Памерам з вераб’я. Даўжыня цела 14-16 см, размах крылаў 24,5-28,5 см. Выразны палавы дымарфізм. Афарбоўка апярэння ў самца яркая (асабліва ўвесну): галава сінявата-шэрая, спіна карычняватая з зялёным адценнем, валлё і грудзі буравата-чырвоныя, на крылах вялікія белыя плямы; афарбоўка самкі больш цьмяная.
Пашырэнне
Распаўсюджаны ў Еўропе, Заходняй Азіі і Паўночнай Афрыцы; рассяляецца на Усходзе. Адна з самых шматлікіх птушак Беларусі. Інтрадуцыраваны ў Новай Зеландыі і паблізу г. Капстад (Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка).
Жыве пераважна ў лясах і парках, часта каля жытла чалавека. Насяляе ўсе тыпы дрэвастояў, бары, мяшаныя і лісцевыя лясы (пераважна больш рэдкія і часцей за ўсё на іх ускрайках), у тым ліку лесапалосы, прыгарадныя лесапаркі, паркі і сады. У Татрах даходзіць да пояса горнай сасны (1600 м), на Каўказе — да 2200—2500 м.
Паўднёвыя і заходнія папуляцыі аселыя, паўночныя — пералётныя. Месца зімовак: часткова ў межах гнездавога арэала, а таксама ў Вялікабрытаніі, Паўднёвай Еўропе, Паўночнай Афрыцы, на Блізкім Усходзе, у іраку, на паўднёвым ўзбярэжжы Каспійскага мора, у Закаўказзі, паўднёвым Казахстане, Сярэдняй Азіі.
Асаблівасці біялогіі
Гнёзды будуе на дрэвах, маскіруючы іх мохам і лішайнікамі. Часам гняздуе два разы на лета. У кладцы 3-6 блакітнаватыя з крапінкамі яек. Сілкуецца насеннем і зялёнымі часткамі раслін, летам таксама насякомымі і іншымі беспазваночнымі, якімі выкормлівае і птушанят.
Берасцянкі прылятаюць ў першых чыслах красавіка. Гнездаванне і кладку пачынаюць у пачатку траўня. Вылет маладых птушак — у чэрвені. Берасцянкі могуць рабіць дзве кладкі за сезон. Другі вывадак — з чэрвеня па жнівень. Адлёт — з верасня да сярэдзіны кастрычніка. Частка птушак зімуе ў Цэнтральнай Еўропе, астатнія ляцяць у Міжземнамор’е. Узімку можа назірацца на Каўказе, у перадгорных лясах.
Падвіды
F. c. coelebs — ад Заходняй Еўропы (акрамя Ірландыі і Вялікабрытаніі на ўсход да ніжняй Ангары);
Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000. — 540 с.: іл. ISBN 83-01-13187-X
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Берасцянка, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses. ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.