Прастора: старонка неадназначнасці ў праекце Вікімедыя

Прасто́ра — адно з фундаментальных паняццяў філасофіі, а таксама матэматыкі і фізікі.

Прастора — гэта тое, дзе знаходзяцца ўсе аб’екты матэрыяльнага свету. Прастора і матэрыя цесна звязаныя: па-за прастораю матэрыя існаваць не можа, і наадварот, усё, што знаходзіцца ў прасторы, ёсць матэрыя. Такім чынам, прастору можна ўявіць сабе як універсальнае месціва, уяўную «скрыню», што змяшчае ў сабе ўсю матэрыю, увесь Сусвет.

Класічная фізіка надзяляе прастору наступнымі характарыстыкамі:

  • трохмернасць - прастора мае тры вымярэнні; палажэнне абъекта ў кожным з іх можна вызначыць адным лікам (каардынатаю)
  • непарыўнасць - між любымі дзвюма пунктамі прасторы існуе бясконцае мноства іншых пунктаў. Інакш кажучы, у прасторы не існуе якой-небудзь фіксаванай мінімальнай адлегласці між пунктамі. З гэтага вынікае, што каардынаты кропак прасторы з’яўляюцца сапраўднымі лікамі
  • аднароднасць - усе пункты прасторы аднолькавыя, прастора не мае цэнтру (ці цэнтраў). З гэтага вынікае, што палажэнне аб’екта ў прасторы можна вымерыць толькі адносна іншага аб’екта
  • ізатропнасць - усе напрамкі прасторы аднолькавыя, прастора не мае «абсалютнай вертыкалі» ці «гарызанталі»

З апошніх двух характарыстык вынікае бясконцасць прасторы па ўсіх вымярэннях.

Такое ўяўленне аб прасторы адпавядае паняццю трохмернай еўклідавай прасторы і таму прастора ў класічнай фізіцы апісваецца паняццямі еўклідавай геаметрыі.

Гл. таксама

Tags:

МатэматыкаМатэрыяСусветФізікаФіласофія

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Уладзімір Уладзіміравіч ПуцінСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікКрэўскі замакВольга Славаміраўна БондараваЗуі (Віцебскі раён)Эдуар Анры АўрыльЕва Вежнавец18ВікіМаркетынгАдам ГлобусТраецкае прадмесцеДабрыняНацыянальны сход Рэспублікі БеларусьБеларуская вёскаМабільны тэлефонВагінальны сексПаца-ВацаСкланеннеАперацыя «Баграціён»Васіль ЗуёнакБеларускае нацыянальнае адраджэннеСюррэалізмПалац Рэспублікі (Мінск)Алесь ТуровічПітэр ФондаПраспект Незалежнасці (Мінск)Саюз пісьменнікаў Беларусі (2005)Вісарыён Рыгоравіч БялінскіВялікабрытаніяСезон 2004/2005 «Славянкі» МінскЯцвягіСтудзеньВозера радасці (фільм)Загляне сонца і ў наша аконцаПінскі раёнАнтыкамуністычны партызанскі рух у Эстоніі (1940—1953)Пеніс чалавекаЗвон НагасакіМіжнародны фанетычны алфавітЧасціца (часціна мовы)Палац Незалежнасці (Мінск)МытваПачуццёРуская літаратураУладзімір Мінавіч МазгоАнгліяУніверсітэт імя Дж. КапіланаМінскМарская міляКрыптавалютаУладзімір Пятровіч БутрамееўВялікдзень (народная традыцыя)Нёман (часопіс)Мікола МятліцкіВалянціна Браніславаўна КараткевічЗмітрок БядуляСяргей Васілевіч БесарабКлаўдзіа МантэвердзіІосіф Аляксандравіч БельскіШавельЗігмунд ФрэйдДыялекты беларускай мовыСмутакБанк ДабрабытДзікае паляванне караля Стаха (фільм)Зязюля звычайнаяВацлаў ІваноўскіДаўжыня хваліБелы легіёнАтамная арбітальГомельская вобласцьСімвалізмЧорны бусел🡆 More