Вуліца Няміга: вуліца ў Мінску, Беларусь

Вуліца Няміга (да 1960-х гадоў Нямізская) — адна з найстарэйшых вуліц Мінска, ідзе ад цэнтра горада на захад, ад вуліцы Багдановіча да плошчы Багушэвіча.

Працягласць 1840 м.

Вуліца Няміга
Мінск
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Раён Цэнтральны
Працягласць
  • 1,3 ± 0,1 км
Найбліжэйшыя
станцыі метро
Вуліца Няміга: Гісторыя, Азеляненне, Літаратура Няміга
На карце Мінска
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
вуліца Няміга, скрыжаванне з вуліцай Гарадскі Вал, Мінск, Беларусь
вуліца Няміга, скрыжаванне з вуліцамі Гарадскі Вал і Раманаўская Слабада.

Гісторыя

Вуліца Няміга: Гісторыя, Азеляненне, Літаратура 
Петрапаўлаўскі сабор і шматпавярховы жылы дом

Паводле архелагічных даных, узнікла ў пачатку XII стагоддзя ўздоўж ракі Нямігі, магчыма, падобна да вуліц Лагойскай, Койданаўскай, Барысаўскай і Заслаўскай, на старажытнай дарозе. Пачыналася ад брамы Менскага замка (цяпер выхад са станцыі метро Няміга). Спачатку праезная частка вуліцы была вымашчаная драўляным насцілам. Традыцыйная назва вуліцы — Нямізская.

У пачатку XVII стагоддзя на скрыжаванні Нямізскай і Ракаўскай вуліц быў пабудаваны комплекс праваслаўнага манастыра з Петрапаўлаўскай царквой. Прыблізна тады ж на правым баку вуліцы з’явіўся будынак Халоднай сінагогі (знесены ў 1965 годзе), а сама вуліца была забрукавана. Да канца XVIII стагоддзя астатняя забудова была пераважна драўлянай (у 1793 годзе існавалі толькі два мураваныя дамы), вуліца шмат гарэла (асабліва моцны пажар быў у 1835 годзе). У XIX стагоддзі Нямізская вуліца пачала забудоўвацца 2—3-павярховымі каменнымі дамамі ў стылі барока і класіцызму, якія будаваліся ўшчыльную адзін да аднаго, шырыня вуліцы складала 4—4,5 метра. Уваход у двары, г.зв. каменныя калодзежы з адрынамі, прыбіральнямі і выграбнымі ямамі, ажыццяўляўся праз аркавыя брамы ў фасадах — драўляныя, каваныя ці жалезныя, якія звычайна на ноч замыкаліся на засоўкі. На вуліцы месцілася мноства невялікіх шынкоў і крам, яна была цэнтральнай вуліцай Ніжняга (Нізкага) рынку, мела для горада і наваколля вялікае гандлёвае значэнне.

У XIX стагоддзі ўключала Ніжні і Рыбны рынкі (на злучэнні вуліц Нямігі і Ракаўскай) і злучала гандлёвую плошчу на Траецкай гары з месцамі гандлю Раманаўскага прадмесця (раён вуліц Мяснікова і Раманаўская Слабада).

XX стагоддзе

Вуліца Няміга: Гісторыя, Азеляненне, Літаратура 
Псеўдагістарычная забудова вуліцы.
Вуліца Няміга: Гісторыя, Азеляненне, Літаратура 
Псеўдагістарычная забудова на скрыжаванні з Камсамольскай вуліцай.

Да пачатку XX стагоддзя па вуліцы працякаў ручай — рэштка ракі Нямігі, які пасля ліўневых дажджоў, а таксама ўвесну і ўвосень разліваўся, затапляў вуліцу і рынкавыя плошчы. Для прадухілення гэтай штогадовай паводкі было вырашана закласці Нямігу ў бетонныя трубы, у 1926 годзе заклалі ў калектар ніжняе цячэнне ручая, а саму вуліцу над калектарам забрукавалі, вузкія ходнікі заасфальтавалі. Аднак гэта не выратавала вуліцу ад затапленняў.

Нямізская вуліца канчаткова стала Нямігай толькі ў сярэдзіне 1960-х гадоў. Частка вуліцы ад Свята-Петра-Паўлаўскага (у 1793—1933 гадах Екацярынінскага) сабора да вуліцы Зыбіцкай да рэвалюцыі называлася Кацярынінскай, у міжваенны час — Калініна. Падчас Другой сусветнай вайны акупанты перайменавалі Нямізскую ў Pionierstrasse (Сапёрную вуліцу). У гэты час у раёне вуліцы (на поўнач ад яе) было яўрэйскае гета.

У паваенны час вуліца працягвала быць гандлёвым цэнтрам Мінска. У 1955 годзе заклалі ў калектар верхняе цячэнне Нямігі, што бегла яшчэ на паверхні ў раёне Таварнай станцыі, аднак гэта не беражэ раён ад паводак і ў XXI стагоддзі. У сярэдзіне 1970-х старыя дамы на вуліцы былі знесеныя, пасля чаго ў 1990-х быў пабудаваны шматпавярховы жылы дом з гандлёвым цэнтрам «На Нямізе». У 2010-х гадах на няцотным баку вуліцы была ўзведзена псеўдагістарычная 2—4-павярховая забудова.

У 1970-х на вуліцы і ў прылеглым раёне праводзіліся здымкі фільма «Руіны страляюць...».

Азеляненне

На скрыжаванні з вуліцай Гарадскі Вал размешчыны сквер Адама Міцкевіча.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Tags:

Вуліца Няміга ГісторыяВуліца Няміга АзеляненнеВуліца Няміга ЛітаратураВуліца Няміга СпасылкіВуліца НямігаВуліца Максіма Багдановіча (Мінск)МінскПлошча Багушэвіча (Мінск)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

30 красавікаЛісты з-пад шыбеніцыКірыла ТураўскіМікола Іванавіч ЕрмаловічБеларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайныЧалавек пасярэдзінеЛеаніды не вернуцца да ЗямліЛандшафтны заказнікАлесь АдамовічТочка BYМіжнародны стандартны кніжны нумарКанюшынаЛабірынты (аповесць)ПаўлінкаБеларуская ВікіпедыяВасіль ЗуёнакВольга Славаміраўна БондараваПадуяБарка (Аман)Манумент Перамогі (Мінск)Навум Якаўлевіч ГальпяровічПалескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнікЕва ВежнавецДзеепрыслоўеРускі драматычны тэатр (Чэбаксары)Альманскія балоты (заказнік)Беларускі нацыянальны касцюмМаксім БагдановічВялікая хартыя вольнасцейРэгіянальная газетаПол БэранПраспект Жукава (Мінск)CordulegasterСтаражытнабеларуская літаратураВіктар КазькоЛітваThe New York TimesЛацінская моваДзеяслоўVII Усебеларускі народны сходРоза ЛюксембургФолюш (Гродна)Это Минск, деткаПятрусь БроўкаАбаронцы Брэсцкай крэпасці (карціна Івана Ахрэмчыка)Тры чарапахі (песня)ІмпрэсіянізмМсціслаўQR-кодБукакэПалесцінаБахрэйнВікісховішчаЗінаіда Мартынаўна ПартноваУніверсітэт Аль-АзхарЭпітэтЧарнобыльГанаровы грамадзянін горада БаранавічыГДадаізмНотаСінільная кіслатаВерашчакаБіская12 маяДзейнасць ПВК «Вагнер» у АфрыцыУсяслаў БрачыславічKufar.byАртур ВольскіФутурызмГомельСекс без пранікненняЮрась СвіркаЗаслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь🡆 More