Вадаспад Учан-Су

Уча́н-Су́ (па-ўкраінску: Учан-Су, па-крымскататарску: Uçan Suv, Учан Сув) — вадаспад у Крыму, што знаходзіцца на рэчкі з такой самай назвай, самы высокі вадаспад Крыму.

Вадаспад месьціцца на вышыні 390 мэтраў над ўзроўнем мора на паўднёва-ўсходніх схілах Ялтцінскай яйлы ў шасьці кілямэтрах на захад ад Ялты. Вышыня вадаспаду — 98,5 мэтраў.

Вадаспад Учан-Су
Вадаспад Учан-су

Назва вадаспаду ў перакладзе з паўночнабярэжнага дыялекту крымскататарскай мовы азначае «вада, што ляціць» (uçan — лятучы, suv — вада). Вядома таксама пра іншыя назвы вадаспаду: Крэмаста-Нэра (па-старажытнагрэцку: Κρεμαστόν νερόν — «вада, што вісіць») і Акар-Су (па-крымскататарску: Aqar Suv — «вада, што цячэ»).

Вадаспад Учан-Су найбольш прыгожа глядзіцца падчас залеваў і паводкі на яйле. У летні час, ён практычна цалкам перасыхае, у лютыя зімы — замярзае. У сярэднім за год выцякае 50 л/с вады. Пры падзеньні Ўчан-Су ўтвараецца два каскады: на другім каскадзе збудавана невялікая пабудова з водазаборам і скульптурай арла на даху. Адсюль вада падаецца ў Магабінскае вадасховішча (300 тыс. м³) і пасьля выкарыстоўваецца для водазабесьпячэньня Ялты.

У 1947 годзе вадаспад Учан-Су быў абвешчаны запаведнікам, з 1973 году ён знаходзіцца ў межах Ялцінскага дзяржаўнага горна-ляснога запаведніка.

Літаратура

  • Ена В. Г. Заповедные ландшафты Крыма. — Симферополь: «Таврия», 1989.
  • Кеппен П. И. О древностях Южного берега и гор Таврических. — СПб., 1837.
  • Олиферов А. Н., Тимченко З. В. Реки и озёра Крыма. — Симферополь: Доля, 2005.
  • Прусаков А. А., Козлов Е. Д. Крым: Книга рекордов. — Симферополь: Сонат, 1999.
  • Тимченко З. В. Водопады Крыма. — Симферополь: Доля, 2005.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

ВадаспадКрымКрымскататарская моваУкраінская моваЯлта

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Фінансы1947НаркамаўкаҐКубаАлаіза ПашкевічПрыназоўнікБаркэмпСельская гаспадаркаГаштольд (імя)ЛітваЧорны замак АльшанскіКанстытуцыя БеларусіДзікае паляваньне караля Стаха (аповесьць)Дуплекс (фільм)1943Генадзь ШутаўГуданApple Inc.Навум ГальпяровічМаёнтакВейшнорыяДасьледаваньнеГерута (імя)Вадаробус.aoГімн Беларускай ССРМіжнародная асацыяцыя беларусістаўІван ЮрынАкторы парнафільмаўГісторыя ВугоршчыныАляксей ПысінПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2020 годуПастава на каленяхТыльзытКатэхізіс Сымона БуднагаСССРЛевэркузэнЛюдвік НарбутГерб ПружанаўSEATOЛацінская моваБеларуская АЭСЭякуляцыяСлановыяВербутЛаскаценьПіт ПаўлаўАдвечным шляхамЧэлесСунізм1992Расейскі фашызм.anПрыдатак (мовазнаўства)ВымяЛявон БаршчэўскіАсіпавічыЭль НіньнёМенскПётар МашэраўЗьміцер ХведарукСусьветная арганізацыя здароўяБібліятэкаСусьветТэрарыстычны акт у менскім мэтро1919🡆 More