Калумбія Армія Нацыянальнага Вызвалення

Армія нацыянальнага вызвалення (ісп.: Ejército de Liberación Nacional, ELN) — калумбійская левая арганізацыя.

З’яўляецца другой па колькасці ўзброенай паўстанцкай групоўкай у Калумбіі, саступаючы толькі Рэвалюцыйным узброеным сілам Калумбіі (FARC), і мае ў сваіх шэрагах, па стане на 2013 год, да 3 тыс. байцоў . Ідэалогія АНВ уключае ў сябе марксізм, геварызм і хрысціянскі сацыялізм.

Армія нацыянальнага вызвалення
ісп.: Ejército de Liberación Nacional, ELN
Выява лагатыпа
Сцяг АНВ
Лідар Антоніа Гарсія
Заснавальнік Фабіа Васкес
Дата заснавання 4 ліпеня 1964
Краіна
Ідэалогія марксізм, сацыялізм, геварызм, хрысціянскі сацыялізм, тэалогія вызвалення, факізм
Колькасць членаў ~3000
Сайт eln-voces.com

Гісторыя

АНВ была заснавана 4 ліпеня 1964 года групай студэнтаў, якія вярнуліся са стажыроўкі на Кубе, і мелі намер імпартаваць у Калумбію рэвалюцыйную мадэль «Вострава Свабоды». Гэтая група была заснавана студэнцкім кіраўніком Фабіа Васкес.

Каталіцкі святар Каміла Торэс (добра вядомы як універсітэцкі прафесар, прыхільнік раўнапраўя і паслядоўны марксіст, крытычна ставіўся да сацыяльнай несправядлівасці ў Калумбіі), будучы прыхільнікам тэалогіі вызвалення, далучыўся да групы для ажыццяўлення ідэй на практыцы, праз рэвалюцыйную барацьбу. Аднак Торэс загінуў у сваім першым баі пры нападзе на патруль.

Пасля няўдач і паражэнняў у пачатку 1970-х, святар Мануэль Перэс стаў адным з кіраўнікоў АНВ, якім і заставаўся да сваёй смерці ў 1998 годзе.

Лічыцца, што менавіта Мануэлю Перэсу належыць адна з самых галоўных роляў у фарміраванні канчатковай ідэалогіі, якая ўяўляе сабой сумесь геварызму і тэалогіі вызвалення, закліканую вырашыць праблему сацыяльнай несправядлівасці, беднасці і палітычнай нестабільнасці ў традыцыях хрысціянства і камунізму, выкарыстоўваючы пры гэтым метады партызанскай вайны.

У ходзе выканання аперацыі «Аноры» з 1973 па 1974 сілам АНВ быў нанесены сур’ёзны ўрон, але яна змагла пазбегнуць знішчэння. АНВ вытрымала і здолела аднавіцца.

АНВ удзельнічала ў абмеркаванні магчымасці далучэння да мірных перамоваў, якія праводзіліся ўрадам Андрэса Пастрана з 1998 па 2002 з РУСК, але ўрадавая ініцыятыва стварэння дэмілітарызаванай зоны на поўдні дэпартамента Балівар для АНВ была спыненая пад ціскам ультраправых Сіл самаабароны Калумбіі.

Апошнімі і іншымі «эскадронамі смерці», створанымі ўрадам Альвара Урыбэ, а таксама узмацненнем ваенных аперацый калумбійскай арміі быў нанесены істотны ўрон АНВ.

У канцы жніўня 2013 г. прэзідэнт Калумбіі Хуан Мануэль Сантас заявіў пра гатоўнасць пачаць мірныя перамовы з АНВ. Прапанова Сантаса было агучана неўзабаве пасля таго, як АНВ вызваліла канадскага геолага, які знаходзіўся ў закладніках каля сямі месяцаў.

Партызаны

Армія нацыянальнага вызвалення, як і многія іншыя паўстанцкія арганізацыі Калумбіі, аддае перавагу партызанскай тактыкі вядзення баявых дзеянняў. Яе паўстанцы здзяйснялі напады на пункты базавання ўрадавых войскаў, а таксама праводзілі дыверсія на ваенных аб’ектах. Апалчэнцы АНВ размяшчаюць свае партызанскія лагеры ў джунглях, дзе пасяляюцца разам з сем’ямі і сімпатызуючымі ім грамадзянамі. Акрамя казармаў, медпунктаў і штабоў там можна сустрэць каталіцкія храмы, знешне падобныя на звычайныя жылыя будынкі, і нават своеасаблівыя школы, дзе вучацца дзеці сялян і партызан

Саюзнікі

Рэвалюцыйныя ўзброеныя сілы Калумбіі

АНВ і ФАРК сцвярджаюць, што з 1964 года разам вядуць вайну з урадам за пабудову Новай Калумбіі, грамадства сацыяльнай справядлівасці і сацыяльнай роўнасці.

26 мая 2008 года АНВ напісала ліст сакратарыяту Рэвалюцыйных ўзброеных сіл Калумбіі, шукаючы супрацоўніцтва з найбольшай групай партызан Калумбіі, каб пераадолець «цяжкасці, якія мы адчуваем у сённяшнім калумбійскім паўстанцкім руху».

Куба

На ідэалогію АНВ шмат у чым паўплывала Кубінская рэвалюцыя. Многія апалчэнцы выказвалі сімпатыі па стаўленні да вядомага кубінскага рэвалюцыянера і палітычнага дзеяча Фідэля Кастра. Кубінскі ўрад ставіўся вельмі ўхвальна да дзейнасці АНВ. Паводле даных, з 60-ых па 1991 год Куба пастаўляла для патрэб гэтай арганізацыі боепрыпасы і стралковую зброю.

Сімволіка

За аснову сцяга была ўзятая эмблема кубінскай арганізацыі «Рух 26 ліпеня» — чырвона-чорны сцяг. У цэнтры размешчана абрэвіятура.

Вядомыя члены АНВ

  • Фабіа Васкес
  • Антоніа Гарсія
  • Мануэль Перэс
  • Каміла Торэс
  • Франсіска Галан
  • Педра Серана

Зноскі

Спасылкі

Tags:

Калумбія Армія Нацыянальнага Вызвалення ГісторыяКалумбія Армія Нацыянальнага Вызвалення ПартызаныКалумбія Армія Нацыянальнага Вызвалення СаюзнікіКалумбія Армія Нацыянальнага Вызвалення СімволікаКалумбія Армія Нацыянальнага Вызвалення Вядомыя члены АНВКалумбія Армія Нацыянальнага Вызвалення СпасылкіКалумбія Армія Нацыянальнага Вызвалення2013Іспанская моваГеварызмКалумбіяМарксізмРэвалюцыйныя ўзброеныя сілы Калумбіі — Армія народаХрысціянскі сацыялізм

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Касцёл Святога Францыска Ксаверыя і Анёлаў-Ахоўнікаў і калегіум езуітаў (Магілёў)Беларуская энцыклапедыяКандрат КрапіваБеларуская ВікіпедыяВітаўтВерлібрAP$ENTФранцыск СкарынаСасык (Кундук)Георгій МарчукСымон БудныПраспект Ракасоўскага (Мінск)АфарызмМечыслаў ПароўскіМіндэльскае зледзяненнеСекс без пранікненняГлеба21vek.byГерб АстраўцаЛютаўская рэвалюцыяЗыбіцкая вуліцаНафта25 красавікаМоўная інтэрферэнцыяРаскіданае гняздо (п’еса)Справы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020-2021 гг.Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданняхТры чарапахі (песня)Алесь ПісьмянкоўУладзімір Мінавіч МазгоАповесцьСхема БЧБЧарнаярскі раёнМіхаіл Сцяпанавіч ВысоцкіВікіпедыяБаранаAv.byКанстытуцыйная камісія (2021)Справа менеджараў БелгазпрамбанкаЭлектронікаЯнкава (Пухавіцкі раён)Моўны пурызмГлеб Іванавіч УспенскіЯгайлаJava (мова праграмавання)Андрэй Валер’евіч ХадановічВейшнорыяРыфмаМінскі інавацыйны ўніверсітэтХто смяецца апошнім (п’еса)30 красавікаСінтаксіс мовыМіхась ВасілёкГерб Новага Двара (Шчучынскі раён)Паводкі ў краінах Персідскага заліва (2024)Ева (карціна)Мікола ГусоўскіЯн БаршчэўскіАнглійская моваБеларуская граматыка (1934)Вацлаў ЛастоўскіБелавежская пушчаМіхась БашлакоўМыкалаіўка (Канатопскі раён)Радыё Свабодная Еўропа/Радыё СвабодаПрыслоўеЯ размалюю для цябе небаМінскУ краіне райскай птушкі383-і знішчальны авіяцыйны полк СПАЖукіўка (Канатопскі раён)YouTubeКіеўМы, беларусыПарыж (Беларусь)Святлана Аляксандраўна Алексіевіч🡆 More