Зэнітны Ракетны Комплекс Тор: расейскі зэнітны ракетны комплекс

«Тор» — расейскі зэнітны ракетны комплекс, распрацаваны ў 1983 годзе.

«Тор»
Зэнітны Ракетны Комплекс Тор: расейскі зэнітны ракетны комплекс
Баявая машына «Тор-М2К» на шасі «МЗКЦ-6922» (2023 год, Астравец)
Тып зэнітны ракетны комплекс
Краіна паходжаньня Расея
Гісторыя выкарыстаньня
Пэрыяд выкарыстаньня ад 19 сакавіка 1986 (38 гадоў таму)
Выкарыстаньне 16 краінаў, у тым ліку Беларусь, Вэнэсуэла, Грэцыя, Іран, Кітай, Расея, Украіна
Войны Вайна ў Паўднёвай Асэтыі (2008), Грамадзянская вайна ў Сырыі, Другая Карабаская вайна, Расейскае ўварваньне ва Ўкраіну (з 2022)
Гісторыя вытворчасьці
Канструктар Веньямін Яфрэмаў
Дата стварэньня 1983 год
Вытворца «Алмаз-Антэй»
Кошт адзінкі 60 млн даляраў (2020 год)
Вытворчасьць ад 1986 году
Адзінак створана 380 (2022 год)
Мадыфікацыі «Тор-М1», «Тор-М2», «Кінжал»
Характарыстыкі («Тор-М2К»)
Вага 18 тонаў (цягач)/ 165 кг (ракета)
Даўжыня 9,5 м
Даўжыня  289 см (ракета)
Шырыня 3 м
Вышыня 2,3 м
Дыямэтар 23 см (ракета)
Экіпаж 3

Асноўнае ўзбраеньне кіраваная ракета 9М338
Рухавік 8-цыліндравы, V-падобны
309 кіляват (420 к.с.)
Магутнасьць/вага 14 к.с./т
Ёмістасьць загрузкі 12 тонаў
Трансьмісія аўтаматычная
Падвеска 3-восевая, незалежная
Размах крылаў 65 см
Ёмістасьць баку 200+530 літраў
Практычная далёкасьць 1000 км (цягач)/12 км (ракета)
Вышыня палёту 10 км
Хуткасьць 85 км/гадз (цягач)/ 700 м/с (ракета)
Сыстэма стырнавога кіраваньня гідраўлічны ўзмацняльнік, зьлева
Плятформа запуску шасі «МЗКЦ-6922»

Супрацьракетную выведку для ЗРК дапамага забясьпечыць радыёлякацыйная станцыя «Праціўнік». «Тор-М2» мог паражаць мэты на вышыні да 10 км і далечыні да 12 км. Кожная пускавая машына мела па 16 кіраваных ракетаў з інтэрвалам між пускамі да 2-х сэкундаў. «Іжэўскі электрамэханічны завод» (Удмуртыя) у складзе канцэрну «Алмаз-Антэй» вырабляў бартавую апаратуру ракеты і баявую машыну ЗРК.

«Тор-М2» прызначаўся для абароны сухаземных войскаў падчас руху, а таксама кіраўнічых і вайсковых будынкаў. Адначасна апрацоўваў да 48 мэтаў, зь якіх суправаджаў да 10 паводле ступені пагрозы. Батарэя з 4-х баявых машынаў прызначалася для адначасовага паражэньня да 16 мэтаў з хуткасьцю палёту да 700 м/сэк. Пры гэтым мяжа паражэньня пачыналася зь 10 м ад паверхні на адлегласьці ад 1 км.

Зэнітны Ракетны Комплекс Тор: расейскі зэнітны ракетны комплекс
Дзяржавы-карыстальніцы ЗРК «Тор» (сінім, 2015 год)

Беларусь

У 2007 годзе «Менскі завод колавых цягачоў» спраектаваў і вырабіў досьледны ўзор корпуснага шасі «МЗКЦ-6922» для мантажу ЗРК «Тор». У 2011 годзе 120-я зэнітная ракетная брыгада ў Баранавічах атрымала на ўзбраеньне першую батарэю «Тор-М2». У 2012 годзе Ўзброеныя сілы Беларусі атрымалі на ўзбраеньне 2-і ЗРК «Тор». У жніўні 2013 году на сумесных вучэньнях «Баявая садружнасьць» у расейскім Ашулуку (Астраханская вобласьць) беларускія вайскоўцы паразілі з ЗРК «Тор» тры з чатырох мэтаў.

10 сьнежня 2013 году ў Беларусь прыбыла 3-я батарэя ЗРК «Тор-М2», якую накіравалі ў Баранавічы (Берасьцейская вобласьць) для ўтварэньня дывізіёну. Трэцяя батарэя ЗРК паступіла на ўзбраеньне 120-й зэнітнай ракетнай брыгады Заходняга апэратыўна-тактычнага камандаваньня Вайскова-паветраных сілаў і войскаў супрацьпаветранай абароны Беларусі.

У лютым 2014 году правялі баявыя пускі з ЗРК на палігоне ў Гомельскай вобласьці. Да красавіка ўтварылі дывізіён з трох батарэяў ЗРК «Тор-М2». На сьнежань 2016 году закупілі 4-ю батарэю ЗРК.

1 чэрвеня 2018 году на поўнач ад Астраўца адчынілі вайсковае мястэчка 1146-га зэнітнага ракетнага палка, які меў на ўзбраеньні «Тор-М2». Кожны ЗРК мог адначасна зьнішчыць да 8 мэтаў. 1146-ы полк прызначаўся для прыкрыцьця Беларускай АЭС, якую было відаць з вайсковага мястэчка. 23 сьнежня 2022 году ў Беларусь прыбыла партыя ЗРК «Тор-М2К».

Крыніцы

Tags:

Зэнітны ракетны комплекс

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

.gdЛіцэнзіі Creative CommonsЖывапісСяргей МіхалокВіктар ЖыбульІнфарматыкаРасейская акупацыя Беларусі36Фальварак.htЯнка Купала.cgВарончаГерб УкраіныПалянізацыяІнструкцыя па трансьлітарацыі21Вашынгтон (акруга Калюмбія)Yle.bd.vgКлеапатра1936СэксЭльдар РазанаўБел-чырвона-белы сьцяг1831Выцек дакумэнтаў ЗША пра расейскае ўварваньне ва Ўкраіну319671997Габрэі1992.msАнгельская моваІндыра Гандзі.esДзьмухавец.rs.gy1955Беларусь у асобах і падзеях1945Вялікае Княства ЛітоўскаеКароніс (тэкставы сымбаль)20011993Аборт2009Генацыд украінцаўСяргей Філімонаў (тэлевядоўца)ПрэсьбітэрыянстваСьпіс беларусаў, якія загінулі за Ўкраіну.awЁсіф Сталін.py.scТаўцівіл (імя).gnГімн Беларускай ССР1976Міжнародны стандартны кніжны нумарМікола Папека.as.bzПрытчаСавецкія рэпрэсіі ў Беларусі.baРымскія лічбыПокуцьАдам РусакКарлес ПудждэмонГрупавы сэкс🡆 More