'Школа маладога журналіста (ШМЖ) — трэнінгавая праграма грамадзкага аб’яднаньня «Цэнтар „Трэці сэктар“» у Горадні.
Праграма была заснаваная ў 1997 годзе, калі рэалізоўвалася грамадзкім аб’яднаньнем «Цэнтар „Трэці сэктар“» сумесна з Моладзевым прэс-клюбам і рэдакцыяй газэты «Пагоня».
Прадугледжвае падрыхтоўку штатных і пазаштатных карэспандэнтаў для СМІ, выданьняў грамадзкіх аб’яднаньняў Гарадзеншчыны, а таксама павышэньне сацыяльнай актыўнасьці моладзі. Існуе ў выглядзе штогадовых 7-мі месячных праектаў. Курсанты (моладзь ва ўзросьце ад 16 да 25 гадоў) праходзяць 5-ці месячны тэарэтычны курс «Асновы журналістыкі», двухмесячную стажыроўку ў рэдакцыях гарадзенскіх СМІ, выдаюць свае навучальныя газэты.
З 1997 году навучаньне ў «Школе маладога журналіста» прайшло больш за 200 навучэнцаў. Выпускнікі «Школы» працавалі ў рэдакцыях газэт «Пагоня», «Биржа информации», «Głos z-nad Niemna», «Белорусский рынок», інфармацыйным агенцтве БелаПАН, выданьнях грамадзкіх аб’яднаньняў, навучаюцца на факультэтах журналістыкі ў Беларусі, Польшчы і Летуве.
У 2007 годзе ў праграму «ШМЖ — 10» упершыню былі ўключаны элемэнты радыё- і інтэрнэт-журналістыкі. Удзельнікі атрымалі магчымасьць рабіць свае матэрыялы для інтэрнэт-газэты і радыё «Твой стыль». У траўні 2007 году сумесна з грамадзкім аб’яднаньнем «Беларуская асацыяцыя журналістаў» у Горадні быў праведзены I Фэстываль моладзевай журналістыкі «Твой стыль». Фэстываль быў прымеркаваны да 10-годзьдзя Школы.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Школа маладога журналіста, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.