Ганна Лінд

Ілвэ Ганна Марыя Лінд (шведск.: Ylva Anna Maria Lindh, 19 чэрвеня 1957 — 11 верасня 2003) — шведскі палітык, член Сацыял-дэмакратычнай партыі, міністр замежных спраў Швецыі з 1998 па 2003 гады.

Ілвэ Ганна Марыя Лінд
Anna Maria Lindh
Ганна Лінд
Сцяг1-ы Міністр замежных спраў Швецыі
7 кастрычніка 1998 — 11 верасня 2003
Кіраўнік урада Ганс Ёран Персан
Нараджэнне 19 чэрвеня 1957(1957-06-19)
Стакгольм, Швецыя
Смерць 11 верасня 2003(2003-09-11) (46 гадоў)
Стакгольм, Швецыя
Месца пахавання
Імя пры нараджэнні шведск.: Ylva Anna Maria Lindh
Бацька Staffan Lindh[d]
Муж Бо Холмберг
Дзеці Філіп, Давід
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, дыпламат
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Ганна Лінд нарадзілася ў 1957 годзе ў стакгольмскім раёне Эншэдэ. У палітычнае жыццё ўключылася ўжо ў 12 гадоў, удзельнічаючы ў акцыях пратэсту супраць В’етнамскай вайны і працы Шведскай сацыял-дэмакратычнай маладзёжнай лігі. У 1982 годзе скончыла юрыдычны факультэт Упсальскага ўніверсітэта са ступенню бакалаўра і ў той жа год была абрана ў Парламент. У 1984 яна ўзначаліла маладзёжную лігу Сацыял-дэмакратычнай партыі Швецыі, а ў перыяд з 1991 па 1994 год з’яўлялася членам гарадскога савета Стакгольма.

У 1994 годзе Лінд заняла пасаду міністра па абароне навакольнага асяроддзя ва ўрадзе Інгвара Карлсана, а ў 1998 новы прэм’ер-міністр краіны, Ёран Персан, прызначыў яе на пасаду міністра замежных спраў. Лінд выступала з асуджэннем палітыкі Злучаных Штатаў у Іраку, а таксама крытыкавала палітыку ўрадаў Арыэля Шарона і Сільвіа Берлусконі. У той жа час яна была актыўным прыхільнікам пашырэння ЕС і выказвалася за ўступленне Швецыі ў Еўрапейскі Саюз і ў зону еўра.

Гібель

10 верасня 2003 года ў супермаркеце ў цэнтры Стакгольма на Ганну Лінд быў здзейснены замах. Нападнік нанёс ёй некалькі ўдараў нажом, пасля чаго схаваўся. Лінд была дастаўлена ў Каралінскую бальніцу, дзе ўрачы на працягу некалькіх гадзін змагаліся за яе жыццё. Аднак ранняй раніцай 11 верасня яна сканала ад атрыманых ран.

Сям’я

Ганна Лінд была замужам, у яе засталіся двое сыноў.

Зноскі

  • Anna Maria Lindh // (unspecified title) Праверана 18 мая 2018.
  • а б Ylva Anna Maria Lindh Праверана 22 жніўня 2020.
  • Біяграфія Ганны Лінд. Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2012. Праверана 19 студзеня 2018.
  • Панкін Б.. Прыватная смерць Ганны Лінд. Расійская газета.
  • Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Ганна Лінд, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Ганна Лінд БіяграфіяГанна Лінд Сям’яГанна Лінд СпасылкіГанна Лінд11 верасня19 чэрвеня195719982003Сацыял-дэмакратычная партыя ШвецыіШведская моваШвецыя

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Кантонскі дыялектСпортБарані (Астравецкі раён)Васіль БыкаўКіеўскі нацыянальны гандлёва-эканамічны ўніверсітэтПратэсты ў Беларусі (2020—2021)Анджэла БадаламенціГарэцкія чытанніАльгердІранНаш край1 красавікаБярозка (часопіс)МастурбацыяБеларускі саюз жанчынБакштаўскі сельсавет (Іўеўскі раён)Беларускі алфавітМіхась СтральцоўВасіль Савіч ГарбацэвічБраніслаў Адамавіч ТарашкевічНовая зямля (паэма)Цім СкарэнкаЛюксембургПелеСкорасць гукуМаксім ГарэцкіМарыэль ГуашэльЯгайлаФінляндыяГанаАндрэй МакаёнакМузей старажытнабеларускай культурыВікіпедыяNirvanaФранцыяМіждзяржаўны авіяцыйны камітэтПары-МатчБелсатСтатуты Вялікага Княства ЛітоўскагаРазвіццё БССР у пасляваенны перыяд (1945—1991)27 сакавікаДаведнікВейшнорыяБеларускі фальклорНержавеючая стальПротазаалогіяКрыж Ефрасінні ПолацкайVolkswagen TouranПрыслоўеПаўднёвая КарэяМянтузBetfair45Абарона Брэсцкай крэпасці (1941)Загляне сонца і ў наша аконцаСірмійПятрусь БроўкаXMPPМарокаАкупацыя Ірака (2003—2011)МагілёўБарташы (Шчучынскі раён)БайнэтPinterestNode.jsНадвор’е🡆 More