Як сьведчыць сучасны Этымалягічны слоўнік беларускай мовы НАН РБ беларускае, раней старабеларускае слова «рок»=«год» паходзіць ад праславянскага *rokъ.
У 1860-я—1930-я ў беларускай мове адзначаецца сталае ўжываньне гэтага слова ў значэньні «году», як у мастацкай літаратуры (Ф. Багушэвіч [1], К. Лейка [2], А. Сержпутоўскі [3], А. Ельскі [4], М. Багдановіч [5], З. Бядуля [6], Ф. Грышкевіч [7]), так і ў справаводзтве (БСГ [8], «Сацыялістычная Партыя Белай Русі» [9], БНР — звыш трох дзясяткаў разнастайных дакумэнтаў, у т.л. 1-я [10], 2-я [11] ды 3-я [12] Ўстаўныя граматы, перапіска А. Смоліча, М. Краўцова, Я. Варонкі) ды публіцыстычнай літаратуры (К. Каліноўскі [13] і паўстанцы [14], Наша Ніва [15] [16] [17], «Круг беларускае прасьветы» [18]), Язэп Лёсік [19].
Слова «рок» як беларускае («заходняе») ды ўкраінскае («паўднёвае») прысутнічае ў Тлумачальным слоўніку У. Даля [20], разам з вытворнымі яго таксама фіксуе «Слоўнік беларускай мовы» І. Насовіча (1870).
Слова «рок» прысутнічае ў граматыцы Б. Тарашкевіча [21] (1929), граматыцы Я. Лёсіка [22], слоўніку братоў Гарэцкіх (1920) і разам з вытворнымі прынамсі ў 4-х слоўніках Інбелкульту=Беларускай акадэміі навук (1924, 1925 [23], 1926, 1928).
Апроч таго, існуе шматлікі этнаграфічны матэрыял, зафіксаваны Я. Чачотам [24], М. Федароўскім, Я. Карскім [25] і інш. Адну з тагачасных прымавак са словам «рок» дае нават сучасны «Малы руска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем» [26] (1991), іншы фразэалягізм («на Новы рок прыбудзе дня на зайчын скок») зьмешчаны ў Гаворым па-беларуску. Вучэбны дапаможнік па беларускай мове для замежных навучэнцаў / Пад рэдакцыяй Л. І. Сямешкі. Мінск: БДУ, 1999 [27]. Ад кораня рок=год тлумачаць назву беларускага народнага сьвята «Сарокі» [28].
Пасьля правапіснай рэформы-1933 словы рок поўнасьцю выкідаецца з савецкіх слоўнікаў беларускае мовы (нават як паэт., кніжн. або дыял.). Паводле І. Ласкова [29] гэтае слова ўжывалася ў беларускай эміграцыі.
У наш час слова «рок» выкарыстоўваецца ў мастацкай літаратуры (А. Пашкевіч [30], Л. Дайнека [31] [32] [33] [34] [35] [36] [37] [38] [39], С. Яновіч [40], Р. Барадулін [41], А. Хадановіч [42], А. Кавалюк [43], С. Балахонаў [44], М. Шчур [45]) і ў публіцыстычных выданьнях («Праўнік» [46], [47], [48], [49], [50], [51], [52], [53], [54] «Літва» [55], Наша Ніва [56], Наша Вера [57])
Такім чынам, асабіста я ня бачу ніякіх аб'ектыўных прычынаў для забароны ўжываньня гэтага слова ўва ўнёску ўдзельнікаў дадзенага праекту, у т.л. ня толькі маім, але прыкладам і ўдзельніка Vseslav.
Калі хто па нейкіх прычынах ня хоча чытаць ўвесь допіс, дастаткова азнаёміцца з п. 3
Цешыць, што частка маіх аргумэнтаў была пачутая і апанэнт перастаў сьцьвярджаць, што «рок — гэта польскае слова» + «у тарашкевіцы такога слова няма» [58] [59], што «слова рок, увогуле, няма ў сучасных слоўніках» [60], што гэтае слова «заўсёды ўжывалася выключна ў адзінкавых выпадках у мастацкай літаратуры» [61] і г.д.
Прыводжу гэтыя дыфы выключна для таго, каб прадэманстраваць непасьлядоўнасьць пазыцыі апанэнта, яе нелягічнасьць ды эмацыйнасьць, вынікам чаго было вельмі "прыгожае" аднабаковае спыненьне дыскусіі [62] [63]. Увогуле, хамскі ды хлусьлівы стыль удзельнікам Bacian, на маю думку, заслугоўвае асаблівай ўвагі. Каб ня быць галаслоўным наконт хлусьні, папрашу апанэнта прывесьці дыф, які б пацьвердіў гэтае выказваньне (неабходнае вылучана) «сьцвярджаючы, што слова "рок" ў мінулым і нават зараз (!) стала ўжываецца ў беларускай мове і з'яўляецца агульнаўжываным». Калі "эпітэты" кшталту "хамло", "неадэкват" ды абвінавачваньні ў "параноі" я яшчэ неяк перажыву =) (і не з такімі людзьмі даводзілася гутарыць), то наглая хлусьня / перакручваньне маіх словаў / — гэта здаецца ўжо занадта.
Цяпер да галоўнага — пазасталых ды новых "аргумэнтаў":
Такім чынам віншую апанэнта з поўным фіяска.
Дзякуй за ўвагу. --Казімер Ляхновіч 17:07, 23 студзеня 2010 (UTC)
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Абгрунтаваньне ўжываньня слова рок (чарнавік), which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.