15-Я Зэнітная Ракетная Брыгада

15-я зэнітная ракетная брыгада (15 зрбр) — злучэньне Вайскова-паветраных сілаў і войскаў супрацьпаветранай абароны Беларусі, што месьціцца ў Фаніпалі (Койданаўскі раён).

15-я зэнітная ракетная брыгада
15-Я Зэнітная Ракетная Брыгада
Нарукаўны знак (2017 год)
Гады існаваньня з 25 жніўня 1991 (32 гады таму)
Краіна Беларусь
Падпарадкаваньне Міністэрства абароны Беларусі
Уваходзіць у Вайскова-паветраныя сілы і войскі супрацьпаветранай абароны Беларусі
Тып зэнітныя ракетныя войскі
Уключае ў сябе дывізіёны
Функцыя супрацьпаветраная абарона
Дысьлякацыя Фаніпаль (Койданаўскі раён)
Узбраеньне зэнітныя ракетныя комплексы «Тор-М2К» і «С-300»
Дзейны камандзір Андрэй Доўбік

Вайсковая часьць 30151. Уваходзіла ў Паўночна-Заходняе апэратыўна-тактычнае камандаваньне (ПЗАТК) ВПС і войскаў СПА Беларусі.

Мінуўшчына

25 жніўня 1991 году Вярхоўны Савет Беларускай ССР зацьвердзіў Закон «Аб наданьні статусу канстытуцыйнага закона Дэклярацыі Вярхоўнага Савета БССР аб дзяржаўным сувэрэнітэце БССР» (Дзень Адраджэньня). У выніку зімовы заклік вайскоўцаў 15-й зэнітнай ракетнай брыгады (15 зрбр), якую стварылі ў студзені 1968 году, прысягнуў на вернасьць Беларусі. У 1992 годзе брыгаду падначалілі Міністэрству абароны Рэспублікі Беларусь. Ад 1996 году разьлікі 15-й зэнітнай ракетнай брыгады атрымалі магчымасьць ладзіць баявыя пускі на расейскіх палігонах Ашулук у Астраханскай вобласьці, Тэлемба і Мыс Таран.

На 2014 год 15-я зэнітная ракетная брыгада ўваходзіла ў Паўночна-Заходняе апэратыўна-тактычнае камандаваньне (ПЗАТК). Працоўны дзень дзяжурнай зьмены пачынаўся а 7:30. Папярэдне спэцыялісты праходзілі мэдычны агляд, псыхалягічную гутарку, пастраеньне на пляцоўцы. Пасьля загаду яны накіроўваліся на камандны пункт. Цягам наступнай гадзіны правяралі абсталяваньне і дакумэнтацыю. Вайскоўцам даводзілася асаблівасьць будучага дзяжурства, пасьля чаго разьлік пачынаў баявое дзяжурства. На камандным пункце пакідалі дзяжурную зьмену, гатовую падлучыць прылады да прыбыцьця асноўнага разьліку. У склад кожнага разьліку ўваходзілі: памагаты апэратыўнага дзяжурнага, які адказваў за ўключэньне аўтаматызаваных сыстэмаў кіраваньня; планшэтысты, якія наносілі на мапы паветраную абстаноўку, данесеную радыётэхнічнымі падразьдзяленьнямі; дзяжурны па сувязі, які наглядаў за спраўнасьцю каналаў сувязі; апэратыўны дзяжурны, які адказваў за кіраваньне. Пры камандзе начальніка Генэральнага штабу Ўзброеных сілаў Беларусі на прывядзеньне ў вышэйшую ступеню баявой гатоўнасьці ўключаліся дывізіёны.

15-Я Зэнітная Ракетная Брыгада 
Эмблема брыгады (2016 год)

Таксама для паведамленьня пра летакі на камандны пункт выкарыстоўвалі назіральнікаў ПВН. Апэратыўны дзяжурны накіроўваў паведамленьні ў камандны пункт ПЗАТК для праверкі палётаў згодна заяўкам. Пры супраціве прымусу да пасадкі верталётам разьлік па камандзе пераводзілі ў баявую гатоўнасьць № 1, што абазначала падрыхтоўку адкрыць агонь. На ўзбраеньні 15-й зэнітнай ракетнай брыгады стаялі ЗРК «С-300» і сыстэмы аўтаматызацыі «Паляна-РБ», што дазваляла бачыць абстаноўку з дывізіёнаў і атрымліваць зьвесткі ад авіяцыі і радыётэхнічных войскаў. Камандны пункт атрымліваў да 380 дакладаў пра паветраную абстаноўку ў перадсьвяточныя дні і пастаянна налічваў каля 20 чалавек на баявым дзяжурстве. У брыгадзе служылі вайскоўцы больш як 50 спэцыяльнасьцяў, сярод якіх былі і жанчыны. Начальнік разьліку аддзяленьня баявога кіраваньня меў у падпарадкаваньні 8 жаўнераў.

13 сакавіка 2017 году міністар абароны Беларусі Андрэй Раўкоў падпісаў Загад № 400 аб зацьвярджэньні нагруднага знака 15-й зэнітнай ракетнай брыгады, які ўяўляў сабой трансфармацыю эмблемы брыгады. Знак зьмяшчаў выяву сокала з узьнятымі крыламі, махавыя пёры якіх стылізаваліся пад ракеты. Галава і грудзі сокала месьціліся на контуры межаў Беларусі, а ззаду знаходзіўся меч рукаяцьцю ўніз. Агульная кампазыцыя абрамлялася лаўрова-дубовым вянком, унізе якога на стужцы зьмяшчалася назва брыгады па-беларуску. 9 кастрычніка 2017 году дадзены нагрудны знак унесьлі ў Дзяржаўны геральдычны рэгістар Беларусі за № В-1365.

13 студзеня 2023 году 15-я зэнітная ракетная брыгада атрымала на ўзбраеньне зэнітны ракетны комплекс «Тор-М2К».

Кіраўнікі

  • Георгі Рудазуб
  • Анатоль Нямковіч
  • Андрэй Недаруба
  • Анатоль Вусавік
  • Ігар Быстры (да 2006 году)
  • Іван Ліньнік (2006—2008)
  • Аляксандар Астравух (2008—2011)
  • Сяргей Фралоў (2011—2015)
  • Міхаіл Матросаў (2015—2020)
  • Андрэй Доўбік (з 31 сьнежня 2020 году)

Крыніцы

Tags:

Вайскова-паветраныя сілы і войскі супрацьпаветранай абароны БеларусіФаніпаль

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Савушкін прадукт.mhЛюблінская унія.niХуткія шахматыЮзэф Пілсудзкі6ЖамойцьІндаэўрапейскія мовыАбрэвіяцыя2Брысбэйн43.bjAmarokaРыфмаТадэвуш Касьцюшка39Пытальнік23733Фальварак.bwКрыж Эўфрасіньні ПолацкайМікола ЕрмаловічЗдароўе987.mp1909Беларуская грэка-каталіцкая царкваЁсіф СталінПаўночна-Заходні крайДыялектЛюдзі на балоце (раман)Прыдатак (мовазнаўства)Раман Палянскі.pr.mt79.sz.sg.kn18361970Сэкс1991ПрэсьбітэрыянстваF-16 Fighting FalconКанадаКальвінізмПагоня (песьня).bmРасейская моваСтогадовая вайнаЛюблінскае ваяводзтва.slРымскія лічбыМэтафара.shЯнка МаразовічBФлумінэнсі Рыю-дэ-Жанэйру.rw.cm95.gpМікола Папека.azІнтэробаг.so.tf.hkВагінальны сэкс🡆 More