Аляксей Пятровіч Зефіраў

Аляксей Пятровіч Зефі́раў (25 сакавіка 1907, Гомель — 8 верасня 1979, Масква) — савецкі вучоны ў галіне неарганічнай хіміі і металургіі, член-карэспандэнт Акадэміі навук СССР (1968), доктар тэхнічных навук (1954), прафесар (1958).

Аляксей Пятровіч Зефіраў
Дата нараджэння 12 (25) сакавіка 1907
Месца нараджэння Гомель, Магілёўская губерня, Аляксей Пятровіч Зефіраў Расійская імперыя
Дата смерці 8 верасня 1979(1979-09-08) (72 гады)
Месца смерці Масква
Грамадзянства
Род дзейнасці хімік
Навуковая сфера неарганічная хімія
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Навуковае званне член-карэспандэнт АН СССР, прафесар
Альма-матар Маскоўскі інстытут каляровых металаў і золата
Прэміі
Ленінская прэмія Дзяржаўная прэмія СССР
Узнагароды
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Ленінская прэмія Дзяржаўная прэмія СССР — 1978

Біяграфія

Нарадзіўся ў горадзе Гомель Магілёўскай губерні (сучасны адміністрацыйны цэнтр Гомельскай вобласці Беларусі). Скончыў школу і працаваў у прафсаюзных арганізацыях у Тамбове. У 1927 годзе паступіў у Данецкі горны інстытут і ў 1929 годзе быў пераведзены ў Маскоўскую горную акадэмію, пазней — у наноў створаны Маскоўскі інстытут каляровых металаў і золата, які скончыў у 1932 годзе. З 1932 года працаваў у трэсце «Алтайзолата», прайшоўшы шлях ад галоўнага металурга да намесніка галоўнага інжынера. У 1935 годзе пераведзены ў Маскву на пасаду начальніка сектара апрацоўкі руд трэста «НИС золото». У 1936 годзе паступіў у аспірантуру пры кафедры высакародных металаў Маскоўскага інстытута каляровых металаў і золата, якую скончыў у 1939 годзе. З 1937 года займаў пасаду начальніка тэхнічнага аддзела трэста «Галоўусходзолата» («Главвостокзолото»), з 1940 года — галоўнага інжынера Галоўнага ўпраўлення прамысловасці рэдкіх металаў. У 1943—1946 гг. дырэктар Дзяржаўнага навукова-даследчага і праектнага інстытута рэдкаметальнай прамысловасці. З 1946 г. галоўны інжынер, пазней — пешы намеснік начальніка Другога ўпраўлення пры Савеце міністраў СССР. З 1953 г. А. П. Зефіраў у апараце Міністэрства сярэдняга машынабудавання СССР: начальнік Тэхнічнага ўпраўлення, з лістапада 1954 г. — намеснік начальніка Навукова-тэхнічнага ўпраўлення. У 1954 годзе А. П. Зефіраву прысуджана навуковая ступень доктара тэхнічных навук. З 1977 года ён на пасадзе дырэктара Усесаюзнага навукова-даследчага інстытута хімічных тэхналогій. У лістападзе 1967 г. вучоны абраны членам-карэспандэнтам Акадэміі навук СССР па Аддзяленню фізікахіміі і тэхналогіі неарганічных матэрыялаў, спецыяльнасць — тэхналогія неарганічных матэрыялаў і металургія.

Памёр А. П. Зефіраў 8 верасня 1979 г. у Маскве.

Педагагічная дзейнасць

У 1948—1951 гг. А. П. Зефіраў старэйшы выкладчык, у 1958—1961 гг. загадчык кафедрай тэхналогіі рэдкіх і радыеактыўных рэчываў (у 1961—1967 гг прафесар) Маскоўскага хіміка-тэхналагічнага інстытута імя Д. І. Мендзялеева. У 1955—1958 гг. — прафесар, загадчык кафедрай металургіі і металазнаўства Маскоўскага інжынерна-фізічнага інстытута.

Навуковая дзейнасць

А. П. Зефіраў займаўся пытаннямі хіміі і тэхналогіі рэдкіх, радыеактыўных і высакародных металаў. Прымаў удзел у распрацоўцы і ўкараненні ў прамысловую вытворчасць газавых бязводных метадаў атрымання аксідаў, фтарыдаў, металічнага урану і яго сплаваў і інш. У 1969—1979 гг. уваходзіў у склад Навуковага савета па тэарэтычным асновам хімічнай тэхналогіі Акадэміі навук СССР, у 1972—1979 гг. у склад Навуковага савета па неарганічнай хіміі. Таксама быў членам навуковых саветаў Усесаюзнага навукова-даследчага інстытута хімічнай тэхналогіі, Маскоўскага хіміка-тэхналагічнага інстытута, Маскоўскага інстытута сталі і сплаваў, секцыі Камітэта па Ленінскім і Дзяржаўным прэміям СССР. Уваходзіў у склад рэдакцыйных калегій выданняў «Атомная энергия» і «Атомная техника за рубежом».

А. П. Зефіраву належаць больш за 200 навуковых прац.

Узнагароды

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Tags:

Аляксей Пятровіч Зефіраў БіяграфіяАляксей Пятровіч Зефіраў Педагагічная дзейнасцьАляксей Пятровіч Зефіраў Навуковая дзейнасцьАляксей Пятровіч Зефіраў УзнагародыАляксей Пятровіч Зефіраў ЛітаратураАляксей Пятровіч Зефіраў СпасылкіАляксей Пятровіч Зефіраў1907197925 сакавіка8 верасняАН СССРВучоныГомельДоктар тэхнічных навукМаскваМеталургіяНеарганічная хіміяПрафесар

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Сяргей Яўгенавіч ПукстФіліп Сеймур ХофманMrBeastКаўнасЛарэн БэколЛінцАлесь РазанаўРодны склонКанадаРаберту РывелінуGoogle MapsЛеброн ДжэймсКуклічы (Свіслацкі раён)Генрых III ВалуаМагілёўская вобласцьРасійская імперыяХайбер-ПахтунхваIva SativaКасцёл Святога Духа (Мінск)Карла ТальявініІдзі і глядзіУльтраправыяЛаўрынас КашчунасТрагедыя ў НалібокахУнікодПсалтырРабіндранат ТагорПолк КаліноўскагаMediaWikiРаскіданае гняздо (п’еса)СоймЗборная Іарданіі па футболеGoogle ChromeЧыанджурФутболАральны сексІрына ПаляшчукЛітаратурныя жанрыУладзімір Мінавіч МазгоДэвід Лойд ДжорджСласцёны (Дрыбінскі раён)ГаннаДжэрэмі РэнерІспанская інквізіцыяКупал-цыбулінаАляксей Мікалаевіч СокалАсіміляцыя (мовазнаўства)Ла-Хоя (Каліфорнія)Смарт-кантрактКастусь ЦвіркаМікола ХведаровічМітрафан Віктаравіч Доўнар-ЗапольскіSkypeЛітаграфіяМасавы расстрэл дзеячаў Беларусі ў 1937 годзеМялецій СматрыцкіМіжнародны стандартны кніжны нумарРымска-Каталіцкая ЦаркваФіліп НуарэНарвалДзікае паляванне караля СтахаPornhubЛідсАдольф Гітлер УунонаІнструкцыя па транслітарацыіГісторыя БеларусіЭдуард Сямёнавіч НіканораўСымон-музыкаПаўночная АмерыкаПаўночная КаралінаЖазефіна Багарнэ🡆 More