Менск Харальная Сынагога

Ме́нская Хара́льная сынаго́га — колішняя галоўная сынагога ў Менску, што месьцілася па адрасе вул.

Сынагога
Харальная сынагога
У пачатку XX стагодзьдзя
У пачатку XX стагодзьдзя
Краіна Беларусь
Горад Менск
Адрас вуліца Валадарскага
Каардынаты 53°53′53.64″ пн. ш. 27°33′03.08″ у. д. / 53.8982333° пн. ш. 27.5508556° у. д. / 53.8982333; 27.5508556 27°33′03.08″ у. д. / 53.8982333° пн. ш. 27.5508556° у. д. / 53.8982333; 27.5508556
Канфэсія юдаізм
Архітэктурны стыль маўрытанскі стыль
Дата пабудовы 1906 год
Дата скасаваньня 1921
Статус перабудаваная
Харальная сынагога на мапе Беларусі
Харальная сынагога
Харальная сынагога
Харальная сынагога
Менск Харальная Сынагога Харальная сынагога на Вікісховішчы

Серпухаўская, 7. Сёньня часткова перабудаваны будынак займае Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатар імя Максіма Горкага.

Гісторыя

Менск Харальная Сынагога 
Кінатэатар «Культура»

Сынагога была пабудаваная ў 1906 годзе. Будынак быў узьведзены ў маўрытанскім стылі. Сродкі на ўзьвядзеньне сынагогі выдзяліла шматлікая жыдоўская абшчына гораду подле ініцыятывы менскага лекара І. Лунца. Кампазыцыйна будынак складаўся зь дзьвюх частак: грандыёзнага парталу ля ўваходу й разьмешчанага на восі ўваходу рытуальнай залі. Уваход у будынак глядзеўся як высокая велічная арка, над якой месьцілася вялікае круглае акно — так званае, вока Аарона. У цэлым, сынагога адрозьнівалася надзвычайнай маляўнічасьцю, плястыкай і багацьцем сьвятлаколеравых адценьняў.

Пасьля кастрычніцкага перавароту будынак сынагогі прыватызавалі й у 1923 годзе сынагогу пераабсталявалі ў Нацыянальны габрэйскі тэатар БССР, дзе праводзіліся лекцыі, зьезды й дэманстраваліся фільмы. Пазьней тут разьмясьціўся Дом культуры сакратарыяту ЦВК імя М. В. Фрунзэ. У лістападзе 1926-га будынак быў перададзены ў карыстаньне створанай арганізацыі Белдзяржкіно. Неўзабаве тут адкрыўся кінатэатар «Культура» — адзін з самых буйных на той час у Беларусі. Глядзельная заля «Культуры», а першапачаткова харальная заля, славілася выдатнай акустыкай. Знакамітыя сьпевакі й артысты, як Уладзімер Маякоўскі, Леанід Уцёсаў, Сяргей Лемешаў ды іншыя, аддавалі перавагу выступаць падчас гастроляў менавіта тут. Пасьля Другой сусьветнай вайны будынак кінатэатру быў перабудаваны для Расейскага драматычнага тэатру імя Максіма Горкага. Цяпер гэта вялікая трохпавярховая пабудова, амаль прастакутная ў пляне, сымэтрычнай аб’ёмна-прасторавай кампазыцыі. Нутраная прастора таксама вырашаная сымэтрычна. Былы цэнтральны нэф пераабсталяваны ў глядзельную залю, бакавыя — у фае. На будынку ўсталяваныя мэмарыяльныя дошкі У. У. Маякоўскаму й у гонар VI Усебеларускага зьезду Саветаў. Будынак — помнік архітэктуры эклектыкі з пазьнейшымі зьменамі. Гісторыка-культурная каштоўнасьць рэгіянальнага значэньня. Сёньня будынак займае Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатар імя Максіма Горкага.

Галерэя

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Менск Харальная Сынагога  Харальная сынагога (Менск)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Менск Харальная Сынагога ГісторыяМенск Харальная Сынагога ГалерэяМенск Харальная Сынагога КрыніцыМенск Харальная Сынагога Вонкавыя спасылкіМенск Харальная СынагогаВуліца Валадарскага (Менск)МенскНацыянальны акадэмічны драматычны тэатар імя Максіма Горкага

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Станіслаў ЯроцкіСьвятлана АлексіевічЛявон БаразнаC++Узброеныя сілы Рэспублікі БеларусьАмонімГервід2024Аляксандар КосінецЗбанАлесь СавіцкіÖДзейнікЖанчына з жанчынайРасейская мова ў БеларусіЧасаў ЯрСтарадубскі паветМастацкая літаратура (выдавецтва)Этнічная тэрыторыя беларусаўКомсомольская правдаМы выйдзем шчыльнымі радаміПрэс-клюб БеларусьБагуслаў РадзівілРадаўніцаМіхал Клеафас АгінскіСяргей НавумчыкВэнэсуэлаСусьветная служба Бі-Бі-СіПершы Слуцкі полкДзеяслоўЛазэрЭйтмінКурыцаСельская гаспадаркаКраязнаўчая газетаІльля ЦішуроўГамэрВацлаў ЛастоўскіАркадзь КуляшоўКонкурс песьні ЭўрабачаньнеЖыве Беларусь! (песьня)Марына ВасілеўскаяСэксЗіновій ПрыгодзічСяброўстваОй у лузі червона калинаАдам МіцкевічПаўстаньне 1830—1831 гадоўСтаніслаў ЗамбржыцкіСтральба з лукаМы, беларусыДзяніс Садоўскі (футбаліст)Уладзімер КараткевічK (літара)Сьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыіВоршаГрэнадаКандрат КрапіваВадаробусНародны АльбомПадвойнае пранікненьне1792Саюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікЧэская моваЧорная ночҐ🡆 More