Цэнтар Дасьледаваньняў Беларускай Культуры, Мовы І Літаратуры

Цэнтар дасьледаваньняў беларускай культуры, мовы і літаратуры — навуковы цэнтар у складзе Аддзелу гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Праводзіць навуковыя дасьледаваньні ў галінах мастацтвазнаўства, этнаграфіі, этналёгіі, фальклярыстыкі, мовы і літаратуры. Дзяржаўная юрыдычная асоба.

Цэнтар дасьледаваньняў беларускай культуры, мовы і літаратуры
Дата ўтварэньня 2012
Месцазнаходжаньне Менск, вуліца Сурганава, 1, корпус 2.
Дырэктар Аляксандар Лакотка
Першы намесьнік дырэктара па навуковай рабоце Аляксандар Лукашанец
Намесьнік дырэктара па навуковай рабоце Валеры Жук
Сайт http://cbcll.basnet.by

Гісторыя

Утварыўся ў 2012 годзе ў выніку аб’яднаньня Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру імя Кандрата Крапівы і Інстытуту мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы. У 2015 годзе ў якасьці філіяў улучыў Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру імя Кандрата Крапівы, а таксама адноўленыя Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы і Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа.

На 1 траўня 2015 колькасьць супрацоўнікаў складала 203 чалавекі, у тым ліку 2 акадэмікі, 5 чальцоў-карэспандэнтаў, 27 дактароў навук, 89 кандыдатаў навук.

У кастрычніку 2020 году правёў экспэртызу выразу «Жыве Беларусь!» з высновай, што гэты выраз адлюстроўвае сутнасьць унутранай і замежнай палітыкі Беларусі, скіраванай на забесьпячэньне росквіту краіны і росту дабрабыту яе грамадзянаў.

Адміністрацыя

Дырэктар — акадэмік НАН Беларусі Аляксандар Лакотка, першы намесьнік дырэктара па навуковай рабоце — акадэмік НАН Беларусі Аляксандар Лукашанец, намесьнік дырэктара па навуковай рабоце — Валеры Жук — дырэктар філіі «Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру імя Кандрата Крапівы».

Кірункі дзейнасьці

  • Вывучэньне этнакультурных працэсаў на тэрыторыі Беларусі; міжэтнічных сувязяў беларусаў, расейцаў, украінцаў і іншых народаў у сфэры матэрыяльнай і духоўнай культуры.
  • Распрацоўка праблемаў гісторыі і тэорыі беларускага мастацтва, антрапалёгіі культуры.
  • Вывучэньне сыстэмы беларускай мовы на розных этапах яе разьвіцьця.
  • Правядзеньне сацыялінгвістычных, супастаўляльных і параўнальна-тыпалягічных дасьледаваньняў.
  • Падрыхтоўка слоўнікаў беларускай мовы, у тым ліку перакладных беларуска-іншаславянскіх і іншаславянска-беларускіх.
  • Выяўленьне і аналіз асноўных тэндэнцыяў і заканамернасьцяў гістарычнага і сучаснага літаратурнага працэсу.
  • Вывучэньне праблемаў гісторыі літаратуры і літаратурных сувязяў у славянскім сьвеце і за яго межамі.
  • Дасьледаваньне літаратурнай спадчыны Беларусі, у тым ліку падрыхтоўка акадэмічных выданьняў збораў твораў клясыкаў беларускай літаратуры, літаратурных помнікаў.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Цэнтар Дасьледаваньняў Беларускай Культуры, Мовы І Літаратуры ГісторыяЦэнтар Дасьледаваньняў Беларускай Культуры, Мовы І Літаратуры АдміністрацыяЦэнтар Дасьледаваньняў Беларускай Культуры, Мовы І Літаратуры Кірункі дзейнасьціЦэнтар Дасьледаваньняў Беларускай Культуры, Мовы І Літаратуры КрыніцыЦэнтар Дасьледаваньняў Беларускай Культуры, Мовы І Літаратуры Вонкавыя спасылкіЦэнтар Дасьледаваньняў Беларускай Культуры, Мовы І ЛітаратурыНацыянальная акадэмія навук БеларусіЮрыдычная асоба

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ФутурызмПадзелы Рэчы ПаспалітайАндрэй Павук (актывіст)ХвойнікіКрысталь БойдАлегДональд ТрампЗораГаляктыка АндрамэдыАньКліматПэтра ПраўлікаваСэксуальныя цацкіШпалерыМіхась СтральцоўАгінскіяДжозэф Рабінэт БайдэнЮпітэрПарнаграфія ў сецівеg3zvnПітэр СэрафіновічБДСМНэаклясыцызмЗыгмунт НагродзкіБлогРаўнаньнеМаксім ГарэцкіСтральба з лукаЭйтаГадзіньнікАгдамскі раёнБалтрымЯчмень звычайны1992АсыГодБера20 верасьняВікінавіныУсходнеславянскія мовыЛязо ОкамаЗьмітрок БядуляЖанчына зьверхуБеларуская ВікіпэдыяПаўночная АмэрыкаКракадзілыМужчынская зборная Славаччыны па баскетболеЕўле (камуна)КукурузаРусіфікацыя БеларусіДзед ТалашЗямля пад белымі крыламіЧэске-БудзеёвіцыНацыяналізмСувязь (тэхніка)Дэйвід Лойд ДжорджФальклёрЧэмпіянат сьвету па футболе 2022 годуМаніфэст Часовага рабоча-сялянскага ўраду БеларусіГенрык ВалезыБеларуская літаратураСуд Астравецкага раёнуБразылія27 сакавіка476Мадэль OSIНясьвіжАляксей ДудараўМіхал БаброўскіПальмаМайкл Джордан1xbetУсходняя Эўропа🡆 More