Даніэла Гантухава

Да́ніэла Га́нтухава (славацк.: Daniela Hantuchová, вымаўляецца danɪjɛla ˈɦantuxɔva; нарадзілася 23 красавіка 1983) — славацкая тэнісістка.

Удзельнічае ў прафесійных турнірах з 1999 года. Першых значных вынікаў дабілася ў 2002, упершыню выйграўшы турнір ЖТА Індыян-Уэлс Мастэрс, перамогшы ў фінале саму Марціну Хінгіс і стаўшыся пераможцай з найніжэйшым рэйтынгам у гісторыі турніру. У тым самым годзе Даніэла дайшла да чвэрцьфіналаў Уімблданскага турніру і Адкрытага чэмпіянату ЗША, па выніках года трапіўшы ў топ-10. А разам са зборнай Славакіі Гантухава стала пераможцай Кубку Федэрацыі.

Тэніс
Даніэла Гантухава
чэшск.: Daniela Hantuchová
Даніэла Гантухава
Нарадзілася 23 красавіка 1983(1983-04-23) (41 год)
Грамадзянства
Рэзідэнцыя Монтэ-Карла, Манака
Рост 181 см
Вага 62 кг
Прафесійная кар’ера 1999–...
Вядучая рука правая
Трэнер(ы) Карлас Радрыгес (2014–...)
Прызавыя грошы $10,418,583
(33-е месца за ўвесь час)
Адзіночны разрад
Вынікі (в/п) 557–403
Тытулы 7 WTA, 3 ITF
Найвышэйшы рэйтынг 5 (27 студзеня 2003)
Цяперашні рэйтынг 251 (19 верасня 2016)
Турніры серыі Вялікага шлема
Аўстралія паўфінал (2008)
Францыя 1/8 фіналу (2002, 2006, 2010, 2011)
Уімблдан чвэрцьфінал (2002)
ЗША чвэрцьфінал (2002, 2013)
Іншыя турніры
Фінал WTA групавы раўнд (2002, 2007)
Алімпійскія гульні 1/8 фіналу (2012)
Парны разрад
Вынікі (в/п) 287–234
Тытулы 9 WTA, 1 ITF
Найвышэйшы рэйтынг 5 (26 жніўня 2002)
Цяперашні рэйтынг 530 (19 верасня 2016)
Турніры серыі Вялікага шлема
Аўстралія фінал (2002, 2009)
Францыя фінал (2006)
Уімблдан чвэрцьфінал (2005)
ЗША паўфінал (2011)
Змяшаны парны разрад
Вынікі (в/п) 40–14 (74%)
Тытулы 4
Турніры серыі Вялікага шлема
Аўстралія перамога (2002)
Францыя перамога (2005)
ЗША перамога (2005)
Кубак федэрацый перамога (2002), 36–19
Кубак Хопмана перамога (2005)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Апошняе абнаўленне: 21 верасня 2016

Найвышэйшай пазіцыі ў рэйтынгу — пятай — Даніэла Гантухава дасягнула ў студзені 2003 года пасля выхаду ў чвэрцьфінал Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі. Пасля гэтага перамагла яшчэ ў пяці турнірах ЖТА, у тым ліку другі раз на Індыян-Уэлс Мастэрс (2007). У 2008 дайшла да паўфіналу Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі, што застаецца яе найлепшым дасягненнем на турнірах Вялікага шлема.

Гантухава — найбольш паспяховая славацкая тэнісістка ўсіх часоў. У чэрвені 2013 пасля перамогі над Лорай Робсан стала 37-й жанчынай Адкрытай эпохі (англ.), якая дасягнула 500 перамог за кар’еру.

Даніэла таксама паспяхова выступае ў парным разрадзе. У 2001 яна разам з Леашам Фрыдлем перамагла на Уімблдане, у 2002 з Кевінам Ульетам — на Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі, у 2005 — на Адкрытым чэмпіянаце Францыі з Фабрысам Сантаро і на Адкрытым чэмпіянаце ЗША з Махешам Бхупаці, стаўшыся такім чынам усяго пятай тэнісісткай, якая выйграла ўсе турніры Вялікага шлема ў змяшаных парах. Акрамя таго, у 2002 годзе яна дайшла да фіналу Уімблданскага турніру з Кевінам Ульетам і жаночага фіналу Аўстралійскага чэмпіянату з Аранчай Санчэс Вікарыя, у 2006 — да фіналу жаночага Адкрытага чэмпіянату Францыі і ў 2009 — Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі (абодва разы — з Ай Сугіямай).

За апошні год Даніэла Гантухава праз траўмы скацілася з 17 пазіцыі (2012) да 48-й. Яе трэнерам з’яўляецца былы іспанскі тэнісіст Эдуарда Нікалас.

Крыніцы

  • Daniela Hantuchová // Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
  • Official WTA profile of Hantuchová (10 красавіка 2009).
  • WTA — Maria Sharapova closing in on 500 career wins, Tennis World (13 April 2013)
  • Hantuchova rolls back the years to win Aegon classic. Wimbledon.com (1 верасня 2013).
  • Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Даніэла Гантухава, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    198323 красавікаЖаночая тэнісная асацыяцыяМарціна ХінгісСлавакіяСлавацкая моваТэніс

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    ВейшнорыяГарады БеларусіRammsteinКока-КолаАсіміляцыя (мовазнаўства)Пенелопа Крус1984 (раман)ПестаСунічная палянаЭма УотсанЧабор звычайныПалесцінаКукурузаІсламская дзяржава120-я зенітна-ракетная брыгадаШляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданняхБрэд ПітМіхась БашлакоўКастусь ЦвіркаАвіцэнаУнікодДудка беларускаяАўстраліяУтраМішэль АбамаЮджынія ЧарлзToyota Motor CorporationOnliner.byЛітаграфіяВікісховішчаАфра БазальдэлаБясслаўныя вырадкіЯнка МаўрСтаматалогіяБеларускі фальклорМікола МятліцкіЗвычайны прэзідэнтРэнесансСмерцьСан-Паола-фуоры-ле-МураГуцулыКіраўнікі МінскаПампеіКаменкаУльтраправыяЛетнія Паралімпійскія гульні 2020Сяргей Яўгенавіч ПукстДоцішкіWayback MachineСымон БудныАкноГуканне вясныПаўстанне 1863—1864 гадоўПаўночная КаралінаБайкаАкупацыя Ірака (2003—2011)Супрацьстаянне ў Ігл-ПасМексікаЎБобруйский курьерGoogle ChromeВітаўтМязень (горад)Этнагенез беларусаўКірыла ТураўскіІдзі і глядзіЯрылаНарматыўны кантрольMuroveiМікола ХведаровічРуская моваМаксім Гарэцкі40-я стралковая дывізіяФеафан Спаведнік🡆 More