Мова Дары: мова персідскай групы

Дары́ — адна з афіцыйных моў Афганістана (разам з пушту); часта разглядаецца як адзін з літаратурных варыянтаў персідскай мовы ў шырокім сэнсе (разам з уласна іранскім фарсі і таджыкскай мовай, з якімі дары ўтварае дыялектны кантынуум).

Дары
Саманазва دری‎
Краіны
Агульная колькасць носьбітаў
  • 9 600 000 чал. (2011)
Класіфікацыя
Пісьменнасць Persian alphabet[d], Arabic script[d], Q4363761? і арабскі алфавіт
Моўныя коды
ISO 639-1
ISO 639-2
ISO 639-3 prs
WALS dri
Ethnologue prs
Linguasphere 58-AAC-ce
ABS ASCL 4105
IETF prs
Glottolog dari1249
Мова Дары: Назва, Гісторыя, Распаўсюджанасць Вікіпедыя на гэтай мове

Уваходзіць у паўднёва-заходнюю групу іранскіх моў.

Назва

Даследчыкі раней называлі мову дары персідска-кабульскай (фарсі-кабулі) ці проста кабулі, афганска-персідскай, кабульска-персідскай, кабульска-таджыкскай.

Мова класічнай персідска-таджыкскай літаратуры (9-15 стст.) у часы свайго бытавання таксама называлася parsī (у арабізаванай форме farsī), ці parsī-yi darī, г.зн. «прыдворная персідская», таму што гэта была мова двара, знаці, палітыкі і літаратуры, навукі і права таго часу.

У 1964 годзе ў Афганістане для афганскай нормы фарсі была прынята назва «дары». Адраджэннем старога тэрміна афганцы імкнуліся падкрэсліць сваю прамую сувязь з мовай класічнай персідска-таджыкскай літаратуры 10-16 стст.

Гісторыя

Мова дары мае агульную гісторыю з таджыкскай і персідскай мовамі і ўзыходзіць да сярэднеперсідскай і старажытнаперсідскай.

Развіццё дары неразрыўна звязана са станаўленнем новаперсідскай мовы на аснове мовы класічнай персідска-таджыкскай літаратуры (9-15 стст.), якая ў той час таксама называлася parsī (у арабізаванай форме farsī), ці parsī-yi darī, г.зн. «прыдворная персідская», і была мовай двара, палітыкі і літаратуры, навукі і права таго часу.

Распаўсюджанасць

Распаўсюджана ў асноўным у цэнтральных, паўночных і заходніх правінцыях Афганістана. Прыкладна для 4 млн чалавек мова дары ў яе розных дыялектных варыянтах з'яўляецца роднай, але ёю валодаюць многія іншыя народы Афганістана і Пакістана. Колькасць гаворачых на ёй дасягае 9-10 млн.

Пісьмо

Пісьменнасць дары створана на аснове арабскага пісьма з дабаўленнем 4-х літар для гукаў р, c, z, g, якіх няма ў арабскай.

Дыялекты

У аснове літаратурнай дары ляжыць кабульскі дыялект (кабулі). Выдзяляюцца дзве групы дыялектаў:

  1. гаворкі раёнаў Герата, Лагара, Гардэза і Хазараджата, блізкія дыялектам паўночна-ўсходняга Ірана;
  2. гаворкі Бадахшана, Панджшэра, Кахістана і раёна Кабула, якія маюць многа падобных рыс з паўднёвымі дыялектамі і гаворкамі таджыкскай мовы.

Лексіка

У дары значны пласт запазычанняў з арабскай лексікі. Вялікі ўплыў на дары аказвае мова пушту, з якой яна з даўніх часоў знаходзіцца ў блізкім кантакце. Асабліва гэта прыкметна ў лексіцы і фанетыцы.

Граматыка

Тыпалагічна дары з'яўляецца мовай намінатыўнага строю, флектыўна-аналітычнага тыпу з элементамі аглюцінацыі. Флектыўнае словазмяненне назіраецца ў дзеяслове, дзе асабовыя канчаткі выражаюць значэнні ліку і асобы. Граматычнай катэгорыі роду няма. Марфалагічна ніяк не выражана катэгорыя адушаўлёнасці/неадушаўлёнасці.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Дары (мова), which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

Tags:

Мова Дары НазваМова Дары ГісторыяМова Дары РаспаўсюджанасцьМова Дары ПісьмоМова Дары ДыялектыМова Дары ЛексікаМова Дары ГраматыкаМова Дары ЛітаратураМова Дары СпасылкіМова ДарыАфганістанПуштуТаджыкская моваФарсі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Янка БрыльГарады БеларусіСям’яВітаўтЦягнікКрывічыБагачВялікая Айчынная вайнаМайУніверсітэт Святога ТомасаШчасцеПлешчыцы (Пінскі раён)Чыгуначны вакзалПалессеГерб Новага Двара (Шчучынскі раён)Міхась ЛынькоўВілейкаЛютаўская рэвалюцыяБеларуская Грэка-Каталіцкая ЦаркваКасцёл Святога Сымона і Святой АленыC++Універсітэт імя Дж. КрэндалаАлесь ЖукКобрынскі раёнАлександрынскі тэатрМонктанскі ўніверсітэтАлесь ПетрашкевічАпавяданнеЗлучаныя Штаты АмерыкіКіслародБеларуская ВікіпедыяПятрусь БроўкаПрамысловасцьЛітваІнцыдэнт Асама-СансаДзяржаўная прэмія Рэспублікі БеларусьТарашкевіцаГасцінец (дарога)SandvineСяргей Іванавіч ГрахоўскіМінскі метрапалітэнВожык (часопіс)Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2025)Ордэн Дружбы народаў (СССР)188-я інжынерна-сапёрная брыгадаФранцыск СкарынаАтрыйЯгайлаІгар Міхайлавіч Пракаповіч100 найвялікшых беларускіх песеньМіхась СтральцоўКунілінгусГерб БеларусіДзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі БеларусьСпадарВышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2024ПаўлінкаВерлібр1992Траецкае прадмесцеВайнаАБелавежская пушчаМы ідзём шырокімі паляміРаскіданае гняздо (п’еса)ТэмнэКіраўнікі МінскаВера Аляксандраўна Палякова-МакейБеларуская літаратураСхема БЧБЧас UnixАляксандр Аляксандравіч ВіхорАнатоль ВярцінскіБеларускі алфавітAP$ENT🡆 More