Каталанская Мова

Катала́нская мо́ва (Català; таксама пашырана назва катало́нская мо́ва) — адна з раманскіх моў, уваходзіць у склад ібера-раманскай падгрупы.

Родная мова каталонцаў.

Каталонская (валенсійская) мова
Каталанская Мова
Саманазва català [kətə'la], valencià [vəlen'sja]
Краіны Іспанія, Францыя, Італія, Андора
Рэгіёны Каталонія, Валенсія, Балеары, Арагон, Мурсія, Усходнія Пірэнеі, горад Альгера
Афіцыйны статус Андора, Каталонія, Балеарскія астравы, Валенсія
Арганізацыя, якая рэгулюе Institut d’Estudis Catalans; Academia Valenciana de la Llengua
Агульная колькасць носьбітаў 9,9 млн
Класіфікацыя
Катэгорыя Мовы Еўразіі

Індаеўрапейская сям'я

Пісьменнасць лацініца (каталонскі алфавіт)
Моўныя коды
ДАСТ 7.75–97 кат 290
ISO 639-1 ca
ISO 639-2 cat
ISO 639-3 cat
ISO 639-6 iren
WALS ctl
Ethnologue cat
Linguasphere 51-AAA-e
LINGUIST List cat
ABS ASCL 2301
IETF ca
Glottolog stan1289
Каталанская Мова Вікіпедыя на гэтай мове

Пашырана ў Іспаніі (аўтаномныя вобласці Каталонія, Валенсія, Балеарскія астравы), Францыі (гістарычная вобласць Русільён, дэпартамент Усходнія Пірэнеі), Андоры і ў г. Альгера (востраў Сардзінія, Італія). У Валенсіі каталонская мова называецца таксама валенсійскай (valencià).

Мае 2 групы дыялектаў: усходнюю (барселонскі, балеарскі, русільёнскі, альгерскі) і заходнюю (лерыданскі, валенсійскі).

У фанетыцы складаны кансанантызм, варыятыўнасць фанем, у марфалогіі і лексіцы блізкасць да аксітанскай (правансальскай) мовы.

Асаблівасць каталанскай мовы — наяўнасць асаблівых форм абвеснага ладу (vaig cantar — «я спяваў»). У сінтаксісе і лексіцы моцны ўплыў іспанскай мовы.

Першыя помнікі пісьменнасці датуюцца 11—12 ст. З сярэдзіны 13 ст. развіваецца літаратурная мова, у яе аснове барселонскі дыялект. Пісьменнасць на аснове лацінскага алфавіта.

Літаратура

  • Каталанская мова // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. С. 169.
  • Нарумов Б. П. Каталанский язык // Лингвистический энциклопедический словарь. — М.: «Советская энциклопедия», 1990. — С. 215.
  • Нарумов Б. П. Каталанский язык // Языки мира: Романские языки. — М.: Academia, 2001. — С. 492—517. — ISBN 5-87444-016-X.

Спасылкі

Вікіпедыя мае раздзел, напісаны
Portada на каталонскай


Tags:

Ібера-раманскія мовыКаталонцыРаманскія мовы

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Брэсцкая крэпасцьАўстраліяВытворчасцьЛюдміла РублеўскаяPhysalacriaceaeШляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданняхАдрынаБэдрые Тахір ГёкмэнЯўгенія ЯнішчыцФуэртэвентураВялікабрытаніяБеларускі дзяржаўны цыркАксітацынТарашкевіцаІмануіл КантСыраежка рудаяБеларуская кухняДзень ПерамогіЯзэп Нарцызавіч ДраздовічУННВМанумент Перамогі (Мінск)Народнае антыкрызіснае ўпраўленнеВасіль БыкаўШтраленПатрыятызмСаюз пісьменнікаў Беларусі (2005)ДзеяслоўАвантуры Пранціша ВырвічаЯндэксГісторыя БеларусіАлесь АдамовічУладзімір Сцяпанавіч ЛіпскіПрывакзальная плошча (Мінск)Нідэрландская моваТраецкае прадмесцеІван ЧыгрынаўАлег Уладзіміравіч СалтукБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаДзень беларускага пісьменстваПольшчаПрыслоўеІгар Міхайлавіч ПракаповічВянок (зборнік)Францыск СкарынаMediaWikiГерманіяХто смяецца апошнім (п’еса)633Матрыца (фільм)Украінская моваСідрКірыліцаПаўднёвая КарэяПаўстанне 1863—1864 гадоўКастрычніцкая плошча (Мінск)Ігар Васільевіч ЛяшэнкаАртур Аляксандравіч Клінаў.tgУладзімір Мінавіч МазгоБлогІван МележРэч ПаспалітаяЖураўліны крыкЗора калючаяФонд ВікімедыяПубліцыстычны стыльБабруйскSQLiteТэпінгBrygada KryzysКлас ТунбергВацлаў ЛастоўскіГарады БеларусіКіеўЯнка Маўр🡆 More