Крумкач

Крумкач (Corvus corax), таксама груган, воран, крук — птушка сямейства Крумкачовыя (Corvidae).

Крумкач
Крумкач
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Corvus corax (Linnaeus, 1758)

Арэал

выява

Ахоўны статус
Крумкач
Сістэматыка
на Віківідах
Крумкач
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  179725
NCBI  56781
EOL  1177364
FW  133788

Апісанне

Самая буйная птушка ў атрадзе вераб’інападобных. Даўжыня цела 60-67 см, размах крылаў 115-150 см, маса да 1,6 кг. Апярэнне чорнае, з сінім, зеленаватым ці фіялетавым металічным адлівам (маладыя матавыя). Пёры валля падоўжаныя, ланцэтападобныя. Хвост у палёце заканчваецца клiнам. Дзюба моцная, чорная.

Голас: даволi разнастайны, гарлавое «крук, крук» або «крок-крок», «ток» i даволi звонкі «куланг», у маладых — «каа-каа».

Пашырэнне

Крумкач 
Крумкач. Вялікі Каньён, ЗША

Пашыраны ў Еўразіі, Паўночнай і Цэнтральнай Амерыцы, Паўночнай Афрыцы.

Насяляе ўскрайкi вялікіх лясных масiваў, часам групы высокіх дрэў паблізу рачных далін і палёў, рачныя далiны, паўпустынi i пагоркавы стэп, скалiстыя прыморскiя ўзбярэжжы, горы (у Альпах даходзiць да 2400 м, на Каўказе — да 3300 м над узроўнем мора). Можа трымацца паблiзу чалавечага жылля, каб харчавацца рэшткамi ежы, i нават у гарадах. На тэрыторыі Беларусі трапляецца на палях, каля населеных месцаў; трымаецца невялікімі (да 10 асобін) чародамі, у час гнездавання — у хваёвых лясах парамі.

Адрозніваецца шэраг падвідаў.

Асаблівасці біялогіі

Усёедны, пераважае жывёльны корм.

Можна адзначыць 3 тыпы размяшчэння гнёздаў:

  • на нiзкiх кустах або зямлi;
  • на скалах або ў ярах;
  • у верхняй частцы густой кроны высокіх дрэў (у сярэднiм, каля 20 м над зямлёй), звычайна паблiзу ўскрайкаў лясоў.
Крумкач 
Яйкі

Гняздо слаістае: знешняя частка з тоўстых галін хваёвых дрэў, сярэдняя — з тонкіх галінак, перакладзеных пырнікам, мохам, каранямі і сухой травой; унутраная выкладзена зямлёй, выслана сухой травой, мохам, шэрсцю і воўнай. Унутры паўкруглае i гладкае. Дыяметр 50-70 см (старыя гнёзды могуць даходзiць да 150 см).

Нясе 4-6 (часам 3-7) яец. Яйкі падоўжаныя, з завостранымі вузейшымі канцамі. Зеленаватыя альбо светла-блакітнаватыя з мазкамі, плямамі, рыскамі і крапінкамі, якія размяшчаюцца раўнамерна альбо іх больш на адным з канцоў, глыбокія і паверхневыя з вельмі зменлівымі адценнямі карычневага колеру. Глыбокія плямы часам фіялетава-папялістыя, а паверхневыя — аліўкавыя. Памеры: 50 х 33,5 мм

Літаратура

Спасылкі

Tags:

Крумкач АпісаннеКрумкач ПашырэннеКрумкач Асаблівасці біялогііКрумкач ЛітаратураКрумкач СпасылкіКрумкачКрумкачовыя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

7ІнфарматыкаПарыжМастурбацыяЛітаратурныя жанрыСлонімАнглійская моваНадвор’еЮр’еў дзень (вясенні)Жук-аленьКіеўская РусьСпортМірскі замакNintendo Entertainment SystemАбу НувасСлуцкі поясПрыказкаНержавеючая стальГомель8Злучаныя Штаты АмерыкіБукакэSoldatАльтэрнатыўны рокІталія1991На ростаняхМаскваЗямля пад белымі крыламіІван ШамякінАлёна Іванаўна ШкрумСацыял-дэмакратычная партыяВалерый Станіслававіч МянжынскіПольская моваЛічэбнікВялікае Княства ЛітоўскаеПенабскотДжодзі ФостэрСамаліСвятлана Іванаўна Калыванава29 сакавікаСёмухаПавел Аляксандравіч ХарланчукАльбуцьСяргей БульбаАўстра-ВенгрыяСвяшчэнная Рымская імперыяЭстэр ЛедэцкаяЛекавыя расліныАляксандр Рыгоравіч ЛукашэнкаРадыеактыўны распадРыгор БарадулінПубліцыстычны стыльШляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданняхКастусь Цвірка.neКанадаVolkswagen TouranВіктар МарціновічКніга рэкордаў ГінэсаТрасянкаАмерыканскі варыянт англійскай мовыПошукавая аптымізацыяПятро ВасючэнкаНацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі КупалыКантонскі дыялектВ’етнамІван МележГубыБелгазпрамбанкСтыль (мова)Мікола ГусоўскіПаўстанне 1863—1864 гадоўРасійская акупацыя КрымаКароткая гісторыя БеларусіЗагляне сонца і ў наша аконца🡆 More