Універсальны Каардынаваны Час

Універсальны каардынаваны час (англ.: Coordinated Universal Time, UTC), Сусветны час — аснова цывільнага часу, які адрозніваецца на цэлую колькасць секунд ад атамнага часу і на дробавую колькасць секунд ад UT1.

UTC — спадчыннік GMT (Грынвіцкі час). Новае імя было ўведзена, каб пазбавіцца ад геаграфічных назваў у міжнародным стандарце. UTC грунтуецца на атамным адліку часу, а не на часе ў Грынвічы. Варта звярнуць увагу на тое, што UTC аднолькавы ўзімку і ўлетку. Таму для тых месцаў, дзе прыняты пераход на пэўны тэрмін да летняга часу, зрушэнне адносна UTC на гэты тэрмін змяняецца.

Метад выліку UTC

UT — сярэдні сонечны час на мерыдыяне Грынвіча. З-за нераўнамернасці кручэння Зямлі грынвіцкі мерыдыян круціцца таксама нераўнамерна. Апроч таго, у выніку бесперапыннага перамяшчэння восі кручэння ў целе самой Зямлі геаграфічныя полюсы соваюцца па паверхні Зямлі, а разам з імі змяняюць сваё месцазнаходжанне і плоскасці праўдзівых мерыдыянаў. З-за гэтых фактараў адрозніваюць наступныя сістэмы вымярэння часу:

UT0 — час на імгненным грынвіцкім мерыдыяне, вызначаны па імгненным месцазнаходжанні полюсаў Зямлі. Гэта час, які атрымліваецца непасрэдна ў выніку астранамічных назіранняў сутачных рухаў зорак;

UT1 — час на сярэднім грынвіцкім мерыдыяне, выпраўлены з улікам руху зямных полюсаў:

UT1 = UT0 + Δλ,

дзе Δλ — папраўка, якая залежыць ад каардынат імгненнага полюсу, якія адлічваюцца адносна агульнапрынятага сярэдняга полюсу;

UT2 — час, які выпраўлены з улікам сезоннай нераўнамернасці кручэння Зямлі ΔTs:

UT2 = UT1 + ΔTs.

Для ўзгаднення назіранага сусветнага часу UT1 і строга раўнамернага Міжнароднага атамнага часу (TAI) з 1964 года ўвялі раўнамерна-пераменную шкалу часу UTC — універсальны каардынаваны час. Маштабы UTC і TAI роўныя, а нульпункт змяняецца скокам. Паміж UTC і UT1 назапашваецца разыходжанне, абумоўленае, па-першае, нераўнамернасцю шкалы UT1, а, па-другое, няроўнасцю маштабаў UT1 і TAI (1 секунда UT1 дакладна не роўная 1 атамнай секундзе). Пры нарастанні разыходжання паміж UTC і UT1 да 0,7 секунды робіцца карэкціроўка скокам на 1 секунду.

Дадатковая высакосная сeкунда дадаецца (або, тэарэтычна, аднімаецца) 30 чэрвеня або 31 снежня пры неабходнасці. Першая змена была ў 1972 годзе, дададзена дадатковая секунда а 23:59:60. Дадаванне секунды вызначаецца International Earth Rotation and Reference Systems Service, паводле іх назіранняў за кручэннем Зямлі.

Сігналы дакладнага часу перадаюцца па радыё, тэлебачанні і праз інтэрнэт у сістэме UTC.

Tags:

Англійская моваМіжнародны атамны часСекунда

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Канскі кінафестываль 1998Мікалай Іванавіч НаскоўДзева Марыя1998 год у гісторыі кіноФрыцьёф НансенДыханнеПаэзіяРэйкавая вайнаКлючнікАпурэКанскі кінафестываль 1996Літаратурны інстытут імя А. М. ГоркагаКанскі кінафестываль 1994Палескія рабінзоны (аповесць)Катастрофа Boeing 737 у СтамбулеУсход АФКМастурбацыяСяброўстваGoogle MapsВіліяГрузінскі тэатр оперы і балета імя ПаліяшвіліБеларускія татарыПершацвет веснавыСалігорскЛюдзі на балоце (фільм)Настаўніцкая газетаКурыцаНапады на пасольства Лівіі ў МінскуМікола ГусоўскіНіна Іосіфаўна МацяшКінематограф Паўночнай МакедонііУладзімір НякляеўКорпус Вартавых Ісламскай рэвалюцыіКот свойскіБагачРамантызмPornhubВасіль Пятровіч ШаранговічГалоўная старонкаЗямля (значэнні)Кунтушовы стройГунар ХёкертПавел Валер’евіч ДураўДругая сусветная вайнаЗубр еўрапейскіПубліцыстыкаСінільная кіслатаМочапалавая сістэмаАляксандр Міхайлавіч ЛасякінПаўночная АмерыкаБу ВідэрбергДСуніцыТаласакратонІндыяТадэвуш КасцюшкаЖалейка (зборнік)Нафтан (прадпрыемства)Андрэй ГорватSnatch Land RoverУкраінаМаладосць (часопіс)Саюз пісьменнікаў Беларусі (2005)Кары (страва)ВітаўтГерманіяАляксей ДудараўМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)КапялюшАндрэй ПачобутКунтушЯзэп Нарцызавіч Драздовіч🡆 More