Чачэрск: горад у Беларусі

Чачэ́рск — места ў Беларусі, пры ўтоку ракі Чачоры ў Сож.

Адміністрацыйны цэнтар Чачэрскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 8445 чалавек. Знаходзіцца за 65 км ад Гомелю, за 37 км ад чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (лінія Гомель — Жлобін). Аўтамабільныя дарогі злучаюць места з Кармой, Буда-Кашалёвам і Веткай. Прыстань на Сажы.

Чачэрск
лац. Čačersk
Меская ратуша
Меская ратуша
Чачэрск: Назва, Гісторыя, Насельніцтва Чачэрск: Назва, Гісторыя, Насельніцтва
Герб Чачэрску Сьцяг Чачэрску
Першыя згадкі: 1159
Магдэбурскае права: 1510
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Чачэрскі
Насельніцтва: 8445 чал. (2018)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2332
Паштовы індэкс: 247150
СААТА: 3256501000
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 52°55′0″ пн. ш. 30°55′0″ у. д. / 52.91667° пн. ш. 30.91667° у. д. / 52.91667; 30.91667 30°55′0″ у. д. / 52.91667° пн. ш. 30.91667° у. д. / 52.91667; 30.91667
Чачэрск на мапе Беларусі ±
Чачэрск
Чачэрск
Чачэрск
Чачэрск
Чачэрск
Чачэрск
Чачэрск: Назва, Гісторыя, Насельніцтва Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://chechersk.gomel-region.by/

Чачэрск — магдэбурскае места гістарычнай Рэчыччыны (Панізоўя), старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захаваліся меская ратуша, палац Чарнышовых і царква Сьвятога Спаса, помнікі архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаліся збудаваныя ў стылі клясыцызму касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы, цэрквы Раства Багародзіцы і Ўшэсьця Гасподняга, помнікі архітэктуры XVIII ст., зруйнаваныя савецкімі ўладамі.

Назва

Тапонім Чачэрск утварыўся ад назвы ракі Чачоры. У старажытнасьці слова чачор азначала 'воск'. Далёкія продкі цяперашніх жыхароў Чачэрску выраблялі яго ў вялікай колькасьці, зьбіраючы ў лясох мёд дзікіх пчолаў, і адпраўлялі Сожам і Дняпром дзеля абмену на іншыя тавары. Пра гэта, у прыватнасьці, сьведчаць рэшткі суднаў, гружаных воскам, якія выявілі археолягі ў даўніх рэчышчах.

Гісторыя

Раньнія часы

Паводле археалягічных зьвестак, Чачэрск узьнік у канцы X стагодзьдзя на месцы гарадзішча Замкавай Гары, на беразе Чачоры пры ўтоку яе ў Сож. Першы пісьмовы ўпамін пра горад радзімічаў Чичерск, які князь кіеўскі Ізяслаў Давыдавіч вярнуў разам з Мазыром князю чарнігаўскаму Сьвятаполку Алегавічу, зьмяшчаецца ў Іпацьеўскім летапісе і датуецца 1159 годам. У XII—XIII стагодзьдзях паселішча ўваходзіла ў склад Чарнігаўскага княства.

Вялікае Княства Літоўскае

Чачэрск: Назва, Гісторыя, Насельніцтва 
Ратуша, абмеры

У сярэдзіне XIV стагодзьдзя Чачэрск далучыўся да Вялікага Княства Літоўскага, дзе стаў цэнтрам воласьці. У 1387—1390 гадох ён знаходзілася ў валоданьні Скіргайлы, потым местам кіравалі намесьнікі вялікага князя. У гэты час на месцы дзядзінца летапіснага гораду збудавалі замак. У 1501—1518 гадох Чачэрск належаў вялікай княгіні Алене Іванаўне, потым кіраваўся дзяржаўцамі з буйных фэўдалаў (Чартарыйскімі, Дашковічамі, Зяновічамі, Львом Сапегам і інш.). У 1506 годзе места вытрымала сьпярша татарскую, потым маскоўскую аблогу.

У 1509 годзе Чачэрск ўпамінаецца як мястэчка Віленскага ваяводзтва. У 1510 годзе ён стаў цэнтрам Чачэрскага староства і атрымаў Магдэбурскае права. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Чачэрск увайшоў у склад Рэчыцкага павету Менскага ваяводзтва. У 1629 годзе кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў месту прывілей на штотыднёвы гандаль і на 2 двухтыднёвыя кірмашы ў год.

Захавалася сьведчаньне азначэньня жыхароў Чачэрску і ваколіцаў ліцьвінамі: «…взяли в Чичерском повете литвина Матвея Кузминского из Солонины, а Солонина их имение, с женой и с детьми» (1633 год).

У 1704 годзе ў Чачэрску было 542 будынкі і 7 вуліцаў, дзейнічалі 4 царквы і касьцёл, працавалі карчма, 3 крамы, млын і мытня. У 1754 годзе ў месьце пачала дзейнічаць езуіцкая місія. Пад 1765 годам у попісе Чачэрску ўпамінаюцца замак і мескія ўмацаваньні.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Чачэрск: Назва, Гісторыя, Насельніцтва 
Царква Раства Багародзіцы, абмеры

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Чачэрск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стаў цэнтрам павету Рагачоўскай правінцыі, пазьней — цэнтрам воласьці Рагачоўскага павету. У 1774 годзе расейскія ўлады перадалі места ў валоданьні генэрала Чарнышова. У 1780 годзе ў мястэчку пачала працаваць шкляная мануфактура, у 1788 годзе — паштовая кантора, у 1796 годзе — цагельня. У 2-й палове XVIII стагодзьдзя ў Чачэрску існавалі царква, мураваная ратуша, парк, 2 лякарні, прыстань «Крэмень». Апроч таго, тут збудавалі 3 царквы, касьцёл і палац. З 1788 году дзейнічала езуіцкая школа. На 1838 год у мястэчку было 273 двары.

На 1880 год у Чачэрску было 266 двароў, працавалі 2 вучэльні і 76 крамаў, штогод праводзіліся 4 кірмашы. У 1885 годзе пачала працаваць мэтэаралягічная станцыя. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у мястэчку было 328 двароў, дзейнічалі 4 цэрквы, касьцёл і 6 юдэйскіх малітоўных школ, працавалі лякарня, аптэка, паштова-тэлеграфнае кантора, паштовая станцыя, 80 крамаў, карчма; працавала прыстань на рацэ Сажы, зь якой у 1900 годзе адправілі 21 судна і 48 плытоў з грузам 1530 тыс. пудоў. На 1908 год — 369 двароў, дзейнічала пазыкова-ашчадная каса. Каля Чачэрску вялася распрацоўка вапнякоў. У 1911 годзе пры мужчынскай і жаночай вучэльнях працавалі бібліятэкі, адкрылася крэдытнае, у 1913 годзе — спажывецкае таварыствы.

У Першую сусьветную вайну 1 сакавіка 1918 году Чачэрск занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Чачэрск абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1926 годзе Чачэрск вярнулі ў БССР, дзе ён стаў цэнтрам раёну. У 1938 годзе паселішча атрымала афіцыйны статус гарадзкога пасёлку. У Другую сусьветную вайну з 14 жніўня 1941 да 27 лістапада 1943 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

У 1962—1965 гадох Чачэрск уваходзіў у склад Буда-Кашалёўскага раёну, 3 лістапада 1971 году ён атрымаў статус места.

Насельніцтва

Дэмаграфія

Чачэрск: Назва, Гісторыя, Насельніцтва
  • XIX стагодзьдзе: 1826 год — 888 чал.; 1880 год — 2396 чал.; 1897 год — 2325 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1903 год — 2468 чал.; 1908 год — 3190 чал.; 1939 год — 5,1 тыс. чал.; 1959 год — 2,7 тыс. чал.; 1970 год — 5,8 тыс. чал.; 1991 год — 8,1 тыс. чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2002 год — 7,7 тыс. чал.; 2004 год — 7,7 тыс. чал.; 2006 год — 7,9 тыс. чал.; 2008 год — 7,7 тыс. чал.; 2009 год — 7991 чал. (перапіс); 2016 год — 8222 чал.; 2017 год — 8312 чал.; 2018 год — 8445 чал.

Адукацыя

У Чачэрску працуюць 2 сярэднія, мастацкая, спартовая школы.

Культура

Дзейнічаюць 3 бібліятэкі, дом культуры, гістарычна-этнаграфічны музэй.

Мас-мэдыя

Выдаецца раённая газэта «Чачэрскі весьнік».

Забудова

Плян

У цэнтры Чачэрску канцэнтруюцца 2—5-павярховыя будынкі. Заснаваны новы мікрараён з 3—5-павярховых жылых дамоў. Пераважае індывідуальная сядзібная забудова.

Вуліцы і пляцы

З урбананімічнай спадчыны Чачэрску да нашага часу гістарычную назву захавала толькі Замкавая вуліца. У краязнаўчым артыкуле 1927 году ўпамінаюцца вуліцы Захарнапольская Слабада і Могілкавая.

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай прамысловасьці.

Турыстычная інфармацыя

Інфраструктура

Дзейнічае Чачэрскі гістарычна-этнаграфічны музэй. Спыніцца можна ў мескім гатэлі.

Славутасьці

Страчаная спадчына

Галерэя

Асобы

Ураджэнцы

  • Надзея Міхалкова — сябар нацыянальнай каманды Беларусі па вольнай барацьбе
  • Сяргей Пернікаў (нар. 1980) — атлет, сябар нацыянальнай каманды Беларусі па вольнай барацьбе, чэмпіён Беларусі 2005, 2007 гадоў

Жыхары

  • Аксана Бязьлепкіна (нар. 1981) — беларуская пісьменьніца і літаратуразнаўца
  • Інэса Драбышэўская (нар. 1947) — міністар аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (1994—1997)
  • Зінаіда Ключынская — чэмпіёнка сьвету па акадэмічнай грэблі
  • Людміла Корхава (нар. 1946) — народная артыстка Беларусі
  • Аляксандр Новікаў — доктар біялягічных навук
  • Мікалай Саўчанка (1922—2001) — акадэмік НАН Беларусі, міністар аховы здароўя БССР у 1966—1986 гадох
  • Васіль Секуноў — чэмпіён сьвету сярод студэнтаў па грэка-рымскай барацьбе (1957)
  • Сьцяпан Скарапанаў (1910—1999) — навуковец у вобласьці земляробства і мэліярацыі, акадэмік НАН Беларусі
  • Тацяна Сьцепчанкава — сябар нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па дзюдо і самба
  • Любоў Хатылёва (нар. 1928) — генэтык, акадэмік НАН Беларусі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Чачэрск НазваЧачэрск ГісторыяЧачэрск НасельніцтваЧачэрск ЗабудоваЧачэрск ЭканомікаЧачэрск Турыстычная інфармацыяЧачэрск ГалерэяЧачэрск АсобыЧачэрск КрыніцыЧачэрск ЛітаратураЧачэрск Вонкавыя спасылкіЧачэрскБеларусьБуда-КашалёваВеткаГомельГомельская вобласьцьГорадЖлобінКарма (Кармянскі раён)СожЧачораЧачэрскі раён

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

РодСяргей ДавідовічУсебеларускі народны сходМашэкаМіхась РудкоўскіАляксандар РужанцоўАпавядальны сказІндыяЭстоніяСьпіс вялікіх князёў літоўскіхBayraktar TB2Жанчына зьверхуЗянон ПазьнякПятро ВасючэнкаПрацоўная дамоваЛюбейкаНаркамаўкаНазоўнікАксана БязьлепкінаЖалейка (зборнік)Вартавыя ісламскай рэвалюцыіЗакон (права)Людміла РублеўскаяYouTubeАлесь СавіцкіАндрэй ХадановічІксвідэаДражна (Менская вобласьць)ТрыбадызмГрэбляВушніцаМураўёўкі187412 чэрвеняMonodontidaeСаўгутХартыя’97Мы выйдзем шчыльнымі радаміМольКолерМундGoogle DriveІндаэўрапейскія мовыТроп (літаратуразнаўства)Адам ГлёбусМіхал ФедароўскіБераРэжым ЛукашэнкіУ краіне райскай птушкіАс (імя)Марат КазейБілінгвізмВыказьнікАральны сэксГімн Беларускай ССРБалалайкаЯнка СіпакоўЛюдміла СільноваВікіПошукавая аптымізацыя1896Сьвір (мястэчка)Анатоль СербантовічАндрусь ГорватHTMLМаршы недармаедаўРаман СкірмунтСысуны120-я зэнітна-ракетная брыгадаСайгаЗамова🡆 More