Што Расея Павінна Зрабіць З Украінай

«Што Расея павінна зрабіць з Украінай» (рас.

Что Россия должна сделать с Украиной) — артыкул Цімафея Сяргейцава, абнародаваны расейскім інфармацыйным агенцтвам «Навіны» 3 красавіка 2022 году.

У артыкуле раскрываўся «падрабязны плян генацыду, пачынаючы з поўнай ліквідацыі ўкраінскай дзяржавы». З гэтай нагоды 4 красавіка 2022 году ўкраінскі тэлежурналіст Алег Казанскі адзначыў: «Тут адкрыта бароніцца неабходнасць этнацыду. Гаворка ўжо не пра «дэнацыфікацыю», а пра «дэўкраінізацыю». Пра тое, што ўкраінцаў трэба прымусіць адмовіцца ад сваёй нацыянальнасьці, мовы і культуры з дапамогай масавых рэпрэсіяў. Расейская дзяржава ўжо проста адкрыта перайшла да рыторыкі нацысцкіх злачынцаў. Цэлы народ аб’яўляецца няправільным, прапагандуецца неабходнасьць зьнішчэньня ўкраінцаў і ўкраінскай дзяржаўнасьці. І пасьля такіх артыкулаў яны яшчэ спрабуюць апраўдацца за Бучу, сьцьвярджаюць, што не чынілі там вайсковых злачынстваў. Такім чынам, паглядзіце, яны на дзяржаўных сайтах абнародавалі заклікі да генацыду ўкраінцаў». Артыкул быў абнародаваны ў кантэксьце працяглага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну, у той жа дзень, калі пасьля адступленьня маскальскіх войскаў з украінскага горада Буча былі знойдзены целы дзясяткаў мірных жыхароў. Артыкул выклікаў міжнародную крытыку й абурэньне й быў асуджаны як доказ генацыдных намераў.

Зьмест

Артыкул выступае за «жорсткую цэнзуру» ўкраінскай культуры, маштабнае «перавыхаваньне» і «дэўкраінізацыю» ўкраінцаў на тэрыторыях, акупаваных Расеяй падчас уварваньня ва Ўкраіну ў 2022 годзе.

Аўтар настойвае на тым, што этнацэнтрызм Украіны зьяўляецца штучным вычварэнствам, што існаваньне Ўкраіны як нацыянальнай дзяржавы «немагчыма», і што нельга дапусьціць існаваньня самога слова «Украіна». На думку аўтара, Украіна павінна быць дэмантаваная й замененая некалькімі дзяржавамі пад непасрэдным кантролем Расеі. Ён дадае, што «этнічны складнік самаідэнтыфікацыі» Ўкраіны таксама будзе адкінуты пасьля яе акупацыі Расеяй.

Аўтар сьцьвярджае, што «хутчэй за ўсё, большасьць» украінскага мірнага насельніцтва — «нацысты», якія «тэхнічна» ня могуць быць пакараныя як ваенныя злачынцы, але могуць быць падвергнутыя «дэнацыфікацыі». У той час як Сяргейцаў адзначае, што не існуе нацыстоўскіх партыяў, сымбаляў, расістоўскіх законаў альбо іншых доказаў сапраўднага нацызму, ён паруе гэта, сьцьвярджаючы, што « ўкраінскі нацызм унікальны дзякуючы сваёй аморфнасьці й неадназначнасьці», што, паводле Цімаці Снайдэра, эквівалентна «асаблівае маскальскае вызначэньне нацызму». Аўтар сьцьвярджае, што бандэраўцы насамрэч маргінальныя для «ўкранацызму», а сапраўдная пагроза — праэўрапэйства.

Ён сьцьвярджае, што ўкраінцы павінны «засвоіць досьведт» вайны «як гістарычны ўрок і адкупленьне [сваёй] віны». Пасьля вайны ў якасьці пакараньня бы выкарыстаны прымусовыя працы, турэмнае зьняволеньне й сьмяротнае пакараньне. Пасьля гэтага насельніцтва будзе «інтэгравацца» ў «рускую цывілізацыю». Аўтар апісвае заплянаваныя дзеяньні як «дэкалянізацыю» Украіны.

Як піша ў Haaretz Антон Шэхаўцоў, артыкул зьяўляецца пашыранай вэрсіяй артыкула 2016 году маскальскага аглядальніка Аляксандра Жучкоўскага, якога зьвязваюць з маскальскім імпэрскім рухам. У гэтым артыкуле Жучкоўскі заклікаў да дэгуманізацыі ўкраінцаў, кажучы: «Гэта натуральна й правільна, бо мы ваюем не супраць людзей, а супраць ворагаў, […] не супраць людзей, а супраць украінцаў».

Рэакцыі

Унутраная рэакцыя

Намесьнік старшыні Рады бясьпекі Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў паўтарыў асноўныя тэзы артыкулу празь некалькі дзён пасьля яго публікацыі. Па словах Мядзьведзева, «гарачая частка ўкраінскага грамадзтва малілася Трэцяму райху», Украіна — нацыстоўская дзяржава, падобная да Трэцяга Райху, якую трэба «дэнацыфікаваць» і «выкараніць», а вынікам гэтага будзе крах Украіны як дзяржавы. Мядзьведзеў сьцьвярджае, што каляпс — гэта шлях да «адкрытай Эўразіі ад Лісабона да Ўладзівастока».

26 красавіка 2022 году Мікалай Патрушаў заявіў, што «амэрыканцы з дапамогай сваіх стаўленікаў у Кіеве вырашылі стварыць антыпод нашай краіны, цынічна выбраўшы для гэтага Ўкраіну, спрабуючы разьяднаць адзіны па сутнасьці народ» і што «вынік палітыкі Захаду й падкантрольнага яму кіеўскага рэжыму можа быць толькі распад Украіны на некалькі дзяржаў».

Міжнародныя рэакцыі

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімер Зяленскі заявіў, што артыкул зьяўляецца доказам плянаў Расеі правесьці генацыд грамадзянаў Украіны. Ён адзначыў, што для абазначэньня генацыду ўкраінцаў у артыкуле выкарыстоўваюцца тэрміны «дэўкраінізацыя» і «дээўрапеізацыя». На яго думку, гэта адзін з доказаў для будучага трыбунала над расейскімі ваеннымі злачынствамі ва Ўкраіне. Па словах прадстаўніка Ўкраіны на маскальска-ўкраінскіх мірных перамовах Міхаіла Падаляка, гэты артыкул зьяўляецца афіцыйным заклікам да масавых забойстваў украінцаў з-за іх нацыянальнай прыналежнасьці й будзе разглядацца як такі Міжнародным крымінальным судом (Нідэрлянды).

У красавіку 2022 году дэпутат нямецкага Бундэстагу Томас Гайльман падаў у суд на аўтара артыкула. На думку Гайльмана, артыкул можа быць парушэньнем Канвэнцыі аб папярэджаньні генацыду й пакараньні за яго. У траўні 2022 году Генэральная пракуратура Ўкраіны распачала дасудовае расьсьледаваньне па гэтай справе.

Крытыка

Па словах дырэктара Фінскага інстытуту міжнародных адносін Мікі Аалтолы, артыкул паказаў, што расейская ваенная прапаганда «разьвіваецца ў трывожным кірунку». Як піша Meduza, артыкул зьяўляецца «па сутнасьці плянам генацыду ўкраінцаў».

Паводле оксфардзкага экспэрта па справах Расеі Сэмюэла Рамані, артыкул «адлюстроўвае мэйнстрым крамлёўскага мысьленьня». Амэрыканскі гісторык Тымаці Снайдэр напісаў, што тэкст «прапагандуе ліквідацыю ўкраінскага народу як такога». Пазьней ён адзначыў, што ў ім выкарыстоўваецца спэцыяльнае вызначэньне слова «нацыст»: «нацыст — гэта ўкраінец, які адмаўляецца прызнаць сябе маскальскім». На ягоную думку, артыкул раскрывае генацыдныя намеры Расеі.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Што Расея Павінна Зрабіць З Украінай ЗьместШто Расея Павінна Зрабіць З Украінай РэакцыіШто Расея Павінна Зрабіць З Украінай КрытыкаШто Расея Павінна Зрабіць З Украінай Глядзіце таксамаШто Расея Павінна Зрабіць З Украінай КрыніцыШто Расея Павінна Зрабіць З Украінай Вонкавыя спасылкіШто Расея Павінна Зрабіць З УкраінайРасейская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Уладзімер КараткевічGoogle ChromeВальядалідКітайСамасейВікіслоўнікАзіяцка-Ціхаакіянская эканамічная супрацаДалас МэвэрыксГаміяні або дзьве ночы залаволеньняЯчмень звычайныМоўная нормаАбарона Берасьцейскай крэпасьці (1939)Ліцэнзіі Creative CommonsКаўкаскі ЭміратБіткойнСяргей Паўлавіч АбламейкаМіжнародны стандартны кніжны нумарХрапунскі сельсаветПлаешцьІнтэрнэтВялікае Княства ЛітоўскаеПрыназоўнікБэртальдМастаўтЖулію БаптыстаМастаНацыянальная парлямэнцкая бібліятэка (Японія)ДашкаўкаКацярына II1200МенскРэфэрэндум у Беларусі 1995 годуБерасьцеФундацыя «Вікімэдыя»Парнаграфія ў ІталііБольдНью-МэксыкаВерашчакаХвойнікіЯнаўскі раён (Берасьцейская вобласьць)АгурокІнспэкцыя Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па г. БаранавічыКліматМарат КазейПорнасайтАнгельская моваЗебра (кінастудыя)Усходнеславянскія мовыПортуГравітацыйная канстантаВедыЗлучаныя Штаты Амэрыкі9 кастрычніка27 сакавікаРоварУ капцюрох ГПУКасьцёл Сьвятога Стэфана і калегіюм езуітаў (Полацак).geБраніслаў ТарашкевічГорст КёлерДорг (імя)ВікіцытатнікАўкштайты2010Васіль ЦяпінскіЯгінтПрафэсарРэч ПаспалітаяТаўэрЖаночая эякуляцыяМэрылэндApple Inc.🡆 More