Юзэф Сцыпіён

Ю́зэф Сцыпіё́н (Юзэф Сцыпіё дэль Кампа; ? — да 9 чэрвеня 1743) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага.

Маршалак дворны літоўскі (з 1739).

Юзэф Сцыпіён
Юзэф Сцыпіён
Герб «Сцыпіён»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 30 лістапада 1709(1709-11-30)
Памёр да 9 чэрвеня 1743
Род Сцыпіёны
Бацькі Ян Сцыпіён
Тэрэза зь Юзэфовічаў-Глябіцкіх
Жонка
Дзеці
  • ад першага шлюбу: Станіслаў, Ігнаці, Ганна, Магдалена, Тэрэза
  • ад другога шлюбу:
    Ксавэры Мікалай
Дзейнасьць палітык
Рэгаліі
Ордэн Белага арла
Ордэн Белага арла

У 1718 з дазволу караля і вялікага князя Аўгуста Моцнага атрымаў ад бацькі вёску Горні, у 1735 — Кульбакі, у 1736 — Борці і Пуршчы ў Лідзкім павеце. Апроча таго, ад бацькі меў Шчучынак, Балотна, Палубнікі, Сукурчы ў Лідзкім павеце і Канюхі ў Ваўкавыскім павеце. Па сьмерці першай жонкі (1739) завалодаў усёй спадчынай Фірлеяў ў Люблінскім і Рускім ваяводзтвах, у тым ліку юрыдыкай у Любліне. Трымаў Лідзкае староства (з 1720). Кавалер Ордэна Белага Арла (1742).

Біяграфія

Прадстаўнік шляхецкага роду Сцыпіёнаў гербу ўласнага, сын Яна, кашталяна смаленскага, і Тэрэзы з Юзэфовічаў-Глябіцкіх. Адзіны іхны сын, што дасягнуў паўналецьця.

Быў дэпутатам Галоўнага Трыбуналу ў 1717. Неаднаразова абіраўся паслом на сойм — ад Лідзкага павету, Смаленскага ваяводзтва і Інфлянтаў. На соймах 1729, 1730 і 1733 спрабаваў атрымаць пасаду маршалка, але беспасьпяхова.

Некалькі разоў выконваў замежныя місіі. Вёў перамовы з папскім нунцыем (1724), працаваў у камісіі датычна справаў Курляндыі (1727). Ня здолеў атрымаць пасаду кашталяна троцкага, чаму перашкодзіў падканцлер Міхал Фрыдэрык Чартарыйскі.

Значна палепшыў маёмасны і дынастычны стан роду. Першы раз ажаніўся ў 1728 зь Веранікай, дачкой кашталяна каменскага Андрэя Фірлея. Па сьмерці ў 1730 ейнага брата Якуба Вераніка зрабілася адзіным нашчадкам усёй маёмасьці роду, якая такім чынам трапіла да Сцыпіёнаў. Дзякуючы сваім багацьцям рабіў вялікія ахвяраваньні кляштарам піяраў у Шчучыне і Вярэнаве, дамініканаў у Канюхах. Падтрымаў сваю маці ў заснаваньні ў Шчучыне кляштару сясьцёр міласэрнасьці (1742). Другі раз узяў шлюб у 1740 з Тэрэзай Барбарай, дачкой ваяводы наваградзскага Мікалая Фаўстына Радзівіла.

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Вялікае Княства ЛітоўскаеМаршалкі надворныя літоўскія

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Мазырскі павет197240606.mmІван Гайцэвіч.viМы выйдзем шчыльнымі радаміПалітычная культураІнфарматыкаДругая Ўстаўная грамата.vnАлег Мінкін.qaВід (імя).lrВясна (цэнтар).tp.rs.eh.ly.iq8Валеры МаракоўМінейка (імя).zaСтрафаВідын (імя).cgГрупавы сэкс.cl.tmГоРовар.ugПагоня (песьня)1985.az.grЛукаш БэндэТрансплянталёгіяГішпаніяЛятарэяГерман (імя)Нямецкая імпэрыя.rwФазы МесяцаВігіліюс (папа рымскі)1938Ясон Смагаржэўскі.sy70Ільняны алейАкупацыяВагінальны сэксЛетуваБарэйкаўшчынаАрыянства.mt.seЎУ гушчарахКузьма Чорны.bj.cs1982Сьпіс гарадоў БеларусіЛаскаценьІнструкцыя па трансьлітарацыі.ua1939.cz🡆 More