Геаграфічны Ландшафт

Геаграфічны ландшафт — адносна аднародны ўчастак геаграфічнай абалонкі, які адрозніваецца заканамерным спалучэннем яе кампанентаў, а таксама комплексаў ніжэйшага таксанамічнага рангу (урочышчаў, фацый), адзін з відаў геасістэм.

Вывучае геаграфічны ландшафт ландшафтазнаўства. Ландшафт — найбольш агульны цэласны аб’ект аховы прыроды.

Паняцце

Паняцце геаграфічны ландшафт трактуюць:

Геаграфічны ландшафт даследуюць у З кірунках: узаемадзеянне сукупнасці кампанентаў прыродных комплексаў па вертыкальных сувязях (горныя пароды, рэльеф, глебы, падземныя і паверхневыя воды, расліннасць, жывёльны свет, клімат); марфалагічная структура (урочышчаў, фацый і інш. дробных узаемазвязаных комплексаў унутры геаграфічнага ландшафту) і гарызантальная будова (сістэмы іерархічна супадпарадкаваных ландшафтных комплексаў, якія дазваляюць праводзіць класіфікацыю геаграфічнага ландшафту і ландшафтнае раянаванне; паслядоўная змена стану геаграфічнага ландшафту ў часе.

Тыпалагізацыя

У наш час большасць прыродных геаграфічных ландшафтаў трансфармаваны ў антрапагенны ландшафт. Паводле функцыянальнага выкарыстання адрозніваюць геаграфічныя ландшафты: сельска-гаспадарчы, лесагаспадарчы, прамысловыя, гарадскія, рэкрэацыйныя, запаведныя і інш.

Геаграфічныя ландшафты Беларусі адносяцца да аднаго тыпу — усходне-еўрапейскі (мяшана-лясны), унутры якога вылучаюць падтыпы: барэальны падтаежны (мяшана-лясны) і суббарэальны палескі (шыракаліста-лясны).

Стан ландшафта

Стан ландшафта — гэта прасторава-часовая аднастайнасць, вылучаемая па крытэрыях захавання складу і суадносіны сістэмаўтваральных элементаў і кіроўных працэсаў ландшафта. Стан уяўляе сабой больш ці менш працяглыя атрэзкі існавання ландшафта, якія характэрызуюцца вызначанымі свойствамі структуры ландшафта (яго складовых частак і працэсаў).

Кожнае прыроднае або антрапагеннае ўздзеянне можна разглядаць як адпраўную кропку наступных дынамічных траекторый геакомплекса.

Па працягласці можна адрозніць унутрыгадавыя і шматгадовыя станы.

Сукупнасць станаў і змен ПТК утварае працэсы дынамікі і развіцця ландшафтаў.

Дынаміка ландшафтаў

Дынаміка ландшафтаў — сукупнасць працэсаў змен ландшафтаў, пры якім колькасныя змены пераходзяць у якасныя. Дынаміка можа быць выпадковай і заканамернай, зварачальнай и незварачальнай, прагрэсіўнай і рэгрэсіўнай, аднаўленчай, эвалюцыйнай і г.д. Працэс дынамікі рэалізуецца праз стан і змены ландшафтаў.

Блізкае паняцце развіццё ландшафтаў, якое уяўляе сабой незварачальную, накіраваную і заканамернае змену прыродна-тэрытарыяльнага комплекса, якая абумоўлена ўзаемадзеяннем унутраных і знешніх фактараў. Развіццё таксама рэалізуецца праз стан і змены ландшафта.

Існуюць шэраг пунктаў гледжання на суадносіны паняццяў дынамікі і развіцця ландшафтаў:

  1. Дынаміка ландшафтаў — гэта рух пераменных станаў у межах аднаго інварыянта. Працэсы, якія яе выклікаюць у шмат якіх выпадках зварачальныя. Развіццё звязана са зменай структуры ландшафта (геасістэмы). Гэты пастулат прапанаваны В. Б. Сачавай і падтрыманы А. Г. Ісачэнкай, А. А. Крауклісам, А. А. Макунінай і інш.
  2. Дынаміка — гэта змены, якія носяць зварачальны характар (звычайна цыклічны) (А. Г. Ісачэнка)
  3. Паняцця дынамікі і развіцця тоесныя (В. І. Арлоў, Ф. Н. Мількоў).
  4. Дынаміка — гэта любыя змены ў ландшафце а развіццё — толькі накіраваныя, заканамерныя і незварачальныя (І. І. Мамай).

Да прычын дынамікі ландшафтаў адносяць

  • знешнія: абмен рэчывам і энергіяй з суседнімі ландшафтамі, уздзеянне чалавека, энергія Сонца, атмасферная цыркуляцыя эндагенныя праявы;
  • унутраныя: патокі рэчыва і энергіі паміж кампанентамі самога ландшафта.

Зноскі

Літаратура

Tags:

Геаграфічны Ландшафт ПаняццеГеаграфічны Ландшафт ТыпалагізацыяГеаграфічны Ландшафт Стан ландшафтаГеаграфічны Ландшафт Дынаміка ландшафтаўГеаграфічны Ландшафт ЛітаратураГеаграфічны ЛандшафтГеаграфічная абалонкаЛандшафтазнаўстваУрочышча

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Часціны мовыАлёна Іванаўна Шкрум8Першая сусветная вайнаЛандшафтны заказнікІнфарматыкаСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікРэч ПаспалітаяАфіныСамараМаксім ГарэцкіМесны склонNirvanaВуліца Дворышчы (Мінск)ПелеУладзіслаў ВазаПольшчаЭстэр ЛедэцкаяБеларускі нацыянальны касцюмЗнак бядыГрэцыяНапады на пасольства Лівіі ў МінскуПолк Каліноўскага1978Нігілізм6ЯгайлаЧэмпіянат свету па снукерыМіхаіл БачылаБеларуская народная самапомачАнглійская моваМарокаРымская імперыяУНІАНКапыльАперацыя «Цыклон»Аляксандр Васільевіч КалчакHTTPВітаўтКостшын1Арганізацыя Аб’яднаных НацыйБеларускія татарыГенадзь Пятровіч ПашкоўБаграшкёльВялікдзень (народная традыцыя)Слуцкі поясУладзімір СцяпанАбу НувасАнастасія Леанідаўна ХаванскаяІван Чыгрынаў29 сакавікаЯдвігін Ш.ЎРамаданКатастрофа Boeing 737 ля ДжакартыЛітаратурныя жанрыМастурбацыяЕфрасіння ПолацкаяСлавенская моваІнфлюэнсерВасіль БыкаўДзятлаваБраніслаў Адамавіч ТарашкевічЛічбавы ідэнтыфікатар аб’ектаФэндомСкірмунтыЖук-геркулесРэжым ЛукашэнкіXMPPКалумбійскае песаМарыэль Гуашэль🡆 More