, куратар)
  • 2002 8-я Балтыйскай трыенале міжнароднага мастацтва ў Вільні (Літва, удзельнік)
  • 2007 Пражская квадрыенале сцэнаграфічнага мастацтва (Чэхія, кіраўнік беларускай дэлегацыі)
  • 2010 «belart.by. Маладыя мастакі Беларусі» у Маскве (Расія, куратар)
  • 2011 54-я Міжнародная біенале мастацтва ў Венецыі (Італія, Куратар павільёна Рэспублікі Беларусь)

Санкцыі ЕС, іншых краін

21 чэрвеня 2021 года Баразна быў унесены ў спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС. Паводле рашэння ЕС Баразна «нясе адказнасць за рашэнне адміністрацыі ўніверсітэта адлічыць студэнтаў за ўдзел у мірных акцыях пратэсту», пастановы аб чым былі прыняты пасля закліку Аляксандра Лукашэнкі 27 кастрычніка 2020 года адлічаць студэнтаў універсітэтаў, якія ўдзельнічаюць у акцыях пратэсту і страйках, — рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці і падтрымку рэжыму Лукашэнкі. З той жа фармулёўкай 7 ліпеня 2021 года Баразна трапіў і ў санкцыйны спіс Швейцарыі. 6 ліпеня да чэрвеньскага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя.

Узнагароды

  • Лаўрэат Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у галіне крытыкі і мастацтвазнаўства (2001)
  • Ганаровая грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2005)
  • Нагрудны знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2007)
  • Ганаровая грамата Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь (2009)
  • Медаль Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь (2011)
  • Медаль «За ўклад у развіццё мастацтва» грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз мастакоў»
  • Нагрудным знак органаў пагранічнай службы «За Дапамогу органам пагранічнай службы» Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь (2011)
  • Падзяка Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь за асабісты ўклад у развіццё міжнароднага супрацоўніцтва і ўмацаванне міжнароднага аўтарытэту Рэспублікі Беларусь (2011)
  • Медаль Францыска Скарыны (2019).

Публікацыі

Зноскі

  • https://news.tut.by/society/705663.html Архівавана 19 снежня 2020.
  • https://www.svaboda.org/a/31318409.html
  • ОБЩЕСТВЕННО-КУЛЬТУРНЫЕ СВЯЗИ БЕЛАРУСИ И ГЕРМАНИИ В 1990-х годах
  • МГ/АА. Евросоюз утвердил новый пакет санкций против представителей Беларуси. Кто в списке? (руск.). Белсат (21 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2021. Праверана 27 чэрвеня 2021.
  • COUNCIL IMPLEMENTING REGULATION (EU) 2021/997 — EUR-Lex  (англ.), 21.06.2021
  • Shields, Michael; Liffey, Kevin. Swiss widen sanctions list against Belarus (англ.). Reuters (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.
  • Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. Dezember 2020 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 1 Origin: EU Sanctions: Art. 2 Abs. 1 (Finanzsanktionen) und Art. 3 Abs. 1 (Ein- und Durchreiseverbot) (англ.). Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаннях  (ням.) (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.
  • Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain third countries with the Council Decision (CFSP) 2021/1002 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus (англ.). Савет Еўрапейскага саюза (6 ліпеня 2021). Праверана 10 верасня 2021.
  • Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Міхаіл Рыгоравіч Баразна, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Міхаіл Рыгоравіч Баразна БіяграфіяМіхаіл Рыгоравіч Баразна Грамадская дзейнасцьМіхаіл Рыгоравіч Баразна Удзел у выставахМіхаіл Рыгоравіч Баразна Санкцыі ЕС, іншых краінМіхаіл Рыгоравіч Баразна УзнагародыМіхаіл Рыгоравіч Баразна ПублікацыіМіхаіл Рыгоравіч Баразна СпасылкіМіхаіл Рыгоравіч Баразна196220 лістападаБеларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваўКандыдат мастацтвазнаўстваКруглянскі раёнМагілёўская вобласцьМастацтвазнавецПрэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2020)РакушаваЧорны спіс Еўрасаюза

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Зінаіда Іосіфаўна ДудзюкСпіс беларускіх імёнТэхасЛішайнікіГалілеа ГалілейGmailВейшнорыяІван МележСымон БудныТайгаЖазеф ФешМасавы расстрэл дзеячаў Беларусі ў 1937 годзеIva SativaПолацкДамінік РудніцкіНаталля Пятроўна АўдзееваЛетнія Паралімпійскія гульні 2020Зборная Калумбіі па футболеМарфінКаірКобальтБеларускі алфавітРэйчэл КарсанПаца-ВацаФранцыск СкарынаВольхаГарнастаевічыЛінцБеларускі арабскі алфавітНараджэнне Хрыстова ва УкраінеNode.js.nuНьюкасл-эпон-ТайнПартнёрства дзеля міруМар’інагорская гімназіяДагавор аб забароне выпрабаванняў ядзернай зброі ў атмасферы, касмічнай прасторы і пад вадойІван ПташнікаўРазбуры турмы мурыБеларуская градаГрамадскі набытакЁдГорадНарвалГенрых II ВалуаМастацкі стыльМінскGoogleЛатэранскі палацЯзэп Юр’евіч ЛёсікГенрых III ВалуаРасіяПеніс чалавекаЮНЕСКАПанямоннеМаладосць (часопіс)Сімяон ПолацкіПріорбанкЧырвоным па БелымІрына ПаляшчукУладзімір ДубоўкаГеоргій МарчукSkypeMelodifestivalenМікола ХведаровічЛуі ДавуТворны склонРуская моваБаскетболАнгкор-ВатФальшывыя сябры перакладчыкаПестаСакавікТэракт у «Крокус Сіці Холе»Магнус Хенрыксен🡆 More