Востраў Каляд

Востраў Каляд, Востраў Раства (англ.: Christmas Island) — тэрыторыя Аўстраліі ў Індыйскім акіяне.

Насельніцтва вострава складае 1402 чалавекі (2009). Сталіца — Флаін-Фіш-Коўв.

Тэрыторыя Востраў Каляд
Territory of Christmas Island
Востраў Каляд Герб вострава Каляд
Сцяг вострава Каляд Герб вострава Каляд
Востраў Каляд
Гімн: «развівайся, цудоўная Аўстралія»
Афіцыйная мова Англійская
Сталіца Флаін-Фіш-Коўв
Форма кіравання Канстытуцыйная манархія
Кароль
Генерал-губернатар
Адміністратар
Карл III
Дэвід Хёрлі
Наташа Грыгз
Плошча
• Усяго

135 км²
Насельніцтва
• Ацэнка (2009)
Шчыльнасць

5,115 чал.
10.39 чал./км²
Валюта Аўстралійскі долар
Інтэрнэт-дамен .cx
Код ISO (Alpha-2) CX
Код ISO (Alpha-3) CXR
Тэлефонны код +61
Часавыя паясы UTC+7

Геаграфія

Востраў ляжыць на адлегласці за 2600 км ад аўстралійскага горада Перт, 500 км ад сталіцы Інданезіі Джакарты і за 975 км ад Какосавых астравоў.

Гэты пакрыты джунглямі аскепак старажытнага суперкантынента Гандвана не мае прыбярэжнай водмелі (дно рэзка сыходзіць на глыбіню, якая складае прыкладна 5000 м) і акружаны вострымі скаламі. Паласа бар’ерных рыфаў знаходзіцца на адлегласці 200 метраў ад берага.

Востраў вулканічнага паходжання, фактычна ўяўляе сабой вяршыню старажытнага вулкана. Паверхню яго ўтварае падняты над вадой каралавы рыф вышынёй 357 метраў.

Геаграфічная ізаляванасць прывяла да вельмі высокага працэнта эндэмічных відаў. Таксама востраў з’яўляецца пунктам, праз які штогод мігруюць мільёны крабаў.

Гісторыя

Востраў быў адкрыты ў 1643 годзе капітанам англійскага карабля «Роял Мэры» пад кіраўніцтвам Уільяма Майнарса. Мараплавец са сваёй камандай па заданні Брытанскай Ост-Індскай кампаніі займаўся даследаваннем усходняй часткі Індыйскага акіяна. Даследаваць востраў было вельмі складана. Перашкоду ўяўляла непраходная паласа рыфаў.

Падрабязнае апісанне гэты невялікі ўчастак сушы атрымаў толькі праз 40 гадоў дзякуючы Уільяму Дэмпіру — англійскаму мараплаўцу, які ўмела сумяшчаў навуковую дзейнасць (вывучаў вятры і плыні) з пірацкім промыслам.

Вялікая навуковая экспедыцыя 1887 года сабрала тут узоры чыстага фасфарыту. Вялікабрытанія абвясціла востраў Раства сваёй уласнасцю, пачалася яго каланізацыя. Вельмі паспяховая, трэба прызнаць. Ужо ў 1900 годзе гэты востраў стаў часткай англійскай калоніі пад назвай Сінгапур. Потым была Другая сусветная вайна, у ходзе яе востраў Раства быў акупаваны Японіяй. А ў 1958 годзе яго перадалі Аўстраліі.

Насельніцтва

Пастаяннае насельніцтва на гэтым цяжкадаступным востраве з’явілася, калі тут знайшлі вялікія радовішчы фасфатаў і пачалі актыўна іх распрацоўваць. Да працэсу былі прыцягнуты шматлікія наёмныя работнікі з Сінгапура, Малайзіі і Кітая, нашчадкі якіх цяпер засяляюць гэты ўчастак сушы. Сучасныя жыхары ў большасці сваёй вызнаюць будызм, але нямала тут і хрысціян.

Востраў доўгі час быў мэтай нелегальных мігрантаў з Паўднёва-Усходняй Азіі — так званых «людзей у лодках». Хоць лодкі неаднойчы ўразаліся ў вострыя рыфы, і бежанцы гінулі. Пасля таго як пачала ўвасабляцца дактрына прэм’ер-міністра Аўстраліі Джона Ховарда, вядомая як Pacific Solution, паток лодачнікаў значна паменшыўся. Урад зацвердзіў праз парламент дакумент, які выключыў востраў з аўстралійскай міграцыйнай зоны, што азначала: бежанцы, якія прыбылі на востраў, не могуць аўтаматычна прэтэндаваць на атрыманне адпаведнай візы, якая дазваляе застацца ў Аўстраліі і атрымаць абарону.

Эканоміка

Здабыча фасфатаў многія дзесяцігоддзі была адзіным значным відам эканамічнай дзейнасці, але ў снежні 1987 года ўрад Аўстраліі з прычыны нізкай рэнтабельнасці закрыў мясцовыя шахты. Праўда, у 1991 яны былі «рэанімаваныя» прыватным кансорцыумам, ён уключаў многіх колішніх шахцёраў, што выступалі ў якасці акцыянераў.

Каб хоць дыверсіфікаваць эканоміку, мясцовыя ўлады ў 1993 годзе адкрылі курортны комплекс з казіно, будаўніцтва якога абышлося ў 34 мільёны долараў. Праект быў закліканы стымуляваць развіццё турызму. Але ў 1998 годзе ён быў закрыты ў сувязі са спадам попыту на фоне сур’ёзнага эканамічнага крызісу ў Азіі. А ў 2011 — зноў адкрыты, цяпер ужо без казіно, на дзейнасць якога аўстралійскі ўрад не выдаў ліцэнзію.

Востраў пазіцыянуецца як адно з самых лепшых месцаў у свеце для экатурызму. Значная частка вострава (63 %) выдзелена пад Нацыянальны парк, на тэрыторыі якога ёсць у тым ліку некалькі ўчасткаў першаснага лесу (гэта значыць лесу, які ніколі не змяняўся ні пад уздзеяннем гаспадарчай дзейнасці, ні з прычыны прыродных стыхійных бедстваў).

У 2001 годзе аўстралійскія ўлады пагадзіліся падтрымаць стварэнне камерцыйнага касмадрома на востраве Раства, аднак рэалізацыя гэтага праекта застаецца пад пытаннем.

Заўвагі

Спасылкі

This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Востраў Каляд, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

Tags:

Востраў Каляд ГеаграфіяВостраў Каляд ГісторыяВостраў Каляд НасельніцтваВостраў Каляд ЭканомікаВостраў Каляд ЗаўвагіВостраў Каляд СпасылкіВостраў Каляд2009Індыйскі акіянАнглійская моваАўстраліяФлаін-Фіш-Коўв

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

МножаннеЛітаратурная моваЯрылаСлонімКасцёл Святога Духа (Мінск)Прудок (Гомель)Георг Вільгельм Фрыдрых ГегельМагілёўская вобласцьГісторыя БеларусіЛяшчынаКасцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Заслаўе)ВейшнорыяАзотТомас ЛубангаГамеланБелае (Пухавіцкі раён)Вялікдзень (народная традыцыя)Алаіза ПашкевічБеларуска-літоўскія летапісыВікікрыніцыЯфім Якаўлевіч БеленькіЯварБеларуская моваРазбітае сэрца пацанаЛагойскШываБеларускі алфавітМязень (горад)Беларускае нацыянальнае адраджэннеЛідзія Сямёнаўна ЧаркасаваІван МележКаірАсташынСяргей Пятровіч ГурулёўПарагвайБеларускі арабскі алфавітРэпрэсіі ў БССРСпіс вуліц МінскаМарыя Віктараўна ВасілевічКаўнасБясслаўныя вырадкіАбдэль Хамід Махамед ДбэйбеСердар (горад)ФэнтэзіРэкі і каналы БеларусіКапялюшАлесь РазанаўАляксандр ГамільтанЮНЕСКААбарона Брэсцкай крэпасці (1941)Спіс беларускіх імёнБеларускія народныя казкіТэракт у «Крокус Сіці Холе»РасліныРаскіданае гняздо (п’еса)40-я стралковая дывізіяКалядыБобруйский курьерMediaWikiДоцішкіВікіпедыяПанграмаСадружнасць Развіцця краін Паўднёвай АфрыкіКарэнныя амерыканцы ЗШАБенедыкт XVIВялікая Айчынная вайнаСаша ФіліпенкаКрыс ЭвертРаян РэйнальдсЛюдзі на балоце (раман)Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік🡆 More