Доктар Албан

Доктар Албан, сапраўднае імя Албан Узома Нвапа (нарадзіўся 26 жніўня 1957, Агута, штат Імо, Нігерыя) — нігерыйскі музыка і прадзюсар.

Пражывае ў Швецыі. Найбольш вядомы як выканаўца сусветнага хіта 1992 року «It’s My Life».

Доктар Албан
Dr. Alban
Доктар Албан
Асноўная інфармацыя
Поўнае імя Албан Нвапа
Дата нараджэння 26 жніўня 1957(1957-08-26) (66 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна Сцяг Швецыі Швецыя
Музычная дзейнасць
Прафесіі музычны прадзюсар, стаматолаг, спявак, дыджэй, рэпер, музыкант
Інструменты вакал[d]
Жанры Хіп-хоп, рэгі, еўрадэнс
Лэйблы Logic Records / BMG / EAMS / Ariola / My Music / Dr. Records
dralban.net
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Албан Узома Нвапа нарадзіўся ў сям’і сярэдняга класа, у бацькоў было 10 дзяцей. Сярэднюю адукацыю атрымаў у каледжы Хрыста Цара ў нігерыйскім горадзе Аба. Ва ўзросце 23 гадоў пераехаў у Швецыю дзеля вывучэння стаматалогіі. Каб мець магчымасць аплочваць адукацыю, уладкаваўся ды-джэем у стакгольмскі клуб «Alphabet Street». Гэта вельмі хутка зрабіла яго папулярным. Па сканчэнні навучання доктар Албан нават адкрыў сваю ўласную клініку, аднак дадаткова працягваў сваю музычную дзейнасць.

У 1990, сустрэўшыся з Дэнізам Попам з лэйблу «SweMix», запісаў з удзелам рэп-спявачкі Лэйлы К першую ўласную песню «Hello Africa». Дэбютны альбом «Hello Africa», які выйшаў ад імя доктара Албана, — даніна павагі сваёй адукацыі — быў прададзены па ўсім свеце ў колькасці каля мільёну асобнікаў.

Другі альбом «One Love», які выйшаў наступным годам, пераўзышоў поспех дэбютнага. Разышліся 1,6 мільёнаў дыскаў з песняй «It’s My Life», якая заняла 1-е месца ў чартах Аўстрыі, Нідэрландаў, Ізраілю, Швецыі і Германіі, а таксама 2-е ў Вялікабрытаніі. Гэта прынесла доктару Албану ўзнагароду на прэстыжным конкурсе World Music Award у Манака як найбольш паспяховаму афрыканскаму музыку—1993.

Наступны сінгл «One Love» быў прададзены ў 1,7 мільёнах асобнікаў і заняў 5-е месца ў Ізраілі. За ім услед рушылі альбомы «Look Who’s Talking» і «Born In Africa».

Доктар Албан стварыў уласную студыю гуказапісу «Dr. Records», дзе стаў выдаваць уласныя альбомы пачынаючы ад пласцінкі «Born in Africa», а таксама некаторых іншых выканаўцаўа, такіх як La Cream і Daddy Showkey.

Удзельнічаў у запісе сінгла Sash! і дэбютнага альбому Lady D, жонкі свайго стрыечнага брата.

У 2007 быў выдадзены новы альбом «Back to basics». Ён прадаваўся толькі ў інтэрнэце праз афіцыйную бачыну. Адзіным выключэннем стала Расія, дзе былі выдадзеныя CD і касеты.

У 2008 годзе разам з Хадэўэем выйшаў сінгл «I Love The 90’s». У 2009 з ім жа выдаў яшчэ адзін сінгл.

Дыскаграфія

Альбомы

  • 1991 «Hello Afrika»
  • 1992 «One Love»
  • 1994 «Look Who's Talking»
  • 1996 «Born In Africa»
  • 1997 «I Believe»
  • 1997 «The Very Best Of 1990-1997»
  • 2001 «Prescription»
  • 2007 «Back To Basics»
  • 2009 «On the Loose»

Сінглы

Доктар Албан 
Доктар Албан у Маскве (2010)
  • 1990 «Hello Afrika» (Feat. Leila K.)
  • 1990 «No Coke»
  • 1991 «Sing Shi-Wo-Wo (Stop The Pollution)»
  • 1991 «(We Are One Family) U & Mi»
  • 1992 «It's My Life»
  • 1992 «It's My Life (Raggadag Remix)»
  • 1992 «One Love»
  • 1993 «Sing Hallelujah»
  • 1994 «Look Who's Talking»
  • 1994 «Away From Home»
  • 1994 «Let the Beat Go On»
  • 1995 «Sweet Dreams» (Swing featuring Dr. Alban)
  • 1995 «This Time I’m Free»
  • 1996 «Born In Africa»
  • 1996 «Hallelujah Day»
  • 1997 «Long Time Ago»
  • 1997 «Mr. DJ»
  • 1998 «Papaya Coconut» (feat. Кікі Даніэльсан)
  • 1999 «Colour The World» (feat. Sash! & Inka Auhagen)
  • 2000 «Because Of You»
  • 2000 «What Do I Do»
  • 2002 «I like to move it» (з DJ Aligator)
  • 2003 «Work Work»
  • 2004 «Sing Hallelujah Recall 2004»
  • 2005 «Sing Hallelujah (Remix)» (feat. Yamboo)
  • 2007 «Somebody Call My Name (Habibi)» (feat. Melissa)
  • 2007 «Don’t Joke With Fire»
  • 2008 «I Love The 90’s» (feat. Хадэўэй)
  • 2008 «My cool» (з Аль Азыфам & Адамам Тэнстам)
  • 2009 «Carolina» (feat Charlie boy+Dekumzy)
  • 2009 «Work work» (feat Charlie boy+Dekumzy)

Зноскі

Спасылкі

This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Доктар Албан, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

Tags:

Доктар Албан БіяграфіяДоктар Албан ДыскаграфіяДоктар Албан СпасылкіДоктар Албан195726 жніўняНігерыяШвецыя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Аперацыя «Баграціён»Генадзь Пятровіч ПашкоўСент-Эсташ (Квебек)Гісторыя МінскаВагінальны сексСмутакАндрэй ПачобутСцяг БеларусіФранцузская моваВіктар КазькоІнфінітыўПраспект Незалежнасці (Мінск)Алесь ЖукРаіса Андрэеўна БаравіковаСэрца на далоніМінская вобласцьКіберпартызаныАзёры БеларусіДзікае паляванне караля СтахаЛітаратурныя жанрыПаскаШумілінскі раёнБеларусь перадусім!Паўстанне 1863—1864 гадоўСям’яКастусь ЖукАнатоль ВярцінскіЦэнтральны батанічны сад Нацыянальнай акадэміі навук БеларусіБеларускі алфавітПрагаКрасавікАльберт ЭйнштэйнАдам СтанкевічМядзведзевыяПішчалаўскі замакАляксандр Леанідавіч ВарламаўНіна Іосіфаўна МацяшАляксей ДудараўАтамная арбітальПераклад Бібліі Беларускага экзархата РПЦВіцебскПародыяДамініканская РэспублікаПімен ПанчанкаСезон 2010/2011 «Гродна-93-2»Вясёлка (часопіс)IRCФранцішка Уршуля РадзівілВітаўтГродзенская вобласцьАрмянская ССРКацярына СіенскаяАляксандр Рыгоравіч ЛукашэнкаАльгерд БахарэвічСімвалізмАлена Валер’еўна БраваПаца-ВацаНёман (часопіс)БэзХорскЗыгмунт ВольскіПсалтырМастурбацыяПарнафільмНіл ГілевічБела-чырвона-белы сцягВінцэнт Дунін-МарцінкевічСвабодныя матэрыялыПольшчаСказГеоргій МарчукМінскАляксандр Мікалаевіч КазекаКаланіялізмСезон 2004/2005 «Славянкі» МінскШляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях🡆 More