Іраклій Вісарыёнавіч Абашыдзэ

Іра́клій Вісарыёнавіч Абашы́дзэ (груз.

Першы сакратар (затым старшыня кіраўніцтва) Саюза пісьменнікаў Грузінскай ССР (1953—1967). Акадэмік Акадэміі навук Грузіі (1960). Герой Сацыялістычнай Працы (1979).

Іраклій Вісарыёнавіч Абашыдзэ
груз. ირაკლი ბესარიონის ძე აბაშიძე
Сцяг9-ы Старшыня Вярхоўнага Савета Грузінскай ССР
12 ліпеня 1971 — 14 лістапада 1990
Папярэднік Рафаэл Рафаэлавіч Двалі
Пераемнік Звіяд Канстанцінавіч Гамсахурдыя
Нараджэнне 10 (23) лістапада 1909
Смерць 14 студзеня 1992(1992-01-14) (82 гады)
Месца пахавання
Імя пры нараджэнні груз. ირაკლი აბაშიძე
Партыя КПСС
Член у
Адукацыя
Прафесія паэт, палітык
Дзейнасць паэт, палітык
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера паэзія
Узнагароды
Герой Сацыялістычнай Працы  — 1979
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Леніна
Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Дружбы народаў
Ордэн «Знак Пашаны»

Біяграфія

Нарадзіўся ў сяле Хоні Кутаіскай губерні. Пачаў друкавацца ў 1928 годзе. У 1931 годзе скончыў філалагічны факультэт Тбіліскага ўніверсітэта і праз тры гады ўжо ўдзельнічаў у Першым з'ездзе Саюза пісьменнікаў СССР. У 1939 годзе ўступіў у УКП(б). У час Вялікай Айчыннай вайны пайшоў на фронт. Пазней быў галоўным рэдактарам часопіса «Мнатобі» (груз. მნათობი).

У розны час быў старшынёй Саюза пісьменнікаў Грузіі. У 1970 годзе стаў таксама віцэ-прэзідэнтам Акадэміі навук Грузінскай ССР. У 1960 годзе арганізаваў экспедыцыю ў грузінскі манастыр Святога Крыжа ў Іерусаліме, падчас якой была выяўлена фрэска Шоты Руставелі.

У 1960 годзе яму было прысвоена званне акадэміка Акадэміі навук Грузіі. З'яўляўся заснавальнікам і галоўным рэдактарам Грузінскай савецкай энцыклапедыі (тамы 1—12, 1975—1987), першым старшынёй таварыства Руставелі Грузіі (1980). У 1979 годзе яму было прысвоена званне Герой Сацыялістычнай Працы.

Паэзія Абашыдзэ заснавана на патрыятычных каштоўнасцях грузінскай культуры. Хоць Абашыдзэ быў даволі лаяльным да савецкага ладу, ён падтрымаў Звіяда Гамсахурдыя на шляху да незалежнасці Грузіі. Памёр Абашыдзэ 14 студзеня 1992 года ў Тбілісі і быў удастоены дзяржаўнага пахавання.

Творчасць

Асноўныя тэмы творчасці — Грузія ў мінулым і сучасным, лёс мастацтва, грамадзянскі абавязак паэта. Аўтар зборнікаў паэзіі «Набліжэнне» (1966), «І гэтыя песні — маёй Грузіі» (1971), «Радзіма» (1973), «Вятры ў даліне Рыёні» (1979), цыклаў вершаў «Па слядах Руставелі» (1959), «Палесціна, Палесціна» (прэмія імя Ш. Руставелі 1966), літаратурна-крытычных артыкулаў (зборнік «За высокае майстэрства», 1959). За цыкл «У палымянай Індыі» і кнігу «Па дарогах Індыі» ганараваны Міжнароднай прэміяй імя Дж. Нэру 1972.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Іраклій Вісарыёнавіч Абашыдзэ на сайце «Героі краіны»

Tags:

Іраклій Вісарыёнавіч Абашыдзэ БіяграфіяІраклій Вісарыёнавіч Абашыдзэ ТворчасцьІраклій Вісарыёнавіч Абашыдзэ ЛітаратураІраклій Вісарыёнавіч Абашыдзэ СпасылкіІраклій Вісарыёнавіч Абашыдзэ14 студзеня1909199223 лістападаАкадэмія навук ГрузііГерой Сацыялістычнай ПрацыГрузінская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Мірскі замакЛоўрэнс Аравійскі (фільм)Мар’ян ДуксаБанкруцтваDitylenchusСяргей Паўлавіч АбламейкаАляксей ДудараўAP$ENTСвабоднае аб’яднанне спартсменаў БеларусіБісексуалЯўгенія ЯнішчыцБелая сітаўкаЧарнобыльБеларуская цэнтральная радаНеарамантызмДжо БайдэнВадзім КабанчукЛюдміла Пятроўна ВоранаваПаддзягцярняЭль-НіньёБеларуская чыгункаВаенная аперацыя супраць Ісламскай дзяржавыСвятлана Аляксандраўна АлексіевічКлементс МаркемІван МележДзеепрыслоўеТрэцяе пакаленне гульнявых сістэмАнілінгусГербы гарадоў БеларусіGoogle searchБарыс РагуляБеларусыБарыс КітПарнаграфіяГерб Новага Двара (Сакульскі павет)ЛічэбнікДзяржаўная прэмія Рэспублікі БеларусьЭYouTubeУладзімір Аляксеевіч АрлоўGoogleКалінаўка (Блужскі сельсавет)Корнуал (значэнні)ЭлектралітНасыцкЛексікаСтоле СандбекРРБ-БанкЕва ВежнавецПольшчаМінскае капішчаПрыметнікБлужскі сельсаветЯкуб КоласБеларуская ВікіпедыяГенадзь Пятровіч Пашкоў2024КітайХод каралевы (міні-серыял)Лі ЛіньсыПедру I (імператар Бразіліі)Мікіта Сяргеевіч КрыўцоўЭдвард Адамавіч ВайніловічВольга Славаміраўна БондараваПадляшшаЯнка КупалаФерэнц ЛістДзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі БеларусьСям’яБеларусь у складзе Расійскай імперыіВіртуальная машынаРэпрадуктыўная сістэма чалавека100 найвялікшых беларускіх песеньДанута Іванаўна Бічэль-ЗагнетаваАнтон Мікалаевіч Дзямкоў🡆 More