Цэркарыёз

Цэркарыё́з (ад грэц.

κέρκοςхвост) — запаленьне скуры ў выніку заражэньня лічынкамі глістоў ад вадаплаўных птушак і мяккуноў. Найчасьцей здараецца ў цёплую пару году. Ускладненьне хваробы ў выніку паўторнага заражэньня выклікае запаленьне лёгкіх і кровазьліцьцё ў лёгкія. Іншыя назовы хваробы: сьверб плыўца, сьверб купальшчыка, водны скурны сьверб, скурны шыстасамоз, шыстасамны (цэркарыяльны) дэрматыт.

Цэркарыёз
Сьверб плыўца на нагах

Папярэджаньне

Прадухіленьню хваробы спрыяе пазьбяганьне зарослай водмелі пры купаньні, мыцьці бялізны, гульнях і рыбалцы. Купацца бясьпечней на абсталяваным пляжы. Лавіць рыбу — зь берага, лодкі і моста. Варта ўнікаць заплыву ў месцы падкорму вадаплаўных птушак і пасяленьня рачных смаўжоў. Карысна абмяжоўваць знаходжаньне ў вадзе 5 хвілінамі. Пасьля купаньня варта старанна выціраць скуру ручніком і адразу замяняць прамоклае адзеньне. Пры хаджэньні басанож па водмелі і мокрай траве варта старанна выціраць ногі кожныя 2 хвіліны. Пры больш працяглым знаходжаньні ў вадзе (на працы ў сажалкавай гаспадарцы) мае выкарыстоўвацца ахоўнае адзеньне і абутак. Таксама карысна наносіць на скуру мазь на аснове дымэтыльфталяту і дыэтыльталюаміду, што засьцерагае ад пранікненьня лічынак цягам 1,5 гадзіны.

Чыньнікі

Заражэньню спрыяе наведваньне забруджаных арганічнымі і побытавымі адкідамі, стаячых вадаёмаў з багатай расьліннасьцю, дзе водзяцца рачныя смаўжы і плаваюць птушкі.

Праявы

Хвароба спачатку выяўляецца праз пачырваненьне, паколваньне і сьверб скуры. Празь некалькі гадзінаў на скуры ўзьнікаюць высыпка ў выглядзе крапіўніцы і гнойныя пухіры. Таксама адзначаюцца слабасьць, запамарока, парушэньне сну, ліхаманка і сухі кашаль.

Крыніцы

Tags:

Цэркарыёз ПапярэджаньнеЦэркарыёз ЧыньнікіЦэркарыёз ПраявыЦэркарыёз КрыніцыЦэркарыёзІнфэкцыяГлісная хваробаГрэцкая моваЗапаленьнеЛёгкіяЛічынкаМалюскіПнэўманіяПтушкіХвост

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Сьпіс патронаў для пальнай зброіСолы23 лютагаЗьвяз эўрапейскіх футбольных асацыяцыяўТалейкаМагістраль М10 (Беларусь)Прэм’ер-міністарМадрыд600VPNКрэваMemento moriАўгустоўТравеньЭлектрэныДзесяцігодзьдзеБеларускі клясычны правапіс.neЭтыёпіяВасіль БыкаўЧувашыяМаркёрНікадзім Сілівановіч.comУладзімер КорбанГішпаніяСэлена Кінтанільля-ПэрэсПравінцыяЛютыЭйтаМіжнародны стандартны кніжны нумарУладзімер ШыманецКлецкая бітваКатавіцыІдзі і глядзі (фільм)Вэб-сайт427Чэмпіянат сьвету па хакеі з шайбай 2024 году (склады)Гаміяні, або дзьве ночы задаволеньняІсая КазінецБудучы часВільняАдміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел БеларусіГарнастайGoogleШашкіПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2020 годуАляксандраў-КуяўскіІранскі каляндар1970C++WordleПараляксаНіна МацяшГамэрСельская гаспадаркаКарл III (кароль Вялікабрытаніі)РэстаранЯнка КупалаЯн НепамуцкіБудысцкі каляндар1919ПазарджыкВадарод🡆 More