Генетычны Код

Генетычны код — адзіная сістэма «запісу» спадчыннай інфармацыі ў малекулах нуклеінавых кіслот у выглядзе паслядоўнасці нуклеатыдаў, што ўваходзяць у склад генаў.

Уласцівы ўсім жывым арганізмам (у т. л. вірусам) і заснаваны на індывідуальным адрозненні ў наборах і ўзаемаразмяшчэнні чатырох азоцістых асноў (адэніну, гуаніну, цытазіну, урацылу) у малекулах ДНК або РНК.

Генетычны Код
Генетычны код

Адзінкай генетычнага коду служыць кадон, або трыплет (трынуклеатыд). Генетычны код, запісаны ў малекуле ДНК, вызначае парадак размяшчэння амінакіслот у бялковай малекуле, ад якога залежыць уласцівасць самога бялку. Зыходзячы з таго, што малекула ДНК складаецца з дзесяткаў тысяч нуклеатыдаў, практычна дапускаецца неабмежаванная колькасць спалучэнняў азоцістых асноў і магчымасць кадзіравання ўсіх бялкоў у арганізме.

Рэалізацыя генетычнага коду ў жывых клетках ажыццяўляецца ў працэсе сінтэзу матрычнай РНК на ДНК гена (транскрыпцыя) і сінтэзу бялку (трансляцыя), пры якім паслядоўнасць нуклеатыдаў гэтай РНК пераводзіцца ў адпаведную паслядоўнасць амінакіслот бялковай малекулы.

61 кадон з 64 кадзіруюць пэўныя амінакіслоты, 3 адказваюць за заканчэнне сінтэзу бялку. Некалькі кадонаў могуць кадзіраваць адну і тую ж амінакіслату (выраджальнасць генетычнага коду), але адзін і той жа кадон адпавяядае толькі адной амінакіслаце. За рэдкім выключэннем генетычны код універсальны — аднолькавы для ўсіх арганізмаў.

Гісторыя

Сутнасць генетычнага коду, прынцыпы будовы і асноўныя ўласцівасці (універсальнасць, здольнасць да выраджэння, трыплетнасць) эксперыментальна выявілі ў 19611965 гадах амерыканскія вучоныя Ф. Крык і С. Брэнер, М. Нірэнберг, С. Ачоа, Х. Карана і іншыя.

Літаратура

Tags:

АдэнінВірусыГенГуанінДНКРНКУрацылЦытазін

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

МукаПарэміялогіяГрузіяМоўная нормаНів КэмпбелГорадАрланда БлумАсташынАлегзандрыяЕфрасіння ПолацкаяАртрозГродзенская вобласцьСакавікБобруйский курьерНараджэнне Хрыстова ва УкраінеПа што ідзеш, воўча?РасіяАдольф Гітлер УунонаРомбJSONБрамбіAv.byГістарычны горад СукатаіСэм КлафлінНіл ГілевічГалілеа ГалілейВасіль ЗуёнакНапады на пасольства Лівіі ў МінскуКока-КолаТаежная зонаЖыгімонт КейстутавічБайкаКарла ТальявініСанцэнаВікікрыніцыСлонімБеларуская Народная РэспублікаАкноЯўгенія ЯнішчыцААнглійская моваПріорбанкКсенія Дзягілева-БяляеваМарына Вітальеўна ВасілеўскаяАнастасія Раманаўна ЛаўрынчукПрыслоўеВасіль БыкаўФК СевільяБеларускі калабарацыянізм у Другой сусветнай вайнеШляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданняхСан-Паола-фуоры-ле-МураЯўстах Піевіч ТышкевічВялікдзеньПарламенцкія выбары ў Беларусі (2024)Іосіф ФлавійЛатэранскі палацЯўген ПапакульМаксім Яўгенавіч КацОрдэн «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»MrBeastАлісія ВікандэрДавід Бен-ГурыёнАдам МіцкевічАмерыканскае матэматычнае таварыства2023Сімяон ПолацкіЮгаславіяМатрона Сяргееўна МаркевічТарашкевіцаЮНЕСКАМар’інагорская гімназіяМагнійПрэмія імя Карласа ШэрманаРазалінд Франклін🡆 More