Вялікая Пячатка Зша

Вялікая пячатка ЗША (англ.: Great Seal of the United States) — дзяржаўная эмблема, ужываецца для пацвярджэння сапраўднасці дакументаў выпушчаных урадам Злучаных Штатаў Амерыкі.

Вялікая пячатка ЗША мае два бакі. Выяву на пярэднім баку (аверсе) часта называюць гербам ЗША, бо з агульнапрынятым значэнні гербу ў ЗША няма.

Апісанне

Вялікая Пячатка Зша 
Пярэдні бок Вялікай пячаткі ЗША

Пярэдні бок

На пярэднім боку пячаткі выяўлены белагаловы арлан. У адной лапе ён трымае 13 стрэл, у другой — аліўкавую галіну, якія сімвалізуюць, што Злучаныя Штаты Амерыкі «хочуць міру, але заўсёды гатовы да вайны». Аліўкавая галіна традыцыйна выяўлена з 13 лістамі і 13 аліўкамі. Галава арла павернута ў бок аліўкавай галіны, што значыць перавагу міру над вайной. У дзюбе арол трымае стужку з надпісам на лацінскай мове «E Pluribus Unum», што значыць «Са шматлікіх — адзінае». Над галавой арла размешчаны 13 зорак у блакітным воблаку. Зоркі размешчаны ў шэрагах 1-4-3-4-1, утвараюць шасціканцовую зорку. На грудзях у арла шчыт з блакітнай гарызантальнай паласой уверсе і 13 вертыкальнымі чырвонымі і сярэбранымі палосамі.

Адваротны бок

Вялікая Пячатка Зша 
Адваротны бок Вялікай пячаткі ЗША

На адваротным боку пячаткі выяўлена няскончаная піраміда, яе вяршыню вянчае вока ў трохвугольніку. Піраміда складзена з трынаццаці ўзроўняў, традыцыйна сімвалізуе 13 штатаў, якія першапачаткова ўваходзілі ў склад ЗША — Масачусетс, Канектыкут, Род-Айленд, Нью-Гэмпшыр, Нью-Ёрк, Нью-Джэрсі, Пенсільванію, Дэлавер, Вірджынію, Мэрыленд, Паўночную Караліну, Паўднёвую Караліну, Джорджыю. На першым узроўні напісана дата 1776 год рымскімі лічбамі — MDCCLXXVI. Вока на вяршыні піраміды — усёвідушчае вока. Надпіс «Annuit cœptis» значыць «Яно добразычлівае да нашых пачынанняў». Фраза, напісаная на стужцы пад пірамідай, абвяшчае «Novus Ordo Seclorum» — «Новы парадак навекі».

Спіс элементаў лікам трынаццаць

  • 13 зорак
  • 13 вертыкальных палос на шчыце
  • 13 стрэл у лапе арла
  • 13 лістоў і 13 маслін на аліўкавай галіне
  • па 13 літар у надпісах «E Pluribus Unum» і «Annuit cœptis»
  • 13 цагляных узроўняў піраміды, а вакол яе — 13 пучкоў травы

Як выглядае пячатка

Цікавыя факты

Вялікая Пячатка Зша 
долар ЗША

Вялікую пячатку ЗША з 1935 года выяўляюць на адваротным боку банкноты $ 1. Злева выява адваротнага боку пячаткі, справа — пярэдняга боку.

Гл. таксама

  • Сцяг ЗША
  • Пячатка прэзідэнта Злучаных Штатаў

Спасылкі

Tags:

Вялікая Пячатка Зша АпісаннеВялікая Пячатка Зша Цікавыя фактыВялікая Пячатка Зша Гл. таксамаВялікая Пячатка Зша СпасылкіВялікая Пячатка ЗшаАнглійская моваЗШАПячаткаУрад

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

ОдноклассникиМаскваСінонімыАнальны сексВерлібрМечыслаў ПароўскіСтатуты Вялікага Княства ЛітоўскагаПрыназоўнікШыман КанарскіМікола ГусоўскіЭлектронікаТэмнэМоўны пурызмКрыж Ефрасінні ПолацкайПімен ПанчанкаКалі кветкі не маўчацьГенадзь Валер’евіч ШутаўЯн ВермерФінгерынгКупаллеЯпонская моваДом урада (Мінск)Справа менеджараў БелгазпрамбанкаГарбузБеларусыСпіс беларускіх імёнЛюдзі на балоце (раман)1992Брэсцкая вобласцьВейшнорыяМіланЛісты з-пад шыбеніцыДзве душыФранцыск СкарынаВаўкалакАпострафІгар Пятровіч ТурАперацыйная сістэмаРуская моваДзяржаўная прэмія БССРStreit Group SpartanКаласы пад сярпом тваімСтупені параўнанняПолымя (часопіс)Свабодныя матэрыялыДругая сусветная вайнаВіктар КарамазаўСінагога ў Задзвінні (Віцебск)Камянецкая вежаПастава на каленяхЗапазычаныя словыДудка беларускаяБаладаІнцыдэнт Асама-СансаIKEAНапалеон ОрдаПаўднёвая АмерыкаЯнка СіпакоўШляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданняхСпіс вуліц МінскаКолеры нацыіГерб Новага Двара (Шчучынскі раён)ЧалавекПраспект Незалежнасці (Мінск)Беларуская фантастычная прозаЧжэн ЦзасіньЗмітрок БядуляПлошча Дзяржаўнага Сцяга (Мінск)Справа журналістаў БелсатаНюшаМузыка Беларусі🡆 More