Гомель — Горкі

«Гомель — Горкі» — праект будаўніцтва магістральнага нафтаправода ў Беларусі да 2023 года.

29 красавіка 2020 года А. Лукашэнка падпісаў Распараджэнне аб будаўніцтве магістральнага нафтаправода «ГомельГоркі» ў 2020—2023 гадах дзеля дыверсіфікацыі паставак нафты ў Беларусь. Заказчыкам праектавання і будаўніцтва вызначылі «Гомельтранснафту Дружба». Галоўным праектна-падрадным прадпрыемствам прызначылі «Беларуснафту». Гэты нафтаправод узводзілі дзеля злучэння завода «Нафтан» у Наваполацку з магістральным нафтаправодам «Дружба», які разгаліноўваўся на паўднёвую частку, якая вяла да Чорнага мора ў Адэсу (Украіна), і на паўночную частку, якая вяла ў Польшчу да Балтыйскага мора. Пабудова перамычкі «Гомель — Горкі» дазваляла пастаўляць нафту на «Нафтан» праз нафтаправод «Дружба» з Чорнага і Балтыйскага мора па рэверсе.

Уласцівасці

Трубаправод «Гомель — Горкі» быў 1-м унутраным у Беларусі. Нагодай для будаўніцтва паслужыла нястача паставак расійскай нафты маркі «Урал» з Заходняй Сібіры па нафтаправодах «УнечаПолацк» і «Унеча — Мазыр». Са студзеня 2020 года пастаўку расійскай нафты на нафтаперапрацоўчыя заводы Беларусі прыпынілі праз адмову плаціць павышаную цану. 11 мая 2020 года намеснік кіраўніка «Гомельтранснафты Дружба» Андрэй Карабань адзначыў: «Новы трубаправод стане свайго роду перамычкай, якая злучае паўднёвую і паўночную ніткі сістэмы транспартавання нафты. Гэта дасць магчымасць, ні ад каго не залежачы, ажыццяўляць перапампоўку сыравіны паміж Наваполацкім і Мазырскім нафтаперапрацоўчымі заводамі. Да таго ж, мінулай восенню ў выніку рэарганізацыі ААТ «Полацктранснафта Дружба» на правах філіяла ўвайшло ў склад ААТ «Гомельтранснафта Дружба», што робіць аб’яднанне дзвюх трубаправодных сістэм яшчэ больш заканамерным». Труба дыяметрам 53 см дазваляла перапампоўваць да 6 млн тонаў нафты за год, якія мелі скласці па 30 % пастаўкі з Балтыкі праз Польшчу і з Чорнага мора праз Украіну. Таксама трубаправод «Гомель — Горкі» даваў магчымасць дастаўляць беларускую нафту з Рэчыцкага раёна (Гомельская вобласць).

Даўжыня маршруту складала 207 км. Нафтаправод пракладалі ў міжрэччы Дняпра і Сожа бяз водных перашкодаў, каб абысці водаахоўныя зоны. Адлегласць трубаправода ад паселішчаў складала прынамсі 150 метраў. Пракладвалі трубаправод з поўдня на поўнач у 12 чэргаў. Маршрут браў пачатак у Гомельскім раёне і праходзіў праз Буда-Кашалёўскі, Чачэрскі і Кармянскі раёны Гомельскай вобласці і далей Чэрыкаўскі, Прапойскі і Крычаўскі раёны Магілёўскай вобласці. У Горацкім раёне яго мелі злучыць з дзейным магістральным нафтаправодам «Унеча — Полацк». Перапады вышыняў на мясцовасці цягам маршруту даходзілі да 100 метраў. Спадарожна прадугледзелі ўзвядзенне нафтаперапамповачнай станцыі і перабудову 2-х дзейных станцыяў «Гомель» і «Горкі». Кошт пабудовы разам з запаўненнем трубы тэхналагічнай нафтай складаў каля 300 млн рублёў (122 млн долараў) з уласных сродкаў «Гомельтранснафты Дружба» без прыцягнення пазыкі і бюджэтных грошай.

Узвядзенне

10 чэрвеня 2020 года намеснік кіраўніка па капітальным будаўніцтве і рамонце «Гомельтранснафты Дружба» Андрэй Карабань паведаміў: «праектныя працы пачаліся ўжо, вядуцца геалагічныя пошукі і геадэзічныя працы, уключаючы падрыхтоўку тэхнічных умоў на перасячэнне з камунікацыямі». 22 кастрычніка 2020 года «Нафтаспецбуд» выканаў 1-е зварачнае шво на трубе магістралі ДН500 каля Бабовічаў на паўднёвы захад ад Гомеля. На будоўлі выкарыстоўвалі абсталяванне арбітальнай зваркі. На адкрыцці будоўлі намеснік старшыні ўрада Беларусі Юрый Назараў адзначыў: «Гэты інвестпраект не такі вялікі паводле кошту, але значны тым, што звяжа 2 рэзервуарныя паркі захоўвання нафты ў Мазыры і Полацку. Гэта дасць магчымасць гарантаваць бяспеку і манеўранасць 2-х буйных нафтасховішчаў. Мы таксама вядзём іх мадэрнізацыю, павялічваючы карысны аб’ём захоўвання нафты. Неабходна забяспечыць пастаянны запас сыравіны і бесперабойнай працы 2-х беларускіх НПЗ, незалежна ад розных фактараў». Большасць праектнай і будаўніча-мантажнай працы выконвалі прадпрыемствы канцэрну «Белнафтахім». Праект прадугледжваў уладкаванне 75 пераходаў праз аўтадарогі і чыгунку, меліярацыйныя каналы і рэкі. Па лесе мелі правесці 85 км нафтаправода. Пры зварцы стыку трубаў нафтаправода выкарыстоўвалі робата.

23 лістапада 2020 года «Беларуснафта» набыла 2 форвардары «Амкадар 2662» для пагрузачна-разгрузачнай працы на будоўлі нафтаправода. форвардары дааснасцілі платформамі з дызель-генератарамі, пераменнымі касетамі для газавых балонаў і грузавымі крукамі для падымання і апускання робата арбітальнай зваркі. 19 лістапада 2021 года «Гомельтранснафта» паведаміла, што ў выніку паскарэння будаўніцтва трубаправод «Гомель — Горкі» мелі здаць у эксплуатацыю яшчэ на 6 месяцаў раней у красавіку 2022 года.

Зноскі

Tags:

Нафтаправод

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Ян ЧыквінЛацінская моваЭнцыклапедыяГенадзь ТумашАляксандр Аляксандравіч ВіхорApraxiaЯўгенія ЯнішчыцЭль-НіньёБеларусь 2Пятрусь БроўкаЗлучнікКуфарКасцёл Святога Францыска Ксаверыя і Анёлаў-Ахоўнікаў і калегіум езуітаў (Магілёў)Аперацыйная сістэмаСцяпан Сяргеевіч ЛатыпаўФранцішак БагушэвічЗаслужаны дзеяч культуры Рэспублікі БеларусьАляксандр БаршчэўскіВіктар КазькоГерб Новага Двара (Шчучынскі раён)АдраджэннеПраспект Ракасоўскага (Мінск)Дом урада (Мінск)Пласт ГаліцынаКіраўнікі МінскаC++SandvineГісторыя БеларусіВасіль Аляксеевіч ЖуковічБеларускі фонд спартыўнай салідарнасціЮрка ГолубРадыевугляроднае датаваннеHromadske.TVДзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі БеларусьПесня пра зубраВерасКрывічыАлег Антонавіч ЛойкаУ краіне райскай птушкіСтатуты Вялікага Княства ЛітоўскагаMuhriaМіхась ПазнякоўВіцебская вобласцьВіктар Анатолевіч ШніпКальварыйскія могілкіГасцінец (дарога)БуякіНароўляКупалінка (песня)Пятро ВасючэнкаУвасабленнеЛітаратурныя жанрыНароднікіПагром незалежных медыя ў Беларусі (2021)МонктанКалядыМіжнародны стандартны кніжны нумарІранКарлес ПучдэмонПолацкае княстваМазырПулемецкае возераПрыватныя ваенныя кампаніі ў Іракскай вайнеPawaІгарыўка (Канатопскі раён)Якуб КоласПаўстанне 1863—1864 гадоўКаласы пад сярпом тваімПа што ідзеш, воўча?Навабахмуціўка (Навабахмуціўскі сельсавет)Кандрат КрапіваБуры мядзведзьТрагедыя ў Налібоках🡆 More