Вершава́ны паме́р — паняцце, якое ўжываецца найчасцей для вызначэння рытмічнай канвы метрычнага верша і паказвае колькасць і характар стопаў у вершаваных радках (трохстопны амфібрахій, пяцістопны ямб і г. д.).
Асобныя памеры ў антычнай і сілаба-танічнай сістэмах вершаскладання маюць свае назвы — гекзаметр, пентаметр, асклепіядаў верш і інш. У сілабічнай сістэме вершаскладання памер вызначаецца колькасцю складоў у вершаваных радках (дзесяціскладовік, трынаццаціскладовік і г. д.). У апошні час тэрмін «памер верша» прымяняецца і для характарыстыкі асноўных рытмічных асаблівасцей дысметрычнага верша — акцэнтна-складовага, дольніка, тактавіка, акцэнтнага, або чыста танічнага (двухакцэнтны пяціскладовік, чатырохіктны дольнік, трохіктны тактавік, трохакцэнтны верш і г. д.).
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Вершаваны памер, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.