Гістарычная Вобласць Карэлія

Карэ́лія (карэл.: і фінск.: Karjala, шведск.: Karelen) — гістарычны рэгіён у паўночна-ўсходняй Еўропе, зямля карэлаў.

Большая частка рэгіёна належыць Расіі, а меншая — Фінляндыі. Насельніцтва Карэліі складаецца з рускіх, фінаў, карэлаў і вепсаў. Агульная плошча рэгіёна складае каля 200 000 кв.км.

Геаграфія

Рэгіён размешчаны паміж Балтыйскім і Белым морам. З поўдня на поўнач яна цягнецца ад 60° паўночнай шыраты да палярнага круга. З усходу яе абмяжоўвае Белае мора, Анежскае і Ладажскае возера, з поўдня — Фінскі заліў. На захадзе Карэлія пераходзіць у фінскія вобласці Сава і Кайнуу.

Апроч адміністрацыйнага падзелу рэгіён складаецца з шасці традыцыйных частак. Паўночная частка Карэліі паміж Белым морам і расійска-фінляндскай граніцай называецца Белай Карэліяй. На поўдзень ад яе знаходзіцца Алонецкая Карэлія, размешчаная паміж Анежскім і Ладажскім возерам. На поўнач ад апошняга знаходзіцца Ладажская Карэлія, у склад якой уваходзіць Карэльскі перашыек. Фінляндская частка Карэліі падзелена на Паўночную і Паўднёвую Карэлію, якія адпавядаюць адміністрацыйным межам.

Карэлы, фіны, вепсы і саамы адносяцца да карэнных фіна-ўгорскіх народаў Паўночнай Еўропы. У Сярэднявеччы рэгіён вядомы як Карэльская зямля. У свядомасці карэлаў і фінаў рэгіён мае асаблівае міфалагічнае значэнне, якое адбілася ў нацыянальным эпасе «Калевала». Усходняя частка рэгіёна ў Сярэднявеччы знаходзілася пад уплывам праваслаўя, у той час як заходняя і паўднёвая частка рэгіёна была, то пад шведскім, то пад рускім уплывам.

Гісторыя

Гістарычная Вобласць Карэлія 
Гістарычны падзел Карэліі

Тэрыторыя Карэліі заселена ў 7—6 тысячагоддзях да н.э. У З—2-м тысячагоддзі да н.э. галоўнымі заняткамі жыхароў былі рыбалоўства і паляванне.

Першыя пісьмовыя звесткі пра плямёны карэлаў адносяцца да канца 1 тысячагоддзя н.э. У IX — пачатку XII ст. Карэлія ўваходзіла ў склад Кіеўскай Русі, пасля яе распаду падпарадкавана Ноўгараду. З XII ст. ў Карэліі зараджаюцца феадальныя адносіны, у XIIXV стст. складваецца карэльская народнасць.

З XIII ст. Карэлія  — аб'ект агрэсіі Швецыі, якая ў пачатку XVII ст. захапілі Прыладажжа, якое было вернута Расіяй паводле Ніштацкага мірнага дагавора 1721 года. У Паўночную вайну 17001721 гадоў на тэрыторыі Карэліі пабудаваны Алонецкі і Пятроўскі металургічныя заводы, якія забяспечвалі расійскую армію і флот гарматамі. У 17691771 гадах адбылося буйное выступленне горназаводскіх сялян, вядомае як Кіжскае паўстанне.

У 1811 годзе заходняя Карэлія ўключана ў склад Вялікага Княства Фінляндскага. Пасля адмены прыгоннага права ў 1861 годзе з'явіліся лесапільныя заводы з паравымі рухавікамі, павялічылася колькасць прамысловых і сезонных рабочых, пашырыліся нарыхтоўкі і сплаў лесу; па Анежскім возеры і Белым моры пачаўся рух параходаў.

У 19171918 гадах у Карэліі ўстаноўлена савецкая ўлада. Заходняя Карэлия ў 1917—1940 гадах была ў складзе Фінляндыі. 8 чэрвеня 1920 года з населеных карэламі мясцовасцей Алонецкай і Архангельскай губерняў утворана аўтаномная вобласць — Карэльская працоўная камуна, якая 25 ліпеня 1923 года ператворана ў Карэльскую АССР у складзе РСФСР. У выніку савецка-фінляндскай вайны 19391940 заходняя Карэлія ўключана ў склад СССР. 31 красавіка 1940 года ўтворана Карэла-Фінская ССР. У Вялікую Айчынную вайну большая частка Карэлія акупіравана нямецкімі і фінскімі войскамі.

16 чэрвеня 1956 года Карэла-Фінская ССР ператворана ў Карэльскую АССР. З лістапада 1991 года называецца Рэспубліка Карэлія. У сакавіку 1992 года падпісаны новы федэратыўны дагавор  (руск.) з Расійскай Федэрацыяй.

Сучасны падзел рэгіёна

Усходняя Карэлія — у складзе Расіі

  • Беламорская Карэлія — гістарычны рэгіён Усходняй Карэліі, які ўключае пяць былых валасцей Архангельскай губерні, населеных пераважна карэламі, размешчаны на поўначы сучаснай тэрыторыі Рэспублікі Карэлія і паўднёвым захадзе Мурманскай вобласці, у тым ліку:
    • Мурманская Карэлія — частка тэрыторыі Мурманскай вобласці, раней населеная карэламі, якая ўваходзіла ў склад Карэльскай АССР, і перададзена ў склад Мурманскай вобласці ў 1938 годзе.
  • Алонецкая Карэлія — тэрыторыя, размешчаная паміж Ладажскім возерам, Ладажскай, Беламорскай, Пудажскай Карэліяй і Анежскім возерам, абмежаваная ракой Свір з поўдня і расійска-фінскай граніцай з захаду.
  • Ладажская Карэлія (Паўночнае Прыладажжа) — прыродна-гістарычны рэгіён, у наш час абмежаваны з поўдня берагам Ладажскага возера, адміністрацыйнай мяжой Ленінградскай вобласці і Рэспублікі Карэліі на захадзе, расійска-фінскай граніцай на поўначы, і ўмоўнай лініяй старой савецка-фінскай граніцы 1939 года на ўсходзе.
  • Пудажская Карэлія — Пудажскі раён рэспублікі Карэлія.
  • Карэльскі перашыек — частка Ленінградскай вобласці паміж Фінскім залівам і Ладажскім возерам.

Фінская Карэлія (Заходняя Карэлія) — у складзе Фінляндыі

Гл. таксама

Спасылкі

Tags:

Гістарычная Вобласць Карэлія ГеаграфіяГістарычная Вобласць Карэлія ГісторыяГістарычная Вобласць Карэлія Сучасны падзел рэгіёнаГістарычная Вобласць Карэлія Гл. таксамаГістарычная Вобласць Карэлія СпасылкіГістарычная Вобласць КарэліяВепсыЕўропаКарэлыКарэльская моваРасіяРускіяФінляндыяФінская моваФіныШведская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Беларускі алфавітНовая зямля (паэма)21vek.byБуякіІзраільАда ЛаўлейсHromadske.TVГанорыйГай Юлій ЦэзарАркадзь КуляшоўСласцёны (Чавускі раён)УвасабленнеRammsteinГольмійТэорыя адноснасціНавамыргарадскі раёнРабіндранат ТагорВалянцін Паўлавіч ТаўлайАнатоль Іванавіч НічкасаўПалесціна.tgЕгіпетВікіманіяКамп’ютарная мышПятрусь БроўкаПалівальны панядзелакЦыянабактэрыіІван Пташнікаў2000Каханак Вялікай МядзведзіцыМоўная нормаЧасціны мовыКаласы пад сярпом тваім1695ПлаваннеАляксандр Мікалаевіч СакураўРэспубліканскі тэатр беларускай драматургііФК ПармаМіндоўгІдзі і глядзіДжавані ПаскаліТэракт у «Крокус Сіці Холе»Балгарскі алфавітПаліваТэатры БеларусіПубліцыстычны стыльТроіцкая царква (Слонім)Міхась ЗарэцкіЕўропійЭмілія ПлятэрЭдвард Адамавіч ВайніловічБарацінскі раёнGemeinsame NormdateiМаніёкАзотЮрась СвіркаЭдвін Паўэл ХаблСянная мукаMrBeastБеларуска-літоўскія летапісыЧэхіяПершая Аўстрыйская РэспублікаТрагедыя ў НалібокахКарым Бензема2002JSONПрыслоўеPayPalРыз УізерспунБеларускі калабарацыянізм у Другой сусветнай вайнеВіктар Дзмітрыевіч ДаніленкаGoogle MapsБільбаа🡆 More