Ісаму Акасакі

Ісаму Акасакі (яп.: 赤崎 勇; 30 студзеня 1929, Тыран — 1 красавіка 2021, Нагоя) — японскі навуковец, вядомы сваімі працамі ў галіне паўправадніковага матэрыялазнаўства і оптаэлектронікі.

Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы, член Японскай акадэміі навук (2014). Вынаходнік яркіх сініх нітрыд-галіевых паўправадніковых святлодыёдаў (1989 год) і пасля нітрыд-галіевых сініх святлодыёдаў падвышанай яркасці.

Ісаму Акасакі
яп.: 赤﨑 勇
Ісаму Акасакі
Дата нараджэння 30 студзеня 1929(1929-01-30)[…]
Месца нараджэння
Дата смерці 1 красавіка 2021(2021-04-01) (92 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік, прафесар, інжынер, даследчык
Навуковая сфера фізік
Месца працы
Навуковая ступень доктар інжынерыі[d] і бакалаўр навук[d]
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Нарадзіўся і вырас у прэфектуры Кагосіма, дзе падчас вайны яго дом быў разбураны, а сам ён ледзь не загінуў у выніку налёту амерыканскай авіяцыі. У 1952 годзе скончыў Кіёцкі універсітэт і некаторы час працаваў у кампаніі Kobe Kogyo Co. (зараз Denso Ten[en]). З 1959 года займаўся даследчай працай у галіне электронікі ў Нагойскім універсітэце і ў 1964 годзе атрымаў ступень доктара тэхнічных навук. Затым працаваў у кампаніі Matsushita Electric Industrial, дзе ўзначальваў лабараторыю фундаментальных даследаванняў і аддзяленне па даследаванні паўправаднікоў. З 1981 года прафесар факультэта электронікі Нагойскага ўніверсітэта. З 1992 года працаваў ва Універсітэце Мэйдзё, дзе з 1996 года быў дырэктарам Цэнтра па даследаванні нітрыдных паўправаднікоў. У 2004 годзе Нагойскі ўніверсітэт прысвоіў яму званне ганаровага прафесара; у 2006 годзе тут адкрыўся названы ў яго гонар Інстытут Акасакі.

З 1973 года праводзіў поўнамаштабныя даследаванні, накіраваныя на стварэнне сініх паўправадніковых святлодыёдаў. Тэхналогія стварэння чырвоных і зялёных святлодыёдаў была да таго часу распрацавана. Праблемай было атрыманне патрэбных паўправадніковых крышталяў добрай якасці; самымі папулярнымі кандыдатамі былі нітрыд галію і селенід цынку, аднак апошні не адрозніваўся вельмі высокай стабільнасцю. У 1985 годзе Акасакі з супрацоўнікамі дасягнуў поспеху, прапанаваўшы вырошчваць крышталі нітрыду галію на падкладцы з сапфіру, пакрытай буферным пластом нітрыду алюмінію. У 1989 годзе яны паказалі, што легаванне атамамі магнію ператварае крышталь нітрыду галію ў паўправаднік р-тыпу, здольны даваць значна больш інтэнсіўнае свячэнне. На гэтай аснове ў пачатку 1990-х гадоў былі створаны першыя сінія святлодыёды.

Узнагароды

  • 1991 — Прэмія газеты «Цюніці»
  • 1995 — Залаты медалі Генрыха Велкера
  • 1996 — Медаль з пурпурнай стужкай
  • 1998 — Прэмія Ранка
  • 1998 — C&C Prize
  • 1999 — Медаль Гордана Мура
  • 1999 — Toray Science and Technology Prize
  • 2000 — Прэмія Асахі
  • 2002 — Ордэн Узыходзячага сонца
  • 2002 — Прэмія Фудзівары
  • 2004 — Заслужаны дзеяч культуры
  • 2008 — Замежны член Нацыянальнай інжынернай акадэміі ЗША
  • 2009 — Прэмія Кіёта па перадавых тэхналогіях
  • 2011 — Ордэн Культуры
  • 2011 — Медаль Эдысана
  • 2014 — Імператарская прэмія Японскай акадэміі навук
  • 2014 — Нобелеўская прэмія па фізіцы сумесна з Хіросі Амана і Сюдзі Накамура.
  • 2015 — Прэмія Чарльза Старка Дрэйпера (у ліку ўзнагароджаных таксама Сюдзі Накамура і Нік Халаньяк).
  • 2021 — Прэмія каралевы Лізаветы II у галіне інжынернай справы

Абраныя публікацыі

  • Amano H., Sawaki N., Akasaki I., Toyoda Y. Metalorganic vapor phase epitaxial growth of a high quality GaN film using an AlN buffer layer. — Applied Physics Letters, 1986. — Vol. 48. — P. 353–355. — DOI:10.1063/1.96549
  • Amano H., Kito M., Hiramatsu K., Akasaki I. P-type conduction in Mg-doped GaN treated with low-energy electron beam irradiation (LEEBI). — Japanese Journal of Applied Physics, 1989. — Vol. 28. — P. L2112–L2114. — DOI:10.1143/JJAP.28.L2112
  • Akasaki I., Amano H., Koide Y., Hiramatsu K., Sawaki N. Effects of ain buffer layer on crystallographic structure and on electrical and optical properties of GaN and Ga1-xAlxN (0 < x ≦ 0.4) films grown on sapphire substrate by MOVPE. — Journal of Crystal Growth, 1989. — Vol. 98. — P. 209–219. — DOI:10.1016/0022-0248(89)90200-5
  • Amano H., Kito M., Hiramatsu K., Akasaki I. rowth and Luminescence Properties of Mg-Doped GaN Prepared by MOVPE. — Journal of the Electrochemical Society, 1990. — Vol. 137. — P. 1639–1641. — DOI:10.1149/1.2086742
  • Akasaki I., Amano H., Kito M., Hiramatsu K. Photoluminescence of Mg-doped p-type GaN and electroluminescence of GaN p-n junction LED. — Journal of Luminescence, 1991. — Vol. 48-49. — P. 666–670. — DOI:10.1016/0022-2313(91)90215-H
  • Hiramatsu K., Itoh S., Amano H., Akasaki I., Kuwano N., Shiraishi T., Oki K. Growth mechanism of GaN grown on sapphire with A1N buffer layer by MOVPE. — Journal of Crystal Growth, 1991. — Vol. 115. — P. 628–633. — DOI:10.1016/0022-0248(91)90816-N
  • Akasaki I., Sota S., Sakai H., Tanaka T., Koike M., Amano H. Shortest wavelength semiconductor laser diode. — Electronics Letters, 1996. — Vol. 32. — P. 1105–1106. — DOI:10.1049/el:19960743
  • Akasaki I., Amano H. Crystal growth and conductivity control of group III nitride semiconductors and their application to short wavelength light emitters. — Japanese Journal of Applied Physics, 1997. — Vol. 36. — P. 5393–5408. — DOI:10.1143/jjap.36.5393
  • Takeuchi T., Amano H., Akasaki I. Theoretical study of orientation dependence of piezoelectric effects in wurtzite strained GaInN/GaN heterostructures and quantum wells. — Japanese Journal of Applied Physics, 2000. — Vol. 39. — P. 413–416. — DOI:10.1143/jjap.39.413
  • Акасаки И. Увлекательные приключения в поисках синего света: Нобелевская лекция. — УФН, 2016. — Vol. 186. — P. 504–517. — DOI:10.3367/UFNr.2014.12.037725

Крыніцы

  • а б Isamu Akasaki - FactsNobel Foundation. Праверана 7 мая 2020.
  • а б https://www.nippon.com/en/news/yjj2021040200887/
  • Science in Action, Nobel Prizes 2014BBC, 2014.
  • Deceased Members (англ.)
  • а б Koide 2021.
  • OSA 2021.
  • а б Hayes D.C.. Akasaki Isamu (англ.). Encyclopedia Britannica (7 красавіка 2021).
  • Dr. Isamu Akasaki (англ.)
  • Літаратура

    Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Ісаму Акасакі, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Ісаму Акасакі БіяграфіяІсаму Акасакі УзнагародыІсаму Акасакі Абраныя публікацыіІсаму Акасакі КрыніцыІсаму Акасакі ЛітаратураІсаму Акасакі СпасылкіІсаму Акасакі1 красавіка1929202130 студзеняМатэрыялазнаўстваНагояНобелеўская прэмія па фізіцыОптаэлектронікаПаўправадніковы дыёдСвятлодыёдЯпонская мова

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Дзень беларускага пісьменстваЧарнобыльская катастрофаЕфрасіння ПолацкаяБалясінаУладзімір Мікалаевіч КарватУладзімір Георгіевіч МулявінЗасухаГенадзь Пятровіч Пашкоў361-я асобная база аховы і абслугоўванняГаліна Аляксандраўна БарташэвічБеласнежка і сямёра гномаў (мультфільм, 1937)Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла (Іўе)Сезон 2021/2022 «Цмокі-Мінск-2»Гамер СімпсанКасцёл Найсвяцейшай Тройцы (Гервяты)ЭндагаміяХаркаўАлег Віктаравіч НавіцкіЧэмпіянат свету па футболе 1930ДыфтэрыяБеспілотны лятальны апаратБарокаГеаграфія сельскай гаспадаркіNürnbergУсебеларускі народны сходБеларускі нацыянальны касцюмГерб Беларускай Народнай РэспублікіВаршаваМаўнт-Элісанаўскі ўніверсітэтУладзімір СцяпанУладзімір Пятровіч БутрамееўПавецьБудынак Нацыянальнай бібліятэкі БеларусіДняпровецРамантызмАлег Антонавіч ЛойкаПартыя свабоды (Нідэрланды)СцягLinebetУкраінаСвая моваВіцебскБярозка (часопіс)КанюшынаКасцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Будслаў)25 красавікаКузьма ЧорныІгар Хведаравіч СідарукАтамная арбітальБеларусьПадзелы Рэчы ПаспалітайБіскаяНідэрландская моваЭліптычная крываяАперацыйная сістэмаАртур Аляксандравіч КлінаўІзі ХарыкПокуцьМонктанскі ўніверсітэтІван ЧыгрынаўБеларуская літаратураПолымя (літаратурнае аб’яднанне)Шэры журавельТрумэн КапотэПаўстанцкі рух у ЛітвеДудка беларускаяГімн УкраіныЛетнія Алімпійскія гульні 1920Назоўны склонКрасавікБабруйскКафляНіна Іосіфаўна МацяшЖанрФедэральныя стандарты апрацоўкі інфармацыіДзева Марыя🡆 More