Лясны Свірстун

Лясны свірстун, конік лясны (Anthus trivialis) — від птушак з сямейства сітаўкавых.

Лясны свірстун
Лясны Свірстун
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Anthus trivialis (Linnaeus, 1758)

Ахоўны статус
Лясны Свірстун
Сістэматыка
на Віківідах
Лясны Свірстун
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  178500
NCBI  45804
EOL  1050626
FW  369262

Апісанне

Даўжыня цела да 16 см, размах крылаў 25-27 см; драбнейшы і зграбнейшы за вераб’я. Верх буравата-шэры, з чарнява-бурымі стракацінамі. Ніз светла-вохрысты. На грудзях і баках цёмныя стракаціны, крайнія рулявыя белыя. Ногі цялесна-ружовыя; кіпцюр задняга пальца кароткі.

Вельмі характэрныя токавы палёт і спевы.

Пашырэнне

Арэал: Еўропа (акрамя Ісландыі, паўднёвай часткі Пірэнейскага паўвострава, астравоў Міжземнага мора і крайняй паўночна-ўсходняй часткі), паўночная частка Малой Азіі, Каўказ, Заходняя і Цэнтральная Азія да Байкала і вярхоўяў Калымы, на подні — да паўночнай часткі Ірана і паўночна-заходніх адгор’яў Гімалаяў.

Пералётны. Месца зімовак: Крыт і астравы Эгейскага мора, Малая Азія, поўдзень Ірана, Блізкі Усход, узбярэжжа Персідскага заліва, верагодна, поўнач Ірана, Індыя, Паўночная і Трапічная Афрыка (ад берагоў Гвінеі да Эфіопіі на ўсход і да Трансвааля і Наталя на поўдні).

Насяляе рэдкія і добра асветленыя сухія тыпы дрэвастояў (часцей хвойныя лясы, чым лісцевыя, асабліва іх ускрайкі і паляны), сухія адкрытыя мясціны з групамі дрэў і кустоў, лесапалосы, высокія жывыя агароджы, бярэзнікі, маладыя ельнікі (да 1 м) і нават (на поўначы) спелыя бары са слаба развітым подсцілам. У гарах даходзіць да верхняй мяжы лясоў: у Татрах (сярод горнай сасны) — да 1600 м, у Альпах — 2300 м, у Азербайджане — 2500 м. У час пералётаў можа сустракацца на бязлесных месцах. На Беларусі шматлікі на гнездаванні пералётны і транзітна мігрыруючы від.

Асаблівасці біялогіі

Гняздо ладзіць на зямлі ў ямцы на плоскім месцы або невялікім пагорку, пад прыкрыццем травяністай расліннасці ці без заслоны, шчыльнае, краі гнязда роўныя з зямлёй. Вузкі знешні слой і высцілка з лістоў сухой травы, каранёў і радзей валосся. Дыяметр 9-12 см.

Яйкі 4-6 (часам 2-8) звычайна асіметрычныя, з вострым вузейшым канцом. Афарбоўка вельмі зменлівая. Часцей за ўсё: светла-шэра-карычневыя з дробнымі і густымі шэра-карычневымі або чорна-карычневымі плямкамі; шэра-блакітныя са светла- або цёмна-шэрымі плямкамі; ружова-карычневыя са светлымі або цёмнымі карычнева-вішнёвымі плямкамі; аліўкава-шэрыя са светла- і цёмна-шэрымі. Плямкі глыбокія і паверхневыя аднаго і таго ж колеру і адрозніваюцца толькі інтэнсіўнасцю афарбоўкі (паверхневыя звычайна цямнейшыя). Яны могуць канцэнтравацца на шырэйшым канцы. Можна таксама сустрэць яйкі без плям і мазкоў — блакітныя або цёмна-карычневыя. Памеры: 20,5 х 15,5 мм.

Падвіды

  • A. t. trivialis — Еўропа, Малая Азія, поўнач Індыі;
  • A. t. haringtoni — Цэнтральная і Усходняя Азія, Гімалаі;
  • A. t. schluteri — Гімалаі.

Літаратура

  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000. — 540 с.: іл. ISBN 83-01-13187-X

Tags:

Лясны Свірстун АпісаннеЛясны Свірстун ПашырэннеЛясны Свірстун Асаблівасці біялогііЛясны Свірстун ПадвідыЛясны Свірстун ЛітаратураЛясны СвірстунБіялагічны від

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Віцебская вобласцьАльпійская баладаЛоўрэнс Аравійскі (фільм)ГамерБела-чырвона-белы сцягПётр Міронавіч МашэраўСінільная кіслатаПупАркаРыжскі судовы працэсКіеўЗалог ПяцілеткіСтоле СандбекЭйвінд ЮнсанПедру I (імператар Бразіліі)Матрона Сяргееўна МаркевічМікола МаляўкаІаган РэгіямантанМаксім ГарэцкіColossal Cave AdventureЛеанід Лявонцьевіч ЛаўрэшВаенная аперацыя супраць Ісламскай дзяржавыЖлобінШахматыРыгор АстапеняФагот (страва)Якуты (Дзяржынскі раён)Ніна Васільеўна ГаліноўскаяМінскМіхась ПадгорныЗямля пад белымі крыламіТрэцяе пакаленне гульнявых сістэмКатастрофа на Чарнобыльскай АЭСПінскЮры ТуронакАсінаМедаль «За працоўныя заслугі»Іпацій ПацейТры чарапахі (песня)Князі полацкіяДзеепрыметнікІгар Мікалаевіч КулікоўКатэхізіс Сымона БуднагаШвагерБеларуская фантастычная прозаЦэнтральны дзіцячы парк імя Максіма Горкага (Мінск)ДзеяслоўСцяпан Міхайлавіч НекрашэвічУладзімір Уладзіміравіч ПуцінCosmos atrosanguineusOrkaГенадзь БураўкінКшыштаф КеслёўскіГенадзь Пятровіч ПашкоўВіктар КарамазаўSandvineЧжу ЦзяхуаАляксандр Рыгоравіч ЛукашэнкаТомас КромвельЛімінгтан (Англія)ЗдароўеАсочнікіСаюзная ДзяржаваБеларусьБуры мядзведзьСтудзёнкі (Нясвіжскі раён)Георгій МарчукТурызм у КНДРМіхась БашлакоўАстэроідМастурбацыяВялікая хартыя вольнасцейБанк ДабрабытАдольф Гітлер🡆 More