2023 Інцыдэнт З Кітайскім Аэрастатам

Інцыдэнт з кітайскім паветраным шарам над ЗША — здарэнне з пранікненнем у амерыканскую паветраную прастору, якое адбылося ў канцы студзеня і пачатку лютага 2023 года.

2 лютага, паводле заявы Міністэрства абароны ЗША, над штатам Мантана быў заўважаны кітайскі разведавальны аэрастат. Са слоў афіцыйнага Пекіна, гэта быў грамадзянскі паветраны шар, які выпадкова апынуўся над амерыканскай тэрыторыяй.

2023 Інцыдэнт З Кітайскім Аэрастатам
Фотаздымак аб’екта.
2023 Інцыдэнт З Кітайскім Аэрастатам
Памер шара ў параўнанні з F-22 і Статуяй Свабоды.
2023 Інцыдэнт З Кітайскім Аэрастатам Вонкавыя відэафайлы
2023 Інцыдэнт З Кітайскім Аэрастатам Відэа знішчэння аэрастата ракетай, выпушчанай знішчальнікам F-22

Інцыдэнт

2 лютага ў стратасферы над Мантанай высачылі паветраны шар. За аэрастатам назіралі самалёты ВПС ЗША Boeing E-3 Sentry  (англ.) і F-22 Raptor. Аб’ект быў памерам прыкладна з тры аўтобусы і меў тэхналагічны адсек. Перад выяўленнем ён прайшоў над кантынентальнай часткай Злучаных Штатаў, а раней — над Алеуцкімі астравамі і Канадай.

У амерыканскай паветранай прасторы аэрастат знаходзіўся з 28 студзеня. 30 студзеня прайшоў праз канадскія Паўночна-Заходнія тэрыторыі. Затым паветраны шар перасёк Айдаха (31 студзеня) і Мантану (1 лютага). 3 лютага аб’ект знаходзіўся над Місуры, блізу Канзас-Сіці.

Афіцыйныя асобы Міністэрства абароны ЗША разглядалі магчымасць збіць паветраны шар, але вырашылі не рабіць гэтага з-за рызыкі таго, што абломкі могуць параніць мірных жыхароў на зямлі. 4 лютага аэрастат быў усё ж збіты ля берагоў Паўднёвай Караліны. Абломкі паветранага шара былі рассеяны на плошчы 7 квадратных міль (18 км2). Былі зроблены намаганні па іх зборы.

Рэакцыя

  • 2023 Інцыдэнт З Кітайскім Аэрастатам  ЗША: Амерыканскія ўлады заявілі, што выяўлены аб’ект — разведавальны кітайскі аэрастат. Міністр абароны Лойд Осцін  (бел. (тар.)) і іншыя высокапастаўленныя ваенныя чыноўнікі правялі нараду, а прэзідэнт Джо Байдэн атрымаў «настойлівую рэкамендацыю» не збіваць аэрастат.
  • 2023 Інцыдэнт З Кітайскім Аэрастатам  Канада: Урад суседняй Канады выклікаў на бяседу пасла Кітая. Канадскія вайскоўцы запэўнілі суайчыннікаў, што ім нічога не пагражае.
  • 2023 Інцыдэнт З Кітайскім Аэрастатам  Кітай: Прадстаўнік МЗС КНР заявіў, што аб’ект быў грамадзянскім паветраным шарам, выкарыстоўваным для метэаралагічных даследванняў. Пад уплывам заходніх вятроў і з абмежаванай здольнасцю да самакіравання ён адхіліўся ад запланаванага курсу. Кітайская дзяржаўная газета China Daily  (кіт.) пісала: «Каб шпіёніць за ЗША з дапамогай паветранага шара, трэба як моцна адстаць, каб выкарыстоўваць тэхналогію 1940-х гадоў, так і быць дастаткова прасунутым, каб кантраляваць яго палёт праз акіян. Тыя, хто фабрыкуе хлусню, толькі агаляя сваё невуцтва». Пасля знішчэння кітайскі ўрад заявіў, што ён будзе абараняць законныя інтарэсы адпаведных прадпрыемстваў і пакідае за сабой права прадпрымаць далейшыя дзеянні, пры гэтым крытыкуючы ЗША за «відавочную празмерную рэакцыю і сур’ёзнае парушэнне міжнароднай практыкі».
  • 2023 Інцыдэнт З Кітайскім Аэрастатам  Венесуэла: Адміністрацыя прэзідэнта Нікаласа Мадура паўтарыла словы ўладаў Кітая, заявіўшы, што Злучаныя Штаты збілі грамадзянскі аэрастат.

Наступствы

Прэзідэнтам Джо Байдэнам, у сувязі са здарэннем, была адкладзена запланаваная дыпламатычная паездка у Кітай дзяржсакратара ЗША Энтані Блінкена.

Падобныя выпадкі

Па словах прадстаўнікоў Міністэрства абароны ЗША, у апошнія гады было некалькі выпадкаў меркаванага пранікнення кітайскіх разведвальных аэрастатаў у паветраную прастору краіны, у тым ліку тры разы пры адміністрацыі Трампа і адзін раз пры адміністрацыі Байдэна.

У 2020 годзе аналагічны паветраны шар быў заўважаны ў Сэндаі, Японія.

У лютым 2022 года ля берагоў Тайваня заўважаны некалькі паветраных шароў. Міністэрства нацыянальнай абароны Тайваня заявіла, што яны, верагодна, выкарыстоўваліся для метэаралагічных назіранняў для Усходняга камандавання тэатра ваенных дзеянняў Народна-вызваленчай арміі Кітая і не ўяўлялі непасрэднай пагрозы бяспекі.

3 лютага ў МА ЗША заявілі, што над Лацінскай Амерыкай праляцеў другі меркаваны кітайскі аэрастат. Непацверджаныя назіранні паветранага шара былі зарэгістраваны ў Калумбіі, Венесуэле і Коста-Рыцы.

Зноскі

Спасылкі

Tags:

2023 Інцыдэнт З Кітайскім Аэрастатам Інцыдэнт2023 Інцыдэнт З Кітайскім Аэрастатам Рэакцыя2023 Інцыдэнт З Кітайскім Аэрастатам Наступствы2023 Інцыдэнт З Кітайскім Аэрастатам Падобныя выпадкі2023 Інцыдэнт З Кітайскім Аэрастатам Спасылкі2023 Інцыдэнт З Кітайскім Аэрастатам2 лютага2023АэрастатМантанаМіністэрства абароны ЗШАПаветраны шарШтаты ЗША

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Мар’ян ДуксаБальніцаЛоўрэнс Аравійскі (фільм)Беларускі фонд спартыўнай салідарнасціРапуха чаротаваяІгнат Габрыэлевіч БулгакЗалог ПяцілеткіЎГаннаНапалеон ОрдаЭдвард Адамавіч ВайніловічВыручкаЛотацьАляксандр Рыгоравіч ЛукашэнкаГамерДзеепрыслоўеЮры ТуронакЛітаратура і мастацтва (газета)Саюз беларускіх пісьменнікаўДзеячы навукі і культуры Беларусі, рэпрэсаваныя пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 годаЗянон Станіслававіч ПазнякАнтон Мікалаевіч ДзямкоўКшыштаф КеслёўскіМлечны ШляхБлужскі сельсаветРэпрадуктыўная сістэма чалавекаЛічэбнікАлесь РазанаўМіхась ПазнякоўТрагедыя ў НалібокахDitylenchusСяргей Васілевіч БесарабМухамор чырвоныБеларуская Рада КультурыПечы (Барысаў)ПалаткаАстэроідФранцішак БагушэвічГарантала (правінцыя)НавагрудакНаталля Міхайлаўна ВітрэнкаСвятлана Аляксандраўна АлексіевічАндрэй Мікалаевіч МукавозчыкКуфарРодны склонАперацыйная сістэмаЧорны замак АльшанскіВітаўтGoogleВалерый Станіслававіч МянжынскіПімен ПанчанкаБрэстАнатоль Мікалаевіч ЗэкаўПрыметнікЗмітрок Змітравіч МарозаўКвэньяУладзімір СцяпанФістынгДзве душыВакуумEukaryotaМіхась БашлакоўКарпарацыя монстраў (мультфільм)Google searchХусітыБеларуская краёвая абаронаАляксандр Мікалаевіч КосінецCosmos atrosanguineusЭрэкцыяБеларусыВасіль БыкаўПершы крыжовы паходУзвышша (літаратурнае аб’яднанне)Установы Беларусі, закрытыя за падтрымку пратэстнага рухуNürnbergСэм Уортынгтан🡆 More