Віктар Цімафеевіч Тураў

Ві́ктар Цімафе́евіч Ту́раў (25 кастрычніка 1936, Магілёў — 31 кастрычніка 1996, Мінск) — беларускі кінарэжысёр і сцэнарыст.

Народны артыст Беларусі (1979), Народны артыст СССР (1986).

Віктар Тураў
Віктар Цімафеевіч Тураў
Імя пры нараджэнні Тураў Віктар Цімафеевіч
Дата нараджэння 25 кастрычніка 1936(1936-10-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 31 кастрычніка 1996(1996-10-31) (60 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Вольга Лысенка[d]
Дзеці Арцём Віктаравіч Тураў[d]
Адукацыя
Месца працы
Прафесія кінарэжысёр, сцэнарыст, тэатральны педагог
Кар’ера 19591996
Прэміі
Дзяржаўная прэмія СССР Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
Узнагароды Народны артыст СССР— 1986 Дзяржаўная прэмія СССР — 1984
IMDb ID 0878010
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Бацьку В. Турава ў час Вялікай Айчыннай вайны расстралялі як партызана, сам В. Тураў разам з маці быў вязнем «сямейнага» канцлагера на Рэйне. З 1959 — рэжысёр кінастудыі «Беларусьфільм», аўтар шэрагу дакументальных фільмаў і сюжэтаў у кіначасопісе «Савецкая Беларусь». Скончыў рэжысёрскі факультэт Усесаюзнага дзяржаўнага інстытута кінематаграфіі (Масква, 1961, майстэрня А. Даўжэнкі і М. Чыяўрэлі). Працаваў выкладчыкам Беларускай акадэміі мастацтваў. У 1976—1981 — першы сакратар праўлення Саюза кінематаграфістаў Беларусі.

Творчасць

Этапнымі работамі В. Турава былі экранізацыі «Палескай хронікі» І. Мележа «Людзі на балоце» (1981), «Подых навальніцы» (1982), тэлефільм паводле апавядання І. Тургенева «Жыццё і смерць двараніна Чартапханава». Сярод іншых фільмаў, прысвечаных тэме вайны і гісторыі, — «Я родам з дзяцінства» (1966), «Сыны ідуць у бой» (1969), «Пераправа» (1987), «Чорны бусел» (1993), «Шляхціц Завальня, ці Беларусь у фантастычных расказах» (1994) і інш. Мастацкія стужкі В. Турава неаднаразова атрымлівалі ўзнагароды на ўсесаюзных і замежных кінафестывалях. Здымаў фільмы з удзелам Уладзіміра Высоцкага, з якім сябраваў. Творчай манеры Т. ўласцівы эпічная глыбіня, востры драматызм у спалучэнні з лірычнымі інтанацыямі, імкненне да разнастайнасці жанраў.

Узнагароды і прэміі

Віктар Цімафеевіч Тураў 
Мемарыяльная дошка Віктару Тураву на будынку Беларусьфільма
  • Дыпламант кінафестывалю рэспублік Прыбалтыкі, Беларусі і Малдавіі (1965, дыплом II ступені і прыз рэжысёру) за лепшы дэбют, фільм «Цераз могілкі».
  • Лаўрэат прэміі кінафестывалю рэспублік Прыбалтыкі, Беларусі і Малдавіі (1967) за лепшую рэжысёрскую працу, фільм «Я родам з дзяцінства».
  • Дыпламант Усесаюзнага кінафестывалю (1977, спецыяльны дыплом) за рэжысуру, фільм «Нядзельная ноч».
  • Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1984) за фільм «Людзі на балоце».
  • Лаўрэат прэміі Міністэрства абароны ПНР (1989) за фільм «Пераправа»
  • Лаўрэат прэміі Беларускай праваслаўнай царквы (1989) за фільм «Высокая кроў».
  • Узнагароджаны прызам міжнароднага кінафестывалю славянскіх і праваслаўных народаў «Залаты Віцязь» (1993) за рэжысуру, фільм «Чорны бусел».
  • У сувязі са 100-годдзем кінематаграфіі (1994) фільм «Праз могілкі» рашэннем ЮНЕСКА быў унесены ў спіс 100 найбольш значных фільмаў свету.
  • Уключаны ЮНЕСКА (1995) ў лік 50 кінематаграфістаў свету, з якіх складаўся Ганаровы камітэт па святкаванню 100-годдзя кінематаграфіі.
  • Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (1996, пасмяротна) — за вялікі ўклад у кінематаграфію.

Фільмаграфія

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Tags:

Віктар Цімафеевіч Тураў БіяграфіяВіктар Цімафеевіч Тураў ТворчасцьВіктар Цімафеевіч Тураў Узнагароды і прэмііВіктар Цімафеевіч Тураў ФільмаграфіяВіктар Цімафеевіч Тураў ЛітаратураВіктар Цімафеевіч Тураў СпасылкіВіктар Цімафеевіч Тураў1936199625 кастрычніка31 кастрычнікаГорад МагілёўГорад МінскНародны артыст БеларусіНародны артыст СССР

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Справы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020-2021 гг.Піянеры-героіУладзіслаў СыракомляАндрэй Мікалаевіч МукавозчыкСтудзёнкі (Нясвіжскі раён)Дзве душыВыручкаАндрэй Міхайлавіч ФедарэнкаKufar.byПадляшшаСпіс памерлых у 2024 годзеКаробчыцыЯзэп Юр’евіч ЛёсікГалоўная старонкаЗеляночыСяргей БульбаПімен ПанчанкаЧэмпіянат свету па футболе 1930Іван Станіслававіч ТэртэльУсебеларускі народны сходВялікая хартыя вольнасцейАдольф ГітлерПолымя (часопіс)Ірына Уладзіміраўна ДрыгаЗайменнікФагот (страва)Уладзімір Сцяпанавіч ЛіпскіХутка-смачнаНюшаАлесь АдамовічМаркем (Канада)Вялікая Айчынная вайнаЛідаІгнат Габрыэлевіч БулгакМіхась ПазнякоўЕўдакія Якаўлеўна ЛосьЗямля пад белымі крыламіАрхікафедральны касцёл Найсвяцейшага Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Мінск)Энрыка КарузаНаркамаўкаГамеланРазбітае сэрца пацанаНацыянальнае аб’яднанне (Латвія)Ян ЧачотБеларуская фантастычная прозаПершы крыжовы паходЧарнобыльская АЭСАлесь БадакШэраньАнтон Мікалаевіч ДзямкоўСідрСправа менеджараў БелгазпрамбанкаВярба размарыналістаяПарнаграфіяУладзімір Мінавіч МазгоСкаўцкі рухВіцебская вобласцьКітайБлужскі сельсаветЯўгенія ЯнішчыцBingЯўген Мікалаевіч ВорсінКарлес ПучдэмонБраніслаў Адамавіч ТарашкевічКасцёл Святога Сымона і Святой АленыЧорны замак АльшанскіБеларуская Вікіпедыя (тарашкевіца)Якуты (Дзяржынскі раён)КіеўДзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь🡆 More