Ісламская Рэспубліка Афганістан

Ісламская Рэспубліка Афганістан (дары: جمهوری اسلامی افغانستان, пушту: د افغانستان اسلامي جمهوریت) — дзяржава, якая існавала з 26 студзеня 2004 года па 15 жніўня 2021 года.

Насельніцтва (ацэнка 2019) — 32,226 млн чалавек, тэрыторыя — 652 864 км².

Гістарычная дзяржава
Ісламская Рэспубліка Афганістан
перс.: جمهوری اسلامی افغانستان
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Гімн: Гімн Афганістана
Ісламская Рэспубліка Афганістан
< Ісламская Рэспубліка Афганістан
Ісламская Рэспубліка Афганістан >
26 студзеня 2004 — 15 жніўня 2021

Сталіца
Мова(ы) пушту і персідская
Афіцыйная мова пушту
Рэлігія іслам
Грашовая адзінка Афгані
Плошча
  • 652 864 км²
Насельніцтва
  • 39 905 102 чал. (2021)
Форма кіравання рэспубліка

Сталіца — Кабул. Дзяржаўныя мовы — дары і пушту.

Унітарная дзяржава, прэзідэнцкая рэспубліка. 29 верасня 2014 года пост прэзідэнта заняў Ашраф Гані Ахмадзай, які падаў у адстаўку 15 жніўня 2021 года. 17 жніўня абавязкі кіраўніка дзяржавы ўзяў на сябе віцэ-прэзідэнт Амрула Салех.

Межавала з Іранам на захадзе, Пакістанам — на поўдні і ўсходзе, Туркменістанам, Узбекістанам і Таджыкістанам — на поўначы, КНР — ў самай ўсходняй частцы краіны, з Індыяй (дакладней, аспрэчванай Індыяй, КНР і Пакістанам тэрыторыяй Кашмірам) на ўсходзе.

15 жніўня 2021 года тэрарыстычны ісламісцкі рух «Талібан» узяў тэрыторыю Афганістана пад кантроль, фактычна ліквідаваўшы Ісламскую Рэспубліку Афганістан.

Гісторыя

Пасля падзення рэжыму талібаў была абвешчана Ісламская Рэспубліка Афганістан. У снежні 2001 года на Бонскай канферэнцыі афганскіх палітычных дзеячаў Хамід Карзай быў пастаўлены на чале пераходнай адміністрацыі Афганістана. У чэрвені 2002 года Лоя-джырга (Вышэйшы савет, у які ўваходзяць лідары ўсіх народаў, плямёнаў і груповак Афганістана) абрала яго часовым прэзідэнтам краіны. У 2004 годзе была прынята новая Канстытуцыя і праведзены першыя прэзідэнцкія выбары, на якіх перамог Хамід Карзай.

20 жніўня 2009 года ў краіне прайшлі чарговыя прэзідэнцкія выбары, перамогу на якіх зноў атрымаў Хамід Карзай.

Кіраўніком краіны ў 2014 годзе стаў Ашраф Гані.

У краіне ўсё яшчэ працягваецца грамадзянская вайна, але ўжо з удзелам Міжнародных сіл садзейнічання бяспекі ў Афганістане (ISAF).

Паводле звестак Thomson Reuters Foundation, які апублікаваў у студзені 2019 года рэйтынг самых небяспечных для жанчын краін свету, Афганістан займае другую пазіцыю ў спісе дзяржаў з найбольшай колькасцю рызык для жанчыны ў плане аховы здароўя, доступу да эканамічных рэсурсаў, звычайнага жыцця, сексуальнага гвалту, гандлю людзьмі.

На думку спецыяльнага прадстаўніка Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі па Афганістане Заміра Кабулава, урад Ісламскай Рэспублікі Афганістан быў марыянеткавым.

Пачатак грамадзянскай вайны

Пачынаючы з 1 мая 2021 года, у сувязі з абвяшчэннем аб канчатковым сыходзе амерыканскіх войскаў з краіны, баевікамі тэрарыстычнай арганізацыі «Талібан» пачалася актыўная наступальная аперацыя супраць урадавых сіл Афганістана. Урад Афганістана пачаў імкліва губляць кантроль над тэрыторыяй краіны. На пачатак жніўня афганскія Талібы захапілі і ўтрымлівалі 200 раённых цэнтраў з 417, а да сярэдзіны жніўня ўжо большую частку тэрыторый Афганістана, уключаючы 2/3 сталіц правінцый.

15 жніўня 2021 года «Талібан» абвясціў аб поўным захопе тэрыторыі Афганістана. Прэзідэнт Афганістана Ашраф Гані пагадзіўся сысці ў адстаўку і збег з краіны.

17 жніўня віцэ-прэзідэнт Афганістана Амрула Салех заявіў, што знаходзіцца ў краіне, абвясціў сябе выконваючым абавязкі прэзідэнта Афганістана і паабяцаў працягнуць супраціў Талібану.

Дыпламатычныя прадстаўніцтвы

Прадстаўнік Афганістана пры ААН прызначаецца ўладамі ІРА па стане на люты 2022 года. Таксама пад сцягам ІРА працуюць пасольствы Афганістана ва многіх краінах свету.

Дзяржаўныя сімвалы

Сцяг

Ісламская Рэспубліка Афганістан 
Сцяг Афганістана.

Гэты сцяг быў прыняты ў 2004 годзе. Выява сцяга ўяўляе сабой вертыкальны чорна-чырвона-зялёны Трыкалор, у цэнтры якога (пасярэдзіне чырвонай паласы) намаляваная дзяржаўная эмблема Афганістана. Чорны колер сімвалізуе гістарычнае мінулае — барацьбу з брытанскімі каланізатарамі, чырвоны — кроў, пралітую за свабоду, зялёны — традыцыйны колер іслама. Прапорцыі сцяга — 7:10.

Герб

Ісламская Рэспубліка Афганістан 
Герб Афганістана.

Герб (нацыянальная эмблема) Афганістана існуе з моманту ўтварэння дзяржавы. Выява герба ўяўляе сабой мячэць з мінбарам, апраўленую каласамі. Да мячэці прыстаўлены два сцяга Афганістана. Зверху намаляваная асветленая прамянямі сонца Шахада — ісламскі сімвал веры, пад якім размешчаны такбір (надпіс «Алах вялікі»). Пад мячэццю — дата 1298 год, што па ісламскім календары адпавядае 1919 году, калі краіна здабыла незалежнасць. Герб таксама намаляваны на сцягу Афганістана.

Гімн

Гімн Афганістана быў прыняты ў маі 2006 года. Словы гімна выконваюцца на мове пушту і ўтрымліваюць у сабе такбір (словы «Алах вялікі»), а таксама пералік усіх народаў, якія насяляюць Афганістан.

Дзяржаўна-палітычны лад

Дзяржаўны лад

Згодна Канстытуцыі 2004 года, Афганістан з’яшляецца ісламскай рэспублікай з прэзідэнцкай формай кіравання.

Кіраўнік дзяржавы

Ісламская Рэспубліка Афганістан 
Прэзідэнт Ашраф Гані.

Прэзідэнт з’яўляцца Вярхоўным галоўнакамандуючым узброенымі сіламі краіны, фармаваў урад, абіраўся (не больш чым на два тэрміны запар) на чатыры гады ўсеагульным таемным галасаваннем. У 2009 годзе, ва ўмовах замежнай акупацыі, прэзідэнтам Афганістана быў абраны Хамід Карзай. У верасні 2014 прэзідэнтам Афганістана абраны Ашраф Гані Ахмадзай. Ён быў пераабраны на выбарах 2018 года.

Выканаўчая ўлада

Кіраўніком урада з’яўляўся прэзідэнт, які прызначаў з адабрэння Парламента членаў кабінета. У падпарадкаванні ўрада — бюджэт, законапраекты, нарматывы, інструкцыі і г.д. у складзе ўрада знаходзіліся 27 чалавек.

Заканадаўчая ўлада

Ісламская Рэспубліка Афганістан 
Парламент Афганістана ў 2006 годзе.

Вышэйшым органам заканадаўчай улады з’яўляўся Парламент (у Афганістане ён называецца Маджлес-е мелі, які складаўся з верхняй (Мішрану джырга) і ніжняй (Валесі джырга) палат. Верхняя палата складалася з 249 дэпутатаў, якія выбіраюцца шляхам прамых усеагульных і таемных выбараў на чатырохгадовы тэрмін.

Судовая сістэма

У Афганістане судовая сістэма з’яўлялася незалежнай галіной дзяржаўнай улады. У цяперашні час, у рамках выканання Бонскіх пагадненняў 2001 года, Афганістан часова вярнуўся да судовай сістэмы 1964 года, у якой традыцыйнае шарыяцкае права спалучаецца з элементамі еўрапейскіх прававых сістэм. Хоць у ёй няма выразных указанняў адносна ролі шарыяту, у ёй адзначана, што законы не павінны супярэчыць асноўным прынцыпам іслама.

Лойя Джырга (Вышэйшы савет)

У структуры вышэйшых органаў дзяржаўнага кіравання ёсць таксама традыцыйны орган прадстаўнічай улады — Лойя-джырга («Вялікі сход», «Вышэйшы савет»), у склад якога ўваходзяць члены абедзвюх палат парламента і старшыні правінцыйных і акруговых саветаў.

Праваахоўныя органы

Ісламская Рэспубліка Афганістан 
Паліцэйскія падраздзяленні на парадзе.

Органы правапарадку прадстаўлены Афганскай нацыянальнай паліцыяй, якая ў 2010 годзе налічвала каля 90 000 чалавек.

З прычыны грамадзянскай вайны паліцэйскія функцыі выконвалі вайсковыя падраздзяленні. Карупцыя і непісьменнасць сярод супрацоўнікаў заставалася на высокім узроўні. Паліцэйскія падраздзяленні рыхтаваліся інструктарамі з краін НАТА.

Унутраная і знешняя палітыка

Ісламская Рэспубліка Афганістан 
Прэзідэнт Афганістана Ашраф Гані і прэм’ер-міністр Індыі Нарэндра Модзі.

У канцы 2001 года Савет Бяспекі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый санкцыянаваў стварэнне міжнародных сіл садзейнічання бяспекі (ІСАФ). Гэта падраздзяленні ў складзе войскаў НАТА, якія ўдзельнічаюць у аказанні дапамогі ўраду прэзідэнта Хаміда Карзая, а таксама аднаўленню ключавой інфраструктуры ў краіне. У 2005 годзе ЗША і Афганістан падпісалі стратэгічнае пагадненне аб партнёрстве абедзвюх дзяржаў і доўгатэрміновых адносінах. Некалькі мільярдаў долараў былі выдаткаваны міжнароднай супольнасцю для аднаўлення краіны.

Адміністрацыйны падзел

Ісламская Рэспубліка Афганістан 
Карта адміністрацыйнага падзелу Афганістана.

Афганістан з’яўляўся унітарнай дзяржавай і адміністрацыйна дзеліўся на 34 правінцыі (вілаят, velāyat), якія, у сваю чаргу, дзеляцца на раёны.

Узброеныя сілы

Узброеныя сілы Ісламскай Рэспублікі Афганістан былі фактычна створаны нанова пры дапамозе інструктараў ЗША і НАТА. Па стане на студзень 2010 года, колькасць узброеных сіл складала 108 000 чалавек.

Узброеныя сілы Ісламскай Рэспублікі Афганістан падзяляюцца на Афганскую нацыянальную армію (АНА) і Ваенна-паветраныя сілы Афганістана (раней — Нацыянальны паветраны корпус Афганскай нацыянальнай арміі). Арганізацыйна УС ІРА складаюцца з корпуса, якія падзяляюцца на брыгады і батальёны. Таксама, у склад УС ІРА ўваходзіць Корпус камандас.

Узбраенні УС ІРА скзаладецца з цяжкай тэхнікі, у асноўным, вытворчасці СССР, якая дасталася ў спадчыну ад УС ДРА: БМП-1, БТР-60, БТР-80, танк Т-55, Т-62, а таксама ЗША: баявыя машыны пяхоты M-113 і Humvee.

Ваенна-паветраныя сілы Афганістана прадстаўлены Нацыянальным паветраным корпусам Афганістана. На ўзбраенні складаюцца, у асноўным, верталёты савецкай вытворчасці: Мі-8, Мі-17, Мі-24, а таксама чэхаславацкі навучальныя Самалёты L-39.

Зноскі

Tags:

Ісламская Рэспубліка Афганістан ГісторыяІсламская Рэспубліка Афганістан Дзяржаўныя сімвалыІсламская Рэспубліка Афганістан Дзяржаўна-палітычны ладІсламская Рэспубліка Афганістан Адміністрацыйны падзелІсламская Рэспубліка Афганістан Узброеныя сілыІсламская Рэспубліка АфганістанДары, моваДзяржаваПушту

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Не бойся!Саюз беларускіх пісьменнікаўСексуальнасць чалавекаТэмнэНасельніцтва БеларусіАлесь ПісьмянкоўЯн ТысевічРасійская імперыяНафтаЮрка ГолубГрунвальдская бітваМіланЯўгенія ЯнішчыцУярБелсатСяргей Іванавіч ГрахоўскіЗаслужаны дзеяч культуры Рэспублікі БеларусьТарашкевіцаНацыянальная бібліятэка ФранцыіБеларускі фонд спартыўнай салідарнасці30 красавікаМікола МаляўкаАндрэй Аляксандравіч Уцюрынh8kpjЛюдзі на балоце (раман)Уварванне Расіі ва Украіну (з 2022)28 красавікаСучаснасцьПеснярыПрыватныя ваенныя кампаніі ў Іракскай вайнеЛідская раўнінаВялікдзеньШыман КанарскіНовы замак (Гродна)ПрыродаВіктар КазькоГенадзь Валер’евіч ШутаўC++Звычайны прэзідэнтЧырвоная кніга Рэспублікі БеларусьГанаровыя грамадзяне ПолацкаАдвакаты, пазбаўленыя ліцэнзіі ў час палітычнага крызісу ў Беларусі2012ЗлучнікКалі кветкі не маўчацьВісарыён Сцяпанавіч ГарбукГроднаСтаражытнаруская моваБелы буселБеларускі нацыянальны касцюмПраспект Незалежнасці (Мінск)ВейшнорыяВярбаStreit Group SpartanЗайменнікХрыстос прызямліўся ў ГародніСвятлана Аляксандраўна АлексіевічГарбузАдраджэннеГалоўная старонкаБрэсцкая вобласцьДагаворВіктар Францавіч КучынскіСінагога ў Задзвінні (Віцебск)Міхаіл Сцяпанавіч ВысоцкіBingРодны склонСцяг БеларусіСалавёвэ (Ясынувацкі раён)Пётр Міронавіч МашэраўГамеланЮлія Анатолеўна Арцюх🡆 More