2023 Беспарадкі Ў Вамене

Беспарадкі ў Вамене — падзеі 23 лютага 2023 года ў інданезійскім горадзе Вамена  (індан.) (бел., калі натоўп папуасаў, даведаўшыся пра арышт падазраванага ў выкраданні дзяцей, напаў на інданезійскіх сілавікоў.

Сутыкненні прывялі да людскіх ахвяр. Гораду нанесена значная матэрыяльная шкода.

Беспарадкі ў Вамене
Дата 23 лютага 2023
Месца Вамена  (індан.), Папуа-Пегунунган  (індан.), Інданезія
Прычыны напружанасць паміж уладамі, папуаскім і непапуаскім насельніцтвам
Вынік парадак адноўлены
Бакі канфлікту
Інданезійскія сілавікі Папуасы
Страты
18 параненых 7-9 забітых і больш за 20 параненых
2-3 асобы непапуаскага паходжання загінулі

Напярэдадні

Адносіны паміж інданезійскімі ўладамі і мясцовымі жыхарамі ў высакагорных рэгіёнах Папуа заставаліся вельмі напружанамі. У 2019 годзе ў горадзе Вамена адбываліся маштабныя беспарадкі  (індан.), у выніку якіх былі забіты дзясяткі мірных жыхароў, у асноўным непапуаскага паходжання. У распальванні этнічнага канфлікту ў рэгіёне інданезійскія ўлады абвінавацілі ўзброеныя групоўкі, звязаныя з сепаратысцкім Нацыянальным камітэтам Заходняга Папуа  (індан.).

Ход падзей

Па словах мясцовага праваабаронцы Тэа Хасегема, бунт успыхнуў пасля непаразумення паміж двума гандлярамі, якія не з’яўляліся папуасамі, і мясцовым непаўналетнім папуасам у раёне горада Сінакма. У выніку першых абвінавацілі ў выкраданні непаўналетніх. Лідар мясцовай камуны Гібсан Кагоя адзначыў, што там мела месца непаразуменне: гандляры папрасілі дзіцяці сесці на пікап, які яны выкарыстоўвалі ў якасці кіёска, але яно спалохалася, успрыняўшы гэта як спробу выкрадання, і ўцякло. Тады мясцовыя жыхары схапілі гандляроў і даставілі іх у паліцэйскі ўчастак Вамены.

Пакуль гандляры знаходзіліся пад вартай паліцыі, каля 12:30 па мясцовым часе (05:30 UTC) на вуліцы сабраўся раз’юшаны натоўп папуасаў. Інданезійскія ўлады заявілі, што праз WhatsApp распаўсюдзіліся паведамленні з абвінавачваннямі паліцыі ў абароне выкрадальнікаў дзяцей. Натоўп запатрабаваў ад сілавікоў выдаць падазраваных для публічнага допыту. Напружанасць працягвала нарастаць, і адзін з затрыманых гандляроў быў эвакуяваны на машыне ў іншае месца. Спрабуючы разагнаць людзей, супрацоўнікі службы бяспекі ўжылі слезацечны газ  (руск.) і дубінкі. Сілавікі таксама зрабілі некалькі стрэлаў у паветра. Натоўп захваляваўся, і некалькі крам, якія належалі непапуасам, былі падпалены. Затым адбыліся сутыкненні, у выніку чаго некалькі чалавек загінулі. Падчас беспарадкаў было падпалена 15 будынкаў.

Ахвяры

Паводле даных урада, падчас беспарадкаў дзесяць мірных жыхароў былі забіты. З боку сілавікоў пацярпелі 18 паліцыянтаў і салдат. Яны былі паранены стрэламі або кінутымі камянямі. З дзесяці загінуўшых жыхароў сем або восем былі ўдзельнікамі беспарадкаў, забітымі сіламі бяспекі, а астатнія былі асобамі непапуаскага паходжання, забітымі натоўпам. Хасегем паведаміў, што загінулі дзевяць папуасаў, восем з якіх былі расстраляны. Далей ён адзначыў, што большасць забітых папуасаў былі расстраляны ў галаву ці шыю. Зафіксавана не менш за 23 параненых сярод мірных жыхароў і ўдзельнікаў беспарадкаў.

Наступствы

Для забеспячэння бяспекі раёна ўлады разгарнулі 200 дадатковых супрацоўнікаў сілавых і ваенізаваных структур, у тым ліку роту са складу Мабільнага брыгаднага корпуса  (індан.) (спецпадраздзялення інданезійскай паліцыі).

На наступны дзень сітуацыя стабілізавалася, паведамленняў аб далейшым гвалце не паступала. Аднак у горадзе былі зачынены школы, а тысячы жыхароў схаваліся ад гвалту ў ваенных і паліцэйскіх штабах або месцах культу.

Начальнік паліцыі Папуа ініцыяваў ацэнку паводзін мясцовых паліцэйскіх падраздзяленняў і запатрабаваў ад паліцыі выкарыстоўваць «мяккі» падыход у рэагаванні з-за павышанай напружанасці.

26 лютага ўлады арыштавалі 13 чалавек, якія падазраваліся ў падбухторванні да беспарадкаў. Праз два дні іх адпусцілі. Міністр-каардынатар па палітычных, юрыдычных пытаннях і пытаннях бяспекі пазней заявіў, што падзеі 23 лютага не маюць нічога агульнага з існым сепаратысцкім рухам  (індан.) і былі справакаваны выключна чуткамі аб выкраданні людзей.

Зноскі

Tags:

2023 Беспарадкі Ў Вамене Напярэдадні2023 Беспарадкі Ў Вамене Ход падзей2023 Беспарадкі Ў Вамене Ахвяры2023 Беспарадкі Ў Вамене Наступствы2023 Беспарадкі Ў Вамене Зноскі2023 Беспарадкі Ў Вамене202323 лютагаid:Wamena, JayawijayaПапуасыСілавікі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Манумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)2024Iva SativaЭякуляцыяПолымя (часопіс)Андрэй ГорватOrkaКіеўЮлій ТаўбінМарыя Магдалена РадзівілМінскКурган ДружбыВолаваАркаАліна КоўшыкВасіль БыкаўВацлаў ЛастоўскіБеларускае фэнтэзіЭдвард Адамавіч ВайніловічSandvineСвабодныя матэрыялыБуры мядзведзь2022ПокуцьІлья Данілавіч ГурскіШахматыЮры ТуронакБрэстБеларуская Вікіпедыя (тарашкевіца)Красны ПасёлакІслам у ЭстонііNode.jsРуская моваАлесь АдамовічМінскае капішчаЯўхім Фёдаравіч КарскіБела-чырвона-белы сцягПолацкАляксандр Мікалаевіч КосінецКіраваннеНароднае антыкрызіснае ўпраўленнеРагнеда РагвалодаўнаПятро ВасючэнкаАстэроідApple PayМіхаіл Мікалаевіч ЧыгірКрайнія пункты БеларусіАчэрэтынэJava (мова праграмавання)ПрыслоўеАнальны сексКірыла ТураўскіВагінальны сексЧаротыПункт расыЯўген Мікалаевіч ВорсінБеларусьТадэвуш КасцюшкаГотфрыд ЛейбніцВейшнорыяСкаўцкі рухУладзімір Мікалаевіч КарватДзейнасць ПВК «Вагнер» у АфрыцыУкраінаNürnbergЗабіць прэзідэнтаЧорны замак АльшанскіМагіла льва (паэма)Маркем (Канада)Дзяржаўная прэмія Рэспублікі БеларусьВарэнскі раёнЯгстцэльМікола ШабовічСаюз беларускіх пісьменнікаўКупалінка (песня)🡆 More