Коўпіца

Ко́ўпіца звычайная (Platalea leucorodia) — невялікая балотная птушка з роду Коўпіцы (Platalea) сямейства Ібісавыя (Threskiornithidae).

Коўпіца
Коўпіца
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Platalea leucorodia Linnaeus, 1758

Падвіды
  • P. l. archeri Neumann, 1928
  • P. l. balsaci Naurois & Roux, 1974
  • P. l. leucorodia Linnaeus, 1758
Арэал

выява

Ахоўны статус
Коўпіца
Сістэматыка
на Віківідах
Коўпіца
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  174933
NCBI  257867
EOL  1049642
FW  368589

Апісанне

Даўжыня цела 75—90 см, размах крылаў 115—145 см. Маса каля 1,5 кг. Самка крыху меншая за самца. Белая, з цёмна-жоўтым чубам і жоўтымі плямамі на грудзях. Плоская, шырокая і доўгая дзюба, чорна-бурая з жоўтым канцом. Маладыя без чуба, дзюба палева-цялеснага колеру, канцы крылаў чорныя. Пераважна маўклівая птушка, часам клякоча, акрамя гэтага выдае глухія гукі. Корміцца беспазваночнымі.

Пашырэнне

Арэал разарваны — паўднёвы ўсход Еўропы, лакальна трапляецца на Іберыйскім паўвостраве, у Галандыі, Францыі, Даніі, Чэхіі і Славакіі, Германіі, Літве, Малой Азіі і паўднёвай частцы Азіі без Індакітая і поўдня Кітая, лакальна ў Паўночнай Афрыцы.

Насяляе берагі кантынентальных вадаёмаў і марскіх заток, якія густа параслі трыснягом і кустамі. Да сярэдзіны XIX ст. гнездавалася на Пінскіх балотах.

Паўднёвыя папуляцыі аселыя, паўночныя — пералётныя. Залятае ў розныя еўрапейскія краіны, нават у Швецыю, Нарвегію, Фінляндыю і на Фарэрскія астравы. Месца зімовак: на захадзе трапічнай Афрыкі, на рацэ Ніл, у басейне Міжземнага мора, у Заходняй і Паўднёвай Азіі (Іран і Індыя).

Асаблівасці біялогіі

Гняздо ў калоніі, на заламаным трыснягу або ў кустах (радзей на дрэвах). Гэта плоская кучка з галінак і лісця кустоў і трыснягу. Дыяметр новых гнёздаў 80 см, вышыня 40—60 см. Гнёзды ў цэнтры калоніі знаходзяцца паблізу адно ад аднаго, па краях — даволі далёка.

Коўпіца 
Яйка

Яйкі 3—5 (часам 2—7) акруглыя або амаль акруглыя, белыя з чырвона-карычневымі крапінамі і мазкамі, якія часта ў выглядзе вянка знаходзяцца каля тупога канца.

Падвіды

Літаратура

Tags:

Коўпіца АпісаннеКоўпіца ПашырэннеКоўпіца Асаблівасці біялогііКоўпіца ПадвідыКоўпіца ЛітаратураКоўпіцаІбісавыяКоўпіцыПтушкі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Сяргей Мікалаевіч ХодзінПолымя (часопіс)Міхась СкоблаАлег Леанідавіч ГрушэцкіКастрычніцкая плошча (Мінск)Беларуская ВікіпедыяПольшчаКанфлікт у Судане (з 2023)ВейшнорыяСаюз вызвалення Беларусі (справа)ХатыньНа ростаняхАляксей ДудараўМінскі раёнПеры (напой)Пан ТадэвушВялікдзеньДжон Форд (рэжысёр)Насельніцтва БеларусіРасіяПалацава-паркавы комплекс Горватаў (Нароўля)Ян ЧачотРэйтэрСпіс колераўХамішчаваБеларуская моваВерашчакаЛюдміла Пятроўна ВоранаваБМіхась БашлакоўБудзёнаўка (Пухавіцкі раён)Вясёлка (часопіс)ПатрыятызмГарады КыргызстанаМарк ШагалСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікЭстонская моваЧырвоная кніга Рэспублікі БеларусьVII Усебеларускі народны сходNGC 3784BingXБеларуская Народная РэспублікаЗмітрок БядуляБеларуская дзіцячая літаратураЧэйнЛацінская моваМесны склонОўк-РыджУладзімір Ільіч ЛенінАрцырыя шарападобнаяЭліпсоідКрыжачокІрана-ізраільскі канфлікт (2024)Чырвоная зменаЭдуард Аляксандравіч АкулінМесяцовы рыцар (серыял)Залацістая шчуркаБеларускі дзяржаўны цыркЮрась СвіркаЕфрасіння ПолацкаяІван ЛуцкевічТалька (вёска)Ээра МянцюрантаБерасцянкаКарыта МацілаТаіса Мікалаеўна БондарТадэвуш Касцюшка🡆 More