Фэстываль Be2Gether: летувіскі музычны фэст

Фэстываль «Be2gether» (па-летувіску: Festivalis Be2gether) — найбуйнейшы фэстываль музыкі і мастацтва на тэрыторыі Балтыйскіх краінаў, які праходзіць у Нарвілішках у Летуве, ля мяжы зь Беларусьсю.

Даты

Першы фэстываль «Be2gether» праходзіў 24—26 жніўня 2007 году. Другі адбыўся 14—17 жніўня 2008 году. Трэці фэстываль Be2gether прайшоў 12—14 чэрвеня 2009 году. Чацьверты адбыўся 25-27 чэрвеня 2010 году.

Месца

Фэст праходзіць ва ўнікальных па сваёй прыродзе навакольлях мястэчка Дзевянішкі, якое мяжуе зь Беларусьсю. Адгэтуль свой пачатак бяруць пяць старадаўніх дарог, якія вядуць у Вільню.

Пра фэст

Фэст «Be2gether» на гістарычных землях Нарвіліскага замку зьбірае аматараў рознай музыкі. На трох сцэнах, накіраваных у бок дзяржаваў Эўразьвязу, гучыць рок, электроніка, «world» і альтэрнатыўная музыка, якую прадстаўляюць розныя выканаўцы і гурты з усяго сьвету. Падчас фэсту можна ўладкавацца на тэрыторыі адмысловага абсталяванага кэмпінга.

На працягу фэсту таксама адчыненыя творчыя майстэрні, дзе госьці могуць паспрабаваць сябе ў розных відах мастацтва. Таксама да ўвагі гасьцёў кіно пад адчыненым небам, спартовыя спаборніцтвы, урокі музыкі і танца, заняткі жывапісам, адмысловыя зоны рэлаксацыі. На фэсьце таксама працуе адмыслова ўстроены дзіцячы садок, дзе бацькі могуць пакінуць сваіх малянят пад наглядам.

Фэст «Be2gether» уключаны ў сьпіс мерапрыемстваў праграмы «Вільня — культурная сталіца Эўропы 2009». Частка сродкаў, атрыманых за продаж квіткоў, аддаецца на гуманітарную дапамогу.

Be2gether-2007

На першым фэсьце былі абсталяваныя дзьве вялікія сцэны і клюб-намёт. За тры дні і дзьве ночы выступілі 32 выканаўцы з розных краінаў сьвету:

  • Morcheeba
  • Bloodhound Gang
  • Therapy?
  • The Young Knives
  • Andrius Mamontovas
  • Datarock
  • Zion Train
  • Leaves
  • Joana and the Wolf
  • Ляпис Трубецкой
  • Poets of the Fall
  • New York Ska Jazz Ensemble
  • Myslovitz
  • DJ Alex Gopher
  • DJ Food & DK
  • Skamp
  • Pieno lazeriai
  • G&G Sindikatas
  • Drum Ecstasy
  • Tanel Padar & The Sun
  • Tribes of the City
  • Boogaloo DJs
  • Metal on Metal DJs
  • Brainers
  • Dr.Green
  • IR
  • Mountainside
  • IQ48
  • Gerri Pavloff’s Rebellious Int’l
  • Radioshow
  • The Young Georgian Lolitaz
  • Модель неба

На тэрыторыі творчых майстэрняў і забаўляльных зон фэсту працавала амбасада «рэспублікі Ўжупіс», вядомая сваёй унікальнай творчасьцю. Таксама кіно пад адчыненым небам, студыя выяўленчага мастацтва, фотастудыя «LT 1000»; жадаючыя маглі нацешыцца фотапаляваньнем. Праводзіліся турніры па футболе і альтэрнатыўным баскетболе, жартоўныя шлюбы, прагляд extreme-фільмаў і матч footbag. Былі арганізаваныя конкурсы боды-арту (малюнкаў на целе) і графіці, вынікам якога стаў велізарны малюнак «Экалягічны блюз». Таксама былі прадстаўленыя гуманітарныя праекты: Big Brothers Big Sisters, Жывая бібліятэка.

Частка сродкаў, выгандлёваных за продаж квіткоў, была пераведзеная дзецям Чачэрску (побач з Гомелем, Беларусь), пацярпелым падчас Чарнобыльскай катастрофы.

Марцінас Статкус — стваральнік фільма аб першым фэсьце Be2gether 2007, паспрабаваў як мага дакладней перадаць усе настроі гэтай падзеі. Таму, па яго словах, фільм зьняты як бы з трох ракурсаў: арганізатараў і музыкаў, гасьцёў і мясцовых жыхароў. Пасьля выйшла абмежаваная колькасьць DVD-фільмаў, набываючы якія можна было купіць і першыя квіткі на фэст 2008 году.

Be2gether-2009

Фэстываль «Be2gether-2009» адбыўся 12—14 чэрвеня 2009 году. У фэсьце прынялі ўдзел Gogol Bordello, Polarkreis 18, Touch and Go, Clawfinger, Андрус Мантовас.

Be2gether-2010

Фэстываль «Be2gether-2010» адбыўся 25—27 чэрвеня 2009 году. У фэсьце прынялі ўдзел і беларускія музыкі і гурты: Лявон Вольскі, Akute, Cherryvata разам з Русяю, Open Space, DJ Laurel, Дзівасіл.

Забароны

Аўтобусы з гасьцямі імпрэзы ў 2008 годзе затрымліваліся на беларускім баку.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Фэстываль Be2Gether ДатыФэстываль Be2Gether МесцаФэстываль Be2Gether Пра фэстФэстываль Be2Gether Be2gether-2007Фэстываль Be2Gether Be2gether-2009Фэстываль Be2Gether Be2gether-2010Фэстываль Be2Gether ЗабароныФэстываль Be2Gether КрыніцыФэстываль Be2Gether Вонкавыя спасылкіФэстываль Be2Gether

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

РыфмаКанстытуцыя ССРБ 1919 годуВікісховішча1467Іван МележМіхась ЧаротТутэйшыя (літаб’яднаньне)Полк імя Кастуся КаліноўскагаЯн СерадаЖывіляКанадаВалошкаПінгвіныГрамадзянінСьцяг ЛібііМарат МаркаўЧалавекЗьмітрок БядуляЯзэп Лёсік29 красавікаМаладняк (часопіс)Віталь ВольскіПарнаграфія ў ЗШААнатоль ІвашчанкаНіл ГілевічАнгельшчынаТыраспальАзэрбайджанская мова15 красавікаПарнаграфія ў сецівеГеоргі МарчукАўстраліяДарожная сетка8 сакавікаРаіса БаравіковаГісторыя МагілёваПэрыядычная сыстэма хімічных элемэнтаўЛетувіская моваСабакаМужчына зьверхуТацяна СапачВіктар ШніпЛеанід ДайнекаГунтБаранавіцкі раёнРэгіён.neZuzana (зброя)Галоўная старонкаДаўмонт (імя)ВішымутUbuntuАборБісэксуальная парнаграфія1996Апэратыўна-аналітычны цэнтар пры прэзыдэнце Рэспублікі БеларусьЛюдміла РублеўскаяБазыліка Сьвятога ЭгідыяВіялянчэльНародны АльбомЕва ВежнавецРамантызмВялікае Княства ЛітоўскаеЭнцыкляпэдыя гісторыі БеларусіМікалай МірскіРажава (Беларусь)Янка Брыль14 красавікаМакс ШчурКнігаАзіяПарнафільмНаркотык🡆 More