Жырона: горад

Жырона (катал.: Girona), Херона (ісп.: Gerona) — горад на паўночным усходзе Іспаніі, у аўтаномнай супольнасці Каталонія, цэнтр аднайменнай правінцыі Жырона і каталонскай камаркі Жыронес.

Насельніцтва на 2011 год — 96722 чалавек. Размешчаны каля зліцця рэк Тэр і Аньяр. Чыгуначны вузел. Міжнарожны аэрапорт Жырона-Коста-Брава.

Горад
Жырона (Херона)
катал.: Girona, ісп.: Gerona
Герб[d] Сцяг[d]
Герб[d] Сцяг[d]
Жырона: Гісторыя, Славутасці, Культура
Краіна
Аўтаномная супольнасць
Правінцыя
Абшчына
Жыронес
Каардынаты
Мэр
Заснаваны
1834
Плошча
39,14 км²
Вышыня цэнтра
70 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
96 722 чалавек (2011)
Часавы пояс
Тэлефонны код
972
Паштовыя індэксы
17000–17007
Аўтамабільны код
GI
Афіцыйны сайт
girona.cat (катал.)
Жырона (Херона) на карце Іспаніі
Жырона (Іспанія)
Жырона

Гісторыя

Горад заснаваны каля 77 да н.э. рымлянамі пад назвай Герунда (лац.: oppidum Gerunda) на месцы паселішча ібераў; выконваў ролю ваеннага ўмацавання на рымскай дарозе, вядомай пасля як дарога Аўгуста (Via Augusta)

З пачатку 5 ст. н.э. буйны рэлігійны цэнтр Каталоніі. Каля 714 года Жырона захоплена арабамі; у 785 годзе заваявана Карлам I Вялікім, тады ж горад і навакольныя землі былі вылучаны ў адно з 14 графстваў Каталоніі. З 793 ізноў пад уладай арабаў, у 797 адваявана каралём Аквітаніі Людовікам Набожным. У 878 граф Віфрэд Касматы ўключыў графства Жырона ў склад Барселонскага графства, якое з 1137 стала часткай Арагона. У 12-13 стст. Жырона — цэнтр вывучэння кабалістыкі; мясцовая іўдзейская абшчына была самай шматлікай у Каталоніі. З 1351 герцагства, Педра IV Цырымонны дараваў тытул герцага Жыроны свайму першынцу, інфанту Хуану, з 1414 прынцыпат, Фернанда I Арагонскі дараваў тытул прынца Жыроны старэйшаму сыну Альфонса. У 1446 Альфонса V Вялікадушны заснаваў у горадзе вышэйшую навучальную ўстанову «Эстудзі жэнераль», якая дзейнічала да 1717 года

У 17-18 стст. Жырона больш за 20 разоў падвяргалася аблозе і пераходзіла з рук у рукі падчас франка-іспанскіх войнаў; праславілася гераічнай абаронай 1809 года, калі яе гарнізон пры падтрымцы насельніцтва на працягу 7 месяцаў, з 12 мая па 11 снежня, супрацьстаяў спробам французаў авалодаць горадам. 21 красавіка 1990 спадчыннік іспанскага прастола, Філіп Бурбон, першым з дынастыі Бурбонаў прыняў тытул прынца Жыроны

Славутасці

У старой частцы Жыроны, якая амфітэатрам спускаецца да правага берага р. Аньяр, захаваліся:

  • руіны іберыйскіх сцен (5-4 стст. да н.э.) і частка гарадскіх сцен 11-18 стст. з брамай Сабрэпортэс і Св. Хрыстафора;
  • раманскія цэрквы Сан-Перу-дэ-Гальіганс (каля 10 ст., клуатр са скульптурай 12 ст.; цяпер Археалагічны музей), Св. Мікалая (12 ст.);
  • т.з. Арабскія лазні (кан. 12-13 стст.);
  • рамана-гатычная царква Св. Фелікса Жыронскага (1215—1318; вежа — 1392; фасад 17 ст.; гатычны клуатр — 1357-68; у інтэр’еры — раннехрысціянскія саркафагі; капліца Св. еп. Нарцыса); * манастыры Св. Данііла (раманскі клуатр), Св. Дамініка (гатычная царква — 1253—1349; клуатр — 1276);
  • гатычны сабор Маці Божай (1312—1598; сяўба. вежа 11 ст.; барочны заходні партал — 1730-33, арх. П. Коста; галоўны алтар — 1320-58; вітражы 14-16 стст.; музей сабора) з раманскім клуатрам (каля 1080—1120, фігуратыўныя капітэлі і фрызы сяр. 12 ст.);
  • былы палац біскупа (фасад — 1642; цяпер Епархіяльны музей, заснаваны ў 1942);
  • сярэдневяковая забудова яўрэйскага квартала.

Стары горад з новымі кварталамі левабярэжжа (забудова 19-20 стст.) злучаюць шматлікія масты: пешаходны металічны (1876-77, інж. А. Г. Эйфель) і інш

Культура

У горадзе знаходзіцца ўніверсітэт (1991). Дзейнічаюць Музей гісторыі горада (1981), Археалагічны музей (1857), Музей мастацтваў (1976), Музей кіно (1998), Музей гісторыі іўдзеяў (2000). Муніцыпальны тэатр (1769)

Эканоміка

Прадпрыемствы тэкстыльнай, хімічнай, харчовай прамысловасці, вытворчасць электроннага абсталявання, апрацоўка корку. Вінаробства. Турызм

Вядомыя асобы

Зноскі

  • http://web.udg.edu/ciae/sau/codispostalsA3.pdf
  • а б в г д е ё Жерона // Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—2017.
  • Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Жырона, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Жырона ГісторыяЖырона СлавутасціЖырона КультураЖырона ЭканомікаЖырона Вядомыя асобыЖырона СпасылкіЖыронаІспанская моваІспаніяЖырона (правінцыя)Каталанская моваКаталоніяЧыгуначны вузел

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Чарнобыльская катастрофаСтупені параўнанняШчасцеМарк ШагалДзікае паляванне караля Стаха (фільм)Плошча Перамогі (Мінск)КанадаПолымя (часопіс)Лютаўская рэвалюцыяКубракавэМінійКобрынскі раёнАмонімЗлучнікСпіс газет БеларусіВярбаБеларуская міфалогіяСлуцкАляксей ДудараўЯн БаршчэўскіІван ЧыгрынаўПлошча Якуба КоласаbyovqПаўлюк Трус29 красавікаТрагедыя ў НалібокахДзітваСяргей Уладзіміравіч ЧэрачэньКуфарНавіяльВасіль ЦяпінскіНапалеон ОрдаЛісты з-пад шыбеніцыNode.jsЛітаратурныя жанрыНацыянальны характарКарпэнкавэ (Канатопскі раён)Глеб Іванавіч УспенскіДзве душыЮрый Уладзіміравіч ЖыгамонтСвятлана Аляксандраўна АлексіевічІгнат Уладзіміравіч КанчэўскіЭякуляцыяАлесь РазанаўСексСымон-музыкаПаводкі ў краінах Персідскага заліва (2024)УвасабленнеГрыбыУладзімір Іванавіч КарызнаМаксім БагдановічВасіль БыкаўЛідская раўнінаАдам ГлобусБраніслаў Адамавіч ТарашкевічЮлія Анатолеўна АрцюхЮрка ГолубСінагога ў Задзвінні (Віцебск)Дзікае паляванне караля СтахаПалессеГерб БеларусіРасліныАлаіза ПашкевічФрунзенскі раён (Мінск)Першы падзел Рэчы ПаспалітайГлебаПулемецкае возераКрыж Ефрасінні ПолацкайЗабіць прэзідэнтаПрэдыкатывыСяргей Аляксандравіч ПадсасонныВайнаУварванне Расіі ва Украіну (з 2022)Людзі на балоце (фільм)🡆 More