Цана

Цана́ — грашовае выяўленне кошту адзінкі тавару (прадукцыі вырабаў, паслуг і інш.).

Узровень цэн вызначае рэнтабельнасць прадпрыемства, яго жыццяздольнасць і фінансавую стабільнасць.

Фарміруецца цана ў залежнасці ад сумы выдаткаў вытворчасці і сярэдняга прыбытку на авансаваны капітал, попыту і прапановы, магчымасцей рынку, яго тыпу, ёмістасці і іншых фактараў. У практыцы цэнаўтварэння вылучаюць наступныя мэты фарміравання цэн: арыентацыя на збыт, калі вытворца (прадавец) зацікаўлены ў максімізацыі долі тавару на рынку, росце аб’ёмаў продажу; арыентацыя на атрыманне максімальнага прыбытку; арыентацыя на існуючае становішча, калі вытворца імкнецца паэбегнуць неспрыяльных уздзеянняў знешняга асяродцзя (канкурэнцыя, падаткаабкладанне і інш.).

Асноўныя віды цэн: адпускныя, закупачныя, рознічныя. Цана можа быць свабодная (фарміруецца прадпрыемствам ці іншым суб’ектам гаспадарання, зыходзячы з выдаткаў вытворчасці, попыту і прапановы, памеру аптовай і гандлёвай надбаўкі, умоў пастаўкі, плацяжоў, кан’юнктуры рынку, сезоннага попыту і іншых фактараў), фіксаваная (рэгулюецца органамі цэнаўтварэння), дагаворная (кантрактная, устанаўліваецца ў дагаворы паміж пакупніком і прадаўцом). Адрозніваюць таксама цэны: прэйскурантныя (устанаўліваюцца органамі цэнаўтварэння ў адпаведнасці з іх кампетэнцыяй і ўключаюцца ў спецыяльныя зборнікі-прэйскуранты), намінальныя (цэны тавару, пазначаныя ў прэйскуранце або на тавары), пакупніка або прадаўца (фактычныя грашовыя сумы куплі ці продажу тавару на рынку), зменныя (устанаўліваюцца ў залежнасці ад суадносін попыту і прапановы і паступова паніжаюцца, калі рынак насычаецца такім таварам), даўгачасныя (слаба схільныя да змен на працягу доўгага часу), эластычныя (хутка рэагуюць на змены суадносін попыту і прапановы) і інш.

Літаратура

Tags:

КоштРэнтабельнасцьТавар

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

ЛонданПрыназоўнікРыгор БарадулінАляксандр Рыгоравіч ЛукашэнкаВікіNürnbergЛеапольд ДэльпацэГалоўная старонкаМесны склонКнігаўкаМаўнцін-В’ю (Каліфорнія)МінскУладзімір Міхайлавіч ТэйтэльПтушкіАМаксім ЛужанінЛюдміла Пятроўна ВоранаваGoogle ChromeАдрынаГерманіяВадародАлесь Мікалаевіч КарлюкевічISO 3166-1Міжнародны стандартны кніжны нумарМірскі замакАцтэкіАнтон Андрэевіч АліханаўISO 4217Жураўліны крыкPornhubКамунальнік-ГрДУСпіс памерлых у 2024 годзеАлена Рыгораўна Кобец-ФілімонаваВіктар Міхайлавіч АнішчыкІван ПташнікаўЛютаўская рэвалюцыяЛос-АнджэлесЛеанід Дранько-МайсюкКара-КульВільнюсДзеепрыслоўеУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь СавіцкіПурпурны колерАлег Віктаравіч НавіцкіМікалай Радзівіл ЧорныБеларуская абрадавая паэзіяПісьменнікКубак Беларусі па валейболе сярод жанчынРэч ПаспалітаяГерб АстраўцаБайкаНовая зямля (паэма)Злучаныя Штаты АмерыкіМінетЖуравіныКарла ТальявініМіхалка ПетрукоўЭнцыклапедыяКрасавікАндрэй Міхайлавіч ФедарэнкаКанюшыЮр’еў дзень (вясенні)Якуб КоласУладзімір Уладзіміравіч СаулічПартызанская мадонна (Мінская)СтамбулGoogle MapsСінонімыНапалеон ОрдаПолымя (часопіс)21vek.by🡆 More