Юрась Бушлякоў: беларускі мовазнавец, журналіст, перакладчык

Юра́сь Сямё́навіч Бушляко́ў (29 траўня 1973, Менск — 4 чэрвеня 2013, Менск) — беларускі мовазнавец, журналіст, перакладчык.

Кандыдат філялягічных навук (2003).

Юрась Бушлякоў
Юрась Сямёнавіч Бушлякоў
Юрась Бушлякоў: беларускі мовазнавец, журналіст, перакладчык
Род дзейнасьці мовазнавец, журналіст, перакладчык
Дата нараджэньня 29 траўня 1973
Месца нараджэньня Менск, БССР
Дата сьмерці 4 чэрвеня 2013
Месца сьмерці Менск, Беларусь
Прычына сьмерці рак
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак перакладнік, журналіст, мовазнавец, беларусазнавец, прафэсар унівэрсытэту
Навуковая сфэра мовазнаўства, беларусазнаўства, radio journalism[d] і перакладніцкая дзейнасьць[d]
Месца працы

Біяграфія

Скончыў філялягічны факультэт БДУ з чырвоным дыплёмам, асьпірантуру. Абараніў кандыдацкую дысэртацыю (2003) на тэму «Моватворчая практыка Янкі Станкевіча (з гісторыі нармалізацыі беларускай мовы)». Працаваў выкладчыкам на катэдры сучаснай беларускай мовы БДУ (1999—2003), таксама выкладаў у Беларускім гуманітарным ліцэі, Карлавым унівэрсытэце ў Празе. Адначасова займаўся журналістыкай, працаваў у тэлекампаніі «ФІТ» (1994—1995), на Радыё «101,2» (1995—1996), у штотыднёвіку «Наша Ніва» (1997), карэспандэнтам беларускай і ўкраінскай рэдакцый Польскага радыё (1997—1999), журналістам радыё «Рацыя» (1999—2002), з 1996 году (праграма «Новае пакаленьне выбірае») зь перапынкамі супрацоўнічаў з «Радыё Свабода», у 2003—2004 гадах вёў там аўтарскую перадачу «Жывая мова» — нататкі з культуры беларускага маўленьня.

Кола навуковых інтарэсаў — фэномэн моўнага пурызму, пытаньні нармалізацыі беларускай літаратурнай мовы, яе стылістыкі й культуры.

Адзін з суаўтараў кнігі «Беларускі клясычны правапіс» (разам з В. Вячоркам, З. Санько, З. Саўкам; Вільня—Менск, 2005). Таксама займаўся перакладамі, пераклаў на беларускую мову паасобныя творы Чэслава Мілаша, Эдгара Алана По, Вітальда Гамбровіча, Зьбігнева Гэрбэрта, Яраслава Сэйфэрта.

Памёр 4 чэрвеня 2013 году ад мэляномы. Пахаваны на Паўночных могілках Менску.

Крыніцы й заўвагі

Вонкавыя спасылкі

Tags:

19732003201329 траўня4 чэрвеняМенскМовазнаўстваФілялёгія

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ЖамойцьКароніс (тэкставы сымбаль).ve1992ФілязофіяЛітваВадзім Саранчукоў.tm29 красавікаМарозіва.ae.bnРэчыца1897Мужчына зьверхуМарат ЖылінскіБітва пад Кейданамі77МайкрасофтУсяслаў Чарадзей.bhВіды сувязі словаўМіхаіл Мураўёў1939Навасёлкі (Хвойніцкі раён).ai.cn.laСельская гаспадаркаАнгельская моваАборт.fi.lkПервамай (грамада).zaЭльдар РазанаўПрыназоўнікПолацкае княства.ccВайна Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоўУкраінізм.tgНародны Альбом2005Нямеччына.idІўрыт.lc.ge.szАрхікатэдральны касьцёл Імя Найсьвяцейшай Панны Марыі (Менск)ІзраільQR-кодIMDb.euГСяргей ПрытыцкіРадаўніцаВялікае Княства Літоўскае.gaЮзэф ПілсудзкіМіндоўгБеларусазнаўства93ЗагадкаАлесь Савіцкі.gpІгуменЯўгенія Янішчыц1870.guАксытанская мова.noУрад Эстоніі ў эміграцыі🡆 More