Георгій Паўлавіч Гурыновіч (26 красавіка 1933, Барысаў, Мінская вобласць — 26 лютага 1994) — беларускі фізік.
Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1994; член-карэспандэнт з 1970), доктар фізіка-матэматычных навук (1969), прафесар (1970).
Георгій Паўлавіч Гурыновіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 26 красавіка 1933 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 лютага 1994 (60 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | фізік |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук (1969) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
|
Навуковы кіраўнік | Антон Нічыпаравіч Сеўчанка |
Партыя | |
Прэміі |
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1956). З 1959 года ў Інстытуце фізікі Акадэміі навук БССР, з 1965 года загадчык лабараторыі гэтага інстытута, у 1992—1994 гадах загадчык лабараторыі Інстытута малекулярнай і атамнай фізікі Акадэміі навук Беларусі. Адначасова з 1963 года вёў выкладчыцкую працу ў Белдзяржуніверсітэце. У 1992—1994 гадах галоўны рэдактар "Часопіса прыкладной спектраскапіі".
Даследаванні ў галіне спектраскапіі і люмінесцэнцыі. Найважнейшыя навуковыя дасягненні звязаны з даследаваннямі элементарных фотапрацэсаў у шматамных малекулах, палярызацыі люмінесцэнцыі, эфектыўнасці пераўтварэнні светлавой энергіі рэчывам, інтэрпрэтацыяй электронна-вагальных спектраў, ужываннем атрыманых вынікаў у хіміі, біялогіі, медыцыне. Выявіў залежнасць ступені палярызацыі свячэння раствораў арганічных злучэнняў ад даўжыні хвалі ўзбуджальнага выпраменьвання і па спектры люмінесцэнцыі. Распрацаваў метады спектраскапічнага даследавання і вызначыў квантавыя выхады ўсіх стадый асноўнай фотарэакцыі хларафілападобных злучэнняў.
Аўтар больш за 280 навуковых прац, у тым ліку манаграфіі, 25 вынаходстваў.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Георгій Паўлавіч Гурыновіч, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.