Мікалай Валяр’янавіч Гогель

Мікалай Валяр’янавіч Гогель (1838 — 1870) — член Асобай следчай камісіі па палітычных справах Расійскай імперыі над удзельнікамі паўстання 1863—1864 года ў Польшчы, Літве і Беларусі.

Мікалай Валяр’янавіч Гогель
Род дзейнасці пісьменнік
Дата нараджэння 17 мая 1838(1838-05-17)
Месца нараджэння
Дата смерці 1870
Месца смерці
Месца пахавання
Бацька Валяр'ян Фёдаравіч Гогель[d]
Альма-матар
Прыналежнасць Расійская імперыя

Сын магілёўскага губернскага пачтмайстара Валяр’яна Фёдаравіча, унук генерал-лейтэнанта Фёдара Рыгоравіча Гогеля  (руск.). Вучыўся ў Першым Маскоўскім кадэцкім корпусе, пасля заканчэння якога ў 1855 годзе ў чыне паручніка накіраваўся на Крым, дзе ўдзельнічаў у ар’ергарднай справе Еўпаторскага атрада з туркамі пры Саках, у баі пры Чорнай рацэ, у справе левага авангарда Еўпаторскага атрада ля вёскі Чэбатарэй і двойчы ў баях за тую ж вёску. У Севастопальскім гарнізоне прабыў толькі 3 дні. З пачатку 1860-х гадоў служыў на тэрыторыі Беларусі. Удзельнічаў у пяці баях з паўстанцамі Гродзенскай губерні, з лістапада 1863 года ў складзе Віленскай камісіі, Артылерыст, да моманту выхаду ў адстаўку ў 1869 годзе даслужыўся да чына падпалкоўніка.

Л. Ф. Панцялееў, удзельнік рэвалюцыйнай арганізацыі «Зямля і воля», у адносінах да яго пісаў: «Кожны раз, калі ўспамінаецца чаму-небудзь яго прозвішча, я адчуваю гаркату няздзейсненай помсты».

Аўтар кнігі пра паўстанне 1863—1864 гадоў «Иосафат Огрызко и санкт-петербургский революционный жонд в деле последнего мятежа» (Вільня, 1866), эпіграфам да якой сталі словы «Як воўка ні кармі, усё роўна ў лес глядзіць», маючы на ўвазе польскі народ. Генадзь Кісялёў адзначаў, што гэтая кніга, нягледзячы на сваю мэту паклёпу на паўстанцаў, рабіла расійскаму ўраду мядзведжую справу, у сувязі з чым па загадзе віленскага генерал-губернатара графа Баранава амаль увесь тыраж другога выдання кнігі (павялічанай у параўнанні з першым амаль удвая) быў знішчаны.

Зноскі

Літаратура

  • Иосафат Огрызко и петербургский революционный ржонд в деле последнего мятежа / Гогель Николай Валерианович. — Вильна, 1866.
  • Кісялёў, Г. Сейбіты вечнага. — Мінск, 2009.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3. — Мінск, 1996.

Tags:

18381870Паўстанне 1863—1864 гадоўРасійская імперыя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Генадзь Сцяпанавіч ЛаркінВ’етнамПінская шляхта (п’еса)Сяргей Фёдаравіч Давідовіч-ЗосінСяброўстваМінская ратушаБярэзінскае зледзяненне21vek.byАлесь КажадубБрэстStreit Group SpartanСправа журналістаў БелсатаКрасная Гара (Краснагорскі раён)Праспект Ракасоўскага (Мінск)Карная аперацыя «Bamberg»Забіць прэзідэнтаЛюбоўАдраджэннеРасійская імперыяКастусь ЖукАнімэВаўкалакБерасцянкаЧыр (суп)Reform.byViva BraslavМікола ГусоўскіРасійскі дзяржаўны інстытут сцэнічных мастацтваўПулемецкае возераДэкрэт аб абароне суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу30 красавікаБуры мядзведзьМіхаіл Сцяпанавіч ВысоцкіЮраўскі карагодАпавяданне25 красавікаВіртуальная машынаІгар Міхайлавіч ПракаповічЛацінская моваПрыметнікПаца-ВацаКуфарБеларуская моваНовы замак (Гродна)Траецкае прадмесцеВасіль ЦяпінскіЯзэп Нарцызавіч ДраздовічЮрый Анатольевіч РыдкінПрыгоннае праваПошукавая аптымізацыяАліна КоўшыкЛінейны карабельСекс без пранікненняУзброеныя Сілы БеларусіЗаслужаны дзеяч культуры Рэспублікі БеларусьА хто там ідзе?КанюшынаAv.byPawaБеларусам замежжаДзеячы навукі і культуры Беларусі, рэпрэсаваныя пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 годаКірыла ТураўскіАлесь ПісьмянкоўФарамірАляксандр II (імператар расійскі)Сям’яЭякуляцыяІсландская кронаБеларуская энцыклапедыяСасык (Кундук)Янка МаўрНіна Іосіфаўна МацяшНацыянальная бібліятэка ФранцыіGoogleСвабоднае аб’яднанне спартсменаў БеларусіДзеепрыслоўеPornhub🡆 More