Амерыканскі Бізон

Амерыканскі бізон (Bison bison) — від пустарогіх падсямейства быкоў (Bovinae).

Ён вельмі блізкі да зубра, і абодва віды могуць без абмежаванняў спароўвацца, даючы плоднае патомства — зубрабізонаў. Па гэтай прычыне іх часам разглядаюць як адзін від.

Амерыканскі бізон
Амерыканскі Бізон
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Bison bison Linnaeus, 1758

Сінонімы
Bison americanus
Ахоўны статус
Амерыканскі БізонБлізкія да ўразлівага становішча
Блізкія да ўразлівага становішча
IUCN 3.1 Near Threatened : / 2815
Амерыканскі Бізон
Сістэматыка
на Віківідах
Амерыканскі Бізон
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  180706
NCBI  9901
EOL  328109
FW  44511

Апісанне

Амерыканскі Бізон 
Бізон анамальна светлай масці ў Сафары-парку Лі Г. Сіманса, Ашланд, Небраска

Бізон дасягае 2,5-3 метраў у даўжыню і да 2 метраў у вышыню. Густая поўсць шэра-бурага колеру, на галаве і на шыі чорна-бурага. Пярэдняя частка цела пакрытая больш доўгімі валасамі. Галава масіўная, з шырокім ілбом; кароткія тоўстыя рогі разыходзяцца ў бакі, канцы ж іх заварочваюцца ўнутр; вушы кароткія і вузкія; вочы вялікія, цёмныя, шыя кароткая.

Распаўсюджанне

Быў пашыраны ад паўночна-заходняй і цэнтральнай Канады на поўдзень да цэнтралнай Мексікі. У ХІХ ст. амаль знішчаны. Колькасць часткова адноўлена, пераважна на ахоўных тэрыторыях ЗША і Канады (некалькі дзесяткаў тысяч галоў). Акліматызаваны ў цэнтральнай Алясцы, завезены ў запаведнік Асканія-Нова (Украіна).

Ахоўваецца.

Паводзіны

Раней летам бізоны пасвіліся на шырокіх раўнінах, а на зіму заходзілі ў лясістыя мясціны, качавалі на поўдзень, а ўлетку зноў вярталіся на поўнач.

Стэпавыя кормяцца ў асноўным травой, да 25 кг травы ў дзень, узімку старой травой. Лясныя яшчэ ядуць мох, лішайнікі, галіны. Могуць карміцца пры снезе да 1 м глыбінёй. Густая поўсць добра абараняе бізона. Лёгка пераносяць 30-градусныя маразы. Узімку шукаюць маласнежныя ўчасткі.

Размнажэнне

Палаваспеласць у 2—3 гады. У прыплодзе звычайна адно цяля.

Tags:

Амерыканскі Бізон АпісаннеАмерыканскі Бізон РаспаўсюджаннеАмерыканскі Бізон ПаводзіныАмерыканскі Бізон РазмнажэннеАмерыканскі БізонЗубрПустарогія

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Іван НавуменкаМаксім ГарэцкіМільянер з трушчобНавабахмуціўка (Навабахмуціўскі сельсавет)Мастацкая літаратураІранМазырВялікая Айчынная вайнаВялікае Княства ЛітоўскаеФранцішак БагушэвічБерасцянкаСпіс газет БеларусіБярэзінскае зледзяненнеБудынак Нацыянальнай бібліятэкі БеларусіСвабодныя матэрыялыАперацыйная сістэмаАЛюбоўЗабіць прэзідэнтаІрына Уладзіміраўна ДрыгаГасцінец (дарога)Васіль Ісакавіч ТалашСаюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік1992Уладзімір КараткевічНацыянальна-вызваленчы рухМікалай I (імператар расійскі)Максім ТанкЧас UnixСпіс памерлых у 2024 годзеБурыкыЮраўскі карагодКамітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі БеларусьДом урада (Мінск)Плошча Перамогі (Мінск)Зінаіда Аляксандраўна БандарэнкаМаўнт-Элісанаўскі ўніверсітэтАлесь БачылаМінскі інавацыйны ўніверсітэтКалгасЛабараторныя ўмовыМікалай Фёдаравіч ЖлобаРасійскі дзяржаўны інстытут сцэнічных мастацтваўМагілёўЯнка БрыльСінонімыЯнка МаўрМар’ян ДуксаbyovqПаўстанне 1794 годаАлесь ПісьмянкоўПаводкі ў Афганістане і Пакістане (2024)РэпартажБеларускі алфавітАлесь Мікалаевіч КарлюкевічПаўлюк ТрусРаслінаводстваМузыка БеларусіAP$ENTГалоўная старонкаЭль-Ніньё30 красавікаReform.byАляксандр Рыгоравіч ЛукашэнкаМіхаіл Сцяпанавіч ВысоцкіАляксандр Аляксандравіч ВіхорГенадзь Пятровіч ПашкоўСяброўстваЯўгенія ЯнішчыцПріорбанкkrjsc🡆 More